Шрифт:
– Змоўкнi, - загадаў яму Воланд i спытаўся ў Маргарыты: - Вы, калi меркаваць па ўсiм, чалавек надзвычай добры? Высокамаральны чалавек?
– Не, - гучна адказала Маргарыта, - я ведаю, што гаварыць з вамi можна толькi шчыра i скажу адкрыта: я чалавек легкадумны. Папрасiла за Фрыду толькi таму, што незнарок абнадзеiла яе. Яна чакае i верыць, што я дапамагу. I калi яна застанецца падманутая, мне не будзе спакою ўсё жыццё. Нiчога не зробiш! Гэтак атрымалася.
– А, - сказаў Воланд, - гэта зразумела.
–  Дык вы зробiце?
–  цiха спытала Маргарыта. 
– Нiколi, - адказаў Воланд, - справа ў тым, дарагая каралева, што тут адбылася блытанiна. Кожнае ведамства павiнна займацца сваёй справай. Не пярэчу, нашы магчымасцi вельмi вялiкiя, намнога большыя, чым думаюць некаторыя не вельмi празорлiвыя людзi...
– Вядома, намнога большыя, - не ўтрываў кот, якi, мабыць, ганарыўся вельмi гэтымi магчымасцямi.
–  Замоўкнi, чорт пабяры!
–  сказаў яму Воланд i працягваў гаварыць Маргарыце: - Але якi сэнс рабiць тое, што павiнен рабiць нехта iншы, другое ведамства, як я сказаў? Таму я гэта рабiць не буду, а вы зробiце самi. 
– А хiба маё жаданне збудзецца?
Азазела iранiчна, коса зiрнуў сваiм крывым вокам на Маргарыту, непрыкметна пакруцiў рыжаю галавою i фыркнуў.
– Ды рабiце, вось марока мне, - прамармытаў Воланд, пакруцiў глобус i пачаў прыглядацца да нейкае дэталькi, бо, вiдаць, у час гаворкi з Маргарытаю займаўся яшчэ i нейкаю сваёй справай.
–  Ну, Фрыда...
–  падказаў Кароўеў. 
–  Фрыда!
–  пранiзлiва крыкнула Маргарыта. Дзверы расчынiлiся, i растрапаная, голая, але ўжо зусiм цвярозая жанчына з адчайнымi вачыма ўбегла ў пакой i працягнула рукi да Маргарыты, а тая велiчна сказала: 
– Табе даруецца. Насоўку болей прыносiць не будуць.
Пачуўся крык Фрыды, яна ўпала на каленi на падлогу нiцма i распласталася перад Маргарытаю крыжам. Воланд махнуў рукой, i Фрыда знiкла з вачэй.
– Дзякуй вам, бывайце, - сказала Маргарыта i ўстала.
– Ну што ж, Бегемот, не будзем нажывацца на непрактычнасцi чалавека ў святочную ноч, - загаварыў Воланд. Ён завярнуўся да Маргарыты: - Такiм чынам, гэта не лiчыцца, я нiчога не рабiў. Што вы сабе хочаце?..
Настала маўчанне, i перапынiў яго Кароўеў, якi зашаптаў Маргарыце на вуха:
– Алмазная донна, цяпер вам раю быць разумнаю! А то ўдача можа i знiкнуць.
– Я хачу, каб мне зараз, у гэтую самую хвiлiну, вярнулi майго каханка, майстра, - сказала Маргарыта, i твар яе сцяла сутарга.
I адразу ў пакой уварваўся вецер гэтак, што полымя свечак у свечнiках легла, цяжкая фiранка на акне адсунулася, адчынiлася акно, а ў далёкай вышынi паказалася поўня, але не ранiшняя, а начная. Ад падаконнiка на падлогу разаслалася зялёная хустка начнога святла, i ў iм з'явiўся начны Iванаў госць, якi называўся майстрам. Ён быў у сваiм бальнiчным адзеннi - у халаце, у туфлях i чорнай шапачцы, з якою не разлучаўся. Няголены твар сутаргава крывiўся, ён па-вар'яцку,спалохана зiркаў на агонь свечак, а месячны струмень кiпеў вакол яго.
Маргарыта яго пазнала адразу, застагнала, пляснула рукамi i пабегла да яго. Яна цалавала яго ў лоб, у губы, тулiлася да яго калючае шчакi, i слёзы, якiя яна доўга стрымлiвала, цяклi ручаямi па яе твары. Яна паўтарала адно толькi слова, недарэчна паўтарала яго:
– Ты... ты... ты...
Майстар адхiлiў яе ад сябе i глуха прамовiў:
– Не плач, Марго, не муч мяне. Я цяжка хворы, - ён ухапiўся рукамi за падаконнiк, быццам збiраўся ўскочыць на яго i ўцякаць, выскалiў зубы, прыгледзеўся да тых, хто сядзеў, i закрычаў: - Мне страшна, Марго! У мяне зноў пачалiся галюцынацыi...
Плач душыў Маргарыту, яна шаптала, душачыся словамi:
– Не, не, не... не бойся нiчога... я з табою... я з табою...
Кароўеў спрытна i непрыкметна падапхнуў майстру крэсла, i той сеў на яго, а Маргарыта ўпала на каленi, прыцiснулася да боку хворага i гэтак зацiхла. Ад хвалявання яна не заўважала, што была ўжо не раздзетая, на ёй цяпер быў шаўковы чорны плашч. Хворы нагнуў голаў i глядзеў на зямлю сумнымi хворымi вачыма.
–  Сапраўды, - загаварыў Воланд пасля маўчання, - яго сапраўды моцна скалечылi.
–  Ён загадаў Кароўеву: - Дай, рыцар, гэтаму чалавеку чаго-небудзь выпiць. 
Маргарыта ўпрошвала майстра дрыготкiм голасам:
– Выпi, выпi! Ты баiшся? Не, не, павер мне, што табе дапамогуць!
Хворы ўзяў шклянку i выпiў тое, што было ў ёй, але рука яго здрыганулася, i апусцелая шклянка зазвiнела асколкамi ля яго ног.
–  На шчасце! На шчасце!
–  зашаптаў Кароўеў Маргарыце.
–  Глядзiце, ён пачынае ўжо ачуньваць. 
Сапраўды, позiрк хворага зрабiўся не гэтакi дзiкi i трывожны.
–  Гэта сапраўды ты, Марго?
–  спытаў месячны госць. 
– Не сумнявайся, гэта я, - адказала Маргарыта.
