Вход/Регистрация
Закрываўленае сонца
вернуться

Акула Кастусь

Шрифт:

– Пiрастань, Кастусь, мерку знай!

Адчынiлiся дзьверы. Увайшоў Алесь, а за iм Антось Дзяркач. Перазь iхныя плечы пазiрала Кмiтава Аўдоля. Спынiлiся ля парогу.

– Што гэта такое тут робiцца?
– спытаў Алесь.

Зрок ягоны спынiўся на камунiстах, пасьля на швагры, а найдаўжэй на пабiтым абразе напокуцi.

– Ээ-гэ! А хто-ж гэта ў нас такi ўдалы майстра, што так пекна абразы наўчыўся бiць?

Аблакацiўшыся на стол, Пракоп ашчаперыў з двух бакоў галаву, закрыў далонямi твар. Адно дрыжэлi яго худыя плечы. Лявон i Косьцiк цяпер расьселiся на лаве, задам да стала й моўчкi прыглядалiся прыбыўшым.

– А ягодка-ж мая!
– ахнула Аўдоля, - абразы пабiў! А каторы-ж гэта?

– Часта мы спатыкаемся сягоньнiка, - усьмiхнуўся да двух камунiстаў Антось.
– Гэта-ж, як той казаў, самi-ж пэўня нi так сабе ходзiце?

– А табе што? У тваю хату прыйшлi, цi цябе маем пытацца?
– агрызнуўся Шпунт.
– А табе, баба, што трэба?
– гаркнуў ён да Аўдолi.

– Ну як табе сказаць?
– паволi пачаў Антось, - Начальства, гэта самае, я думаў, надта й надта занятае, новае жыцьцё, казаў той, строiць... ну дык гэтта й прыйшло ў галаву, што пэўня-ж нi так сабе, бiзь якой-небудзь патрэбы от ходзiце... Алi-ж i трапiў, шэльма, у самую сярэдзiну абраза. Каторы гэта з вас такi варашылаўскi стралок?

– Надта-ж ты, Лявон, расхадзiўся, што й старых нi шануiш. Што я табе, сука якая?
– прабiрала Шпунта Аўдоля.

Алесь зiрнуў на Янука, што памкнуўся нешта сказаць.

– Ты, Янучок, маўчы, - сказаў Алесь пляменьнiку.
– Нiхай той зухаваты сам прызнаiцца. Гэта-ж i стралок зь яго мусiць нiсамавiты, цi-ж жарцiкi ў самую сярэдзiну папасьцi! Алi-ж гарэлачка-самагоначка мусiць тутака вiнаватая...

– Ты, Алесь, лепi прыкусi язык. I ты, Антось, - пагрозьлiва сказаў Сабакевiч, - ане, то...

– То што?
– спытаў Антось.

– Пазнаiш што, - памог Косьцiку Лявон.
– А ты, Аўдоля, лепi iшла-б дамоў, нi тваё тут дзела.

– Вы гэта што, пагражаiце?
– спытаў Алесь.

– Як хочаш думай, - адказаў Косьцiк.
– Нi табе мiшацца ў чужое, дзе начальства цяне ня просiць.

– Якое гэта чужое?
– заступiўся за Алеся Антось.
– Цi гэта нi швагра ягоны пры стале сядзiць? Цi гэта можа Пракоп вас у госьцi папрасiў, ды для вашай пацехi свой абраз пабiў?

– Ты, Антось, знаiш што, надта ня рыпайся! Я цябе яшчо вазьму ў вабарот за тое, што лозунг спэцкаў, - устаў з лавы Лявон.

– Ты гэта што, мяне за руку злавiў?
– адсек Антось.
– Знаiш, Шпунт, тую прыказку: нi страш бабу...

Зiрнуўшы на Аўдолю й Янука, Антось ня скончыў прыказкi.

– Ну мы яшчо паглядзiм!
– пагражаў Лявон.

– Дык каторы з вас такi спэц, што так ёмка па абразе даў?
– насядаў Антось.

– Пытайся ў iх, калi хочаш, - паказаў Косьцiк, устаючы, на Бахмачоў. I я вам пасаветаваў-бы болi iнцiрасавацца сваiмi дзiламi, а менi нашымi. Так здаравей будзiць для ўсiх. Давай пайдзем, Лявон.

Косьцiк накiраваўся да дзьвярэй.

– А я з табой яшчо буду гаварыць, - сказаў Лявон Антосю на адыходзе.

Камунiсты стукнулi дзьвярмi i ўжо зь сяней пачулiся моцныя маты. Антось i Алесь пэўны час ненаважана стаялi. Алесь наблiзiўся да Пракопа, палажыў яму руку на плячо.

– Пракопка, што гэтыя гiцлi гэтта нарабiлi?

Пракоп памалу працёр далонямi вочы, зьбянтэжана зiрнуў на швагру, пасьля на Аўдолю.

– Ат, - махнуў рукою, - можа лепi прамаўчаць...

Антось i Алесь хутка зар'ентавалiся ў чым справа. Раскажы што перад гэтай пахатухай, дык уся вёска заўтра ведаць будзе.

– Ну што ты, дзядзька Пракоп, - голасна сказаў Антось, - а што тут утойваць? Нiхай ведаюць людзо.

Настала нязручнае маўчаньне. Янук пазiраў у вакно, пасьля адвярнуўся.

– Паехалi, - паведамiў.

Аўдоля прысела каля хлопца на лаве й лiсьлiва зазiрнула яму ў вочы.

– Хто-ж гэта абраз пабiў, Янучок?
– спытала.

– Сабакевiч, хто-ж яшчо, - адказаў злосны хлапец.

– А ягодка-ж мая, Сабакевiч, кажаш!
– ахнула Аўдоля.
– А навошта-ж яму абраз? Ён у яго есьцi прасiў, цi якой трасцы?

– Гэта-ж тату сiлай напаiць хацелi, а калi ён ня мог выпiць, дык як схопiць Косьцiк поўную шклянку самагонкi, ды як чарахнiць па абразе?

– От каб яго зiмля нi насiла, галадранца кусок!
– плюнуў Алесь.

– А ягодка мая, гэта-ж цi так можна па абразе? Як яму ня грэх? дзiвiлася Аўдоля.

– Якi там грэх... басяк-жа ў Бога ня верыць, - спасьцярог Антось.

– Алi-ж чаму гэта па абразе?
– дамагалася Аўдоля.
– Што гэта было тутака, Пракоп?

Бахмач маўчаў. Ён дрыжэў пры стале, мусiць ня могучы вярнуць раўнавагi.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 39
  • 40
  • 41
  • 42
  • 43
  • 44
  • 45
  • 46
  • 47
  • 48
  • 49
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: