Вход/Регистрация
Закрываўленае сонца
вернуться

Акула Кастусь

Шрифт:

– Што гэта ў iх у руках белае, ягодка?

– Цукар, мусiць.

– Такiя вялiкiя кускi цукру?
– зьдзiвiлася Кмiцiха.

Лязгат буфароў, скрып тармазоў, галёканьне паравозаў, смурод дыму, гамана сотняў людзей. Вялiзны вайсковы мурашнiк ладна павялiчыў цяпер значэньне навет i раней рухавай станцыi. Iшлi на ўсход. Жанчыны спасьцераглi каля дамоў грузавыя аўтамашыны, людзей у мундзiрах чыгуначнiкаў. Некалi добра дагледжаныя, цяпер рыжыя траўнiкi скалясiлi грузавiкi. Скрозь ляжалi паламаныя платы, кучы хламу.

Маршалкаў павярнуў налева, на дарожку абсаджаную гонкiмi маладымi таполямi. Глыбака ў гушчы дрэваў схавалася прыгожая вiльля. Належала яна калiсь багатаму пану Вiлiнскаму. З таго боку чыгунак ягоныя абшырныя i ўрадлiвыя землi прымыкалi аж да мястэчка. I вiльлю гэту, i самога пана жанчыны бачылi раней.

– Куды-ж гэта ён нас, ягодка?

– Нехта, мусiць, надта важны ў гэтым доме жывець, - адказала Аксеня.

На дварэ стаялi аж тры легкавыя машыны й адзiн грузавiк. У ваднэй машыне ззаду сядзела двух у шапках з малiнавымi аколышламi. Адзiн чалавек, мусiць шафёр, нешта калупаўся пад адкрытым верхам аўта сьпераду. Маршалкаў адчынiў дзьверы двухпавярховай вiльлi, прайшоў калiдорам i пастукаўу дзьверы зь левага боку. Не пачуўшы адказу, лёгка прачынiў дзьверы, зазiрнуў у сярэдзiну й кiўнуў жанчынам.

– Сюда!
– загадаў.

Жанчыны ўвайшлi ў вялiкi пакой.

– Сядайце, я зараз, - сказаў адрывiста й пакiнуў жанчын.

Адна-адзiная электрычная лямпачка млява асьвятляла абклеены шэрай паперай пакой. На стале стаяў тэлефон, ляжала кнiга ў чорных вокладках, у куце - трохножная вешалка. I ўсё. Шэрасьць закрывала шчыльная ваконная фiранка. А чалавек зь ледзяным зрокамзаймаў пачэснае месца на сьцяне супраць лавый бяздушна пазiраў у нейкую нявызначаную даль. На калiдоры раптоўна пачулiся, а пасьля ацiхлi крокi й галасы. Нехта доўга й марудна бубнеў за сьцяной. Часам спыняўся, пасьля зноў прадаўжаў памяркоўным тонам. Што й каму гаманiў гэты голас, адгэтуль цяжка было разабрацца.

– Куды гэта ён нас, ягодка, прывёў?

– Ынкавэдэ, мусiць... Вiдзiла гэных двух, што ў аўтамабiлi сядзелi, у шапках з малiнывымi аколышкамi?

– Дык гэта яны? Каб чаго, ягодка, кепскага, нi дай Божа...

– Як гэта кепскага? А за што нам такога кепскага?

– Ды хто-ж, ягодка, угадаiць iх...

Пачулiся на калiдоры шпаркiя крокi. Шырака адчынiлiся дзьверы i ў пакой увайшоў кручканосы чалавек сярэдняга росту ў сiнiх галiфэ й зялёнай кашулi. Не зьвярнуўшы на жанчын нiякай увагi, адсунуў крэсла, сеў ля стала, надзеў на кручкаваты нос акуляры i ўгледзеўся ў вадчыненую кнiгу ў чорных вокладках. Блеск сьвятла зьзяў на брытай, круглай як арбуз галаве. Аксеня цiханька кашлянула, але чалавек той прадаўжаў трымаць нос у кнiзе. Так прайшло хвiлiн, мусiць, пяць. Жанчыны неспакойна пераглядалiся, ня ведаючы як разумець абсалютную абыякавасьць да iх кручканосага чалавека за сталом. А той нарэшце закрыў кнiгу й пачаў павольна разглядаць iх. Цёмнарудыя вочы й маска-твар не давалi нiякага знаку пра тое, што адбывалася пад гладка брытым чэрапам. Зь кiшэнi ён выцягнуў сярэбраную папяросьнiцу, улажыў у рот даўгую папяросу й пстрыкнуў запальнiчкай. Зiрнуў на сто, падняў трубку тэлефону.

– Георгий Иванович? Пепельницу у меня убрали. Да, если можете, в номере три...

Праз якую хвiлiну дзьверы адчынiлiся, увайшоў у пакой мужчына, паставiў на стале пепельнiцу й бяз слова выйшаў.

– Што вам трэба?
– спытаў чалавек жанчын парасейску.

– Таварыш Маршалкаў нi казаў вам?
– спытала Аксеня.

– Я вас пытаюся, - суха адрэзаў кручканосы, - хто вы такiя й адкуль будзеце?

– Мы зь Лiтоўцаў, - адказала заклапочаная Аксеня.

– Iмя, па бацьку й прозьвiшча!

Лiтару "р" вымаўляў паводле "г" й гэта давала камiчны цень яго сур'ёзным пытаньням.

Энкавэдыст запiсваў адказы. Абыякавым голасам ён выказаў жаданьне ведаць зусiм, здавалася, няважныя дробязi асабiстага, сямейнага жыцьця й сацыяльнага паходжаньня. Першы раз давялося жанчынам адказваць на такiя пытаньнi. Пераказвала пасьля Аўдоля: - Гэта-ж падумай, ягодка, як нас да костачкi пiрабраў. I нашто яму ўсё гэта?

У пакоi ня было гадзiньнiка й не маглi ведаць лiтоўскiя сяброўкi, колькi часу трывалi выпыты, але прысягнулi-б, што надта доўга. Дабраўшыся нарэшце да Аксенiнай iнiцыятывы паслаць бальшавiцкiм верхаводам падарак, кручканосы гарбуз хацеў ведаць ня толькi ўсе прозьвiшчы сьмелых дабрадзееек, але навет зусiм нязначныя дробязi. У бальшынi адказвала Аксеня. Кемлiвая й хуткая на язык, яна добра спасьцерагала ўсялякiя кручкi.

– Нашто вы ўсё гэта пытаiцеся? Што мы зло якое каму зрабiлi, цi што? ня вытрымала Аксеня.

– Я буду вас пытацца, а вы будзьце дабры адказваць, - рэзка адказаў кручканосы гарбуз. Ён колькi разоў уставаў, хадзiў па пакоi, а часам сядаў i запiсваў. Лiтоўскiм жанчынам здавалася, што селi на лаве, а прадаўжалi на iголках сядзець. Каб маглi хаця ўгадаць навошта былi гэныя даўгiя выпыты.

Кручканосы чалавек падняў трубку тэлефону, коратка буркнуў нешта ў яе.

– Следуйте за мной!- загадаў.

Выйшлi на калiдор, павярнулi налева. Мiнуўшы колькi дзьвярэй, сходамi спусьцiлiся ўнiз. Энкавэдыст адчынiў дзьверы i ўключыў сьвятло. Сьцены абшырнай каморы абвешаны былi цывiльнай вопраткай, а ў вадным канцы ляжалi нейкiя транты, кучы газэтаў i кнiжак. З правага боку жанчыны спасьцераглi драўляную скрыню рудога колеру, якраз такую, як зрабiў Кмiт Тодар для высылкi падаркаў у Маскву. Энкавэдыст паволi адчынiў скрыню, дастаў адтуль жмут абрэзаў кужалю й трымаў перад сабою.

– Эта ваше?
– спытаў.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 52
  • 53
  • 54
  • 55
  • 56
  • 57
  • 58
  • 59
  • 60
  • 61
  • 62
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: