Вход/Регистрация
Закрываўленае сонца
вернуться

Акула Кастусь

Шрифт:

– Пiрастань, кажу!
– сыкнула дзяўчына на бальшавiка й плёснула па дакучлiвай руцэ.

– Ну да ты чаво эта, - не адставаў жаўнер, - я люблю тебя.

Маскаль дыхаў гарам гарэлкi.

– Трэба ты мне, палюбоўнiк гэткi, ха-ха-ха!
– зарагатала дзяўчына. Напiўся, чорт, ды прылiп...

Дуня прыглядалася пары, зьбянтэжана зiрнула на Янука.

– Мой дзяцюк во саўсiм нясьмелы, а ты свайго адагнаць ня можаш, усьмiхнулася Макатунiшка.

Гулкi баян пачаў iмклiвую польку. Мiгам Дуня станула перад Януком i цягнула яго за руку.

– Ну хадзi пакуль мяне каторы пацягнiць!
– спанукала.

Януковы ногi зусiм ацяжэлi. Колькi разоў нязручна ступiў, намагаўся трымаць такт. Дуня затрымала яго.

– Глядзi во на мае ногi. Добра? Цяперака пачынай: раз, два, тры, раз, два, тры. Iдзi левай наперад, дастаў да яе правую, а тады левую. Ну гэтак. Вiдзiш, як лёгка? Ну я цябе буду вясьцi. Пачынаем: ра-аз, два, тры. Ды ты нi сьпяшы толька. О так... вiдзiш?

Янук вачмi сачыў дзяўчынiны й свае ногi. Дуня цягнула яго за сабой i намагалася згарманiзаваць нязграбныя Януковы крокi са сваiмi.

– Ну як? От вiдзiш, ужо добра патрапляiш. Болi ў каленях гнiся, ня тое, што як на калках якiх... о так...

Здавалася, што ўжо быў у гэтай першай лекцыi нейкi прагрэс. I калi-б, Янук канцэнтраваўся на танцы, мо ўсё добра абыйшлося-б. Трэба-ж было яму назад азiрнуцца, можа ўпэўнiцца цi цэнтрам увагi ён ня стаў. I запраўды, некаторыя зь цiкавасьцю пазiралi на юных танцораў. Янук зьбянтэжыўся, неяк раптоўна адубелi ногi, душна зрабiлася. Якраз калi Дуня намагалася крутнуць яго, як мядзьведзь ступiў ей на правую нагу. Дзяўчына ахнула з болю, моцна скрывiўся вясёлы да гэтага часу тварык.

– Цюхцяй, ты!
– сыкнула на Янука.
– Мядзьведзь, каб цябе!

Яна злосна адпiхнула хлопца й пакульгала да лавы. Янука як варам аблiло. Пазiраў на зьзяючы прыгожы чаравiчак i здавалася ў млосны момант сораму й зьбянтэжаньня, што каб мог, дык зьдзеў-бы ягой пацалаваў-бы пакрыўджаную ножку. Але найбольш апяклiя яго рашчараваныя, балючыя васiлькi.

Янук ня кiнуўся памагчы дзяўчыне сесьцi, прасiць прабачэньня. Адно ў тым зьбянтэжаньнi ўбачыў, што калi будзе мiж танцораў стаяць дык з ног зьбiць могуць. Здалося яму, што цяпер ўсе абвiнавальна глядзяць на яго, як на якога злачынцу, каторы дзяўчыну скалечыў. Ад сораму закружылася галава й Янук пасьпяшыў да выхаду. Азiрнуўся пераз плячо й спасьцярог як ля Дунi мiльганула квяцiстая сукенка Клавы. Калi мецiў у шырака адчыненыя дзьверы, здалося, што за плячмi, разам з баянам, тросься ад гулкага рогату доктараў Стась.

21

– Каб на вас каршун!
– крычэў Мiкола на курэй.
– А калi нi каршун, дык бальшавiкi нiхай вас пажаруць, от як!

Мiкола затрымаўся, каб паветра злавiць. Колькi нi ганяўся нiяк ня мог курэй у хлявушок накiраваць.

– Глядзi-ж, Мiкола, палавi ўсiх, пакуль пiрапiсваць прыдуць, толька чатырох пакiнь, - наказваў бацька.

– От ты тутака й палавi. Цьфу на вас!
– злосна плюнуў дзяцюк. Балела нага й падбiты палец. Ганяючыся за курамi, у камень недзе стукнуў. I брала злосьць на Янука й бацьку. Брат недзе адыйшоўся, а бацька ў Гацi пайшоў пра млын праведаць. Змогся пры жорнах.

А перапiшчыкi, як чуваць, на другiм канцы вёскi былi. Каб сяньня ня прыйшлi, добра было-б. Зьлятуцца куры на курасадню, пайшоў - цап за хвост, ды схаваў дзе ў бясьпечнае месца, пакуль гэта трасца мiне. Ня тайнай у вёсцы было, што кажны гаспадар як мага больш дабра ад вока "народнай улады" стараўся схаваць. Дзiва што! Калi пайшлi па вёсках пярэпiсi, адразу насьцярожылiся сяляне. Гэта-ж пад панскай уладай нiчога падобнага людцы нi бачылi. Ужо каторы бедны падаткаў ня мог заплацiць, той дрыжэць пачынаў. Зьяўляўся ў хату й апiсваў усё, да апошняй iголкi, гэтак званы саквiстратар. Пасьля ўсё тое мiзэрнае дабро за няплачаныя падаткi забiралi. Агулам-жа падатак ад зямлi бралi, статку й птушку нiхто ня сьпiсваў. Гэтта-ж кажную гусь, качку, курыцу, авечку, - не гаворачы пра большае, - ўсё пагалоўна сьпiсвалi. А навошта iм гэта?

Мiкола забыўся пра курэй, абапёрся на тын i з агароду, што за клецяй, пазiраў на вулiцу. Сонца хiнулася з паўдня, засела ў нейкай млява-шэрай гушчы. Зраньня пакапрысiў прымаразак, пасьля адпусьцiла. З захаду зацягвала неба й пачынаў варушыць вярхамi доктаравых клёнаў вецер. Дзесь над балотам крычэлi жураўлi. Далёка плыла журботная туга па пакiданай бацькаўшчыне. Мiкола намагаўся знайсьцi ключ, але нiяк ня мог спасьцерагчы дзе ляцелi ў падарожжа птушкi.

Па пустой вулiцы, з-пад Якубавай хаты нетаропка шкандыбаў Захарукоў Пятро. У правай руцэ трымаў даўгую палку, зьбiваў ля плоту ўжо шэрую ад першых замаразкаў крапiву. Гэтак заняты, ён не заўважыў як параўнаўся зь Мiколам.

– Каму гэта сена косiш, Пятро?
– спытаў Мiкола.

– Га? Ды во сабаку кудлатаму. чорту лазатаму ды яшчо таму-сяму.

Дзяцюк голасна зарагатаў.

– I многа ўжо накасiў?
– сур'ёзна спытаў Мiкола.

– Эгэ колька... Вялiкi стог накасiў, цэлую пуню навазiў, дзьве кладнi натаптаў i суседу трохi даў... гэ-гэ-гэ...

Недарэчнасьць Захарукова сына найбольш увыдатнялася ў яго дзiцячым, прастадушным сьмеху з найменшай дурнiцы. Часта забаўляўся складаньнем сугучных словаў i асаблiва сьмяяўся-цешыўся, калi рыфмаваньне лёгка да гутаркi трапляла. Гэтак, як цяпер.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 48
  • 49
  • 50
  • 51
  • 52
  • 53
  • 54
  • 55
  • 56
  • 57
  • 58
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: