Шрифт:
Воланд кiўнуў галавою, i Маргарыта прыпала да вуха майстра, штосьцi зашаптала яму. Чуваць было, што той адказаў ёй:
– Не, позна. Нiчога болей не хачу ад жыцця. Акрамя таго, каб бачыць цябе. Але табе iзноў раю - пакiнь мяне. Са мною ты загiнеш.
– Не, не, не пакiну, - адказала Маргарыта i звярнулася да Воланда:
– Прашу вас зноў вярнуць нас у падвал у завулку на Арбаце, i каб лямпа гарэла, i каб усё было як i раней...
Тут майстар засмяяўся, абхапiў проставалосую Маргарыцiну галаву, сказаў:
– Ай, не слухайце бедную жанчыну, месiр. У гэтым падвале даўно ўжо жыве iншы чалавек, i наогул не бывае гэтак, каб усё стала ранейшым...
– Ён прытулiўся шчакою да галавы свае сяброўкi, абняў Маргарыту i пачаў мармытаць: - Бедная, бедная...
– Не бывае, вы гаворыце?
– сказаў Воланд.
– Гэта праўда. Але мы паспрабуем, - i ён прамовiў: - Азазела!
Адразу са столi ўпаў на падлогу разгублены, амаль звар'яцелы грамадзянiн у споднiм, але чамусьцi з чамаданчыкам i ў шапцы. Ад страху гэты чалавек калацiўся i прысядаў:
– Магарыч?
– спытаўся Азазела ў таго, што ўпаў з неба.
– Алаiзiй Магарыч, - адказаў той, калоцячыся.
– Гэта вы, пасля таго як прачыталi артыкул Латунскага пра раман гэтага чалавека, напiсалi на яго скаргу, дзе паведамлялi, што ён дома хавае забароненую лiтаратуру?
– спытаўся Азазела.
Грамадзянiн пасiнеў i залiўся слязьмi.
– Вы хацелi заняць яго кватэру?
– як толькi мог ласкава прагугнявiў Азазела.
У пакоi пачулася, як зашыпела разлютаваная кошка, i Маргарыта завыла:
– Памятай ведзьму, памятай!
– учапiлася ў твар Магарыча пазногцямi.
Усе разгубiлiся.
– Што ты робiш?
– пакутлiва закрычаў майстар.
– Марго, не ганьбi сябе!
– Пратэстую, гэта не ганьба!
– крычаў кот.
Маргарыту адцягнуў Кароўеў.
– Я ванну паставiў...
– ляскаючы зубамi, крычаў скрываўлены Магарыч i ад перапалоху пачаў вярзцi абы-што.
– Адна толькi пабелка... купарвас...
– Гэта добра, што паставiлi ванну, - адобрыў Азазела, - яму патрэбны ванны.
– I крыкнуў: - Вон!
Тады Магарыча перакулiла i выкiнула са спальнi Воланда дагары нагамi ў адчыненае акно.
Майстар вытрашчыў вочы i шаптаў:
– Аднак гэта, мабыць, не раўня таму, пра што расказваў Iван!
– Вельмi ўражаны, ён азiрнуўся i нарэшце сказаў кату: - Прабачце... гэта ты... гэта вы...
– ён зблытаўся, не ведаў, як звярнуцца да ката, - вы той самы кот, што сядзеў у трамваi?
– Я, - пацвердзiў задаволены кот i дадаў: - Прыемна чуць, што вы гэтак ветлiва звяртаецеся да ката. Катам звычайна чамусьцi гавораць "ты", хоць нiводзiн кот нi з кiм нiколi не пiў на брудэршафт.
– Мне чамусьцi здаецца, што вы не зусiм i кот...
– нерашуча адказаў майстар.
– Мяне ўсё роўна пачнуць шукаць з бальнiцы, - нясмела дадаў ён Воланду.
– Чаго гэта яны будуць шукаць!
– супакоiў Кароўеў, i нейкiя паперы i кнiгi апынулiся ў яго ў руках.
– Гэта гiсторыя вашай хваробы?
– Ага.
Кароўеў кiнуў гiсторыю ў камiн.
– Няма дакументаў, няма i чалавека, - задаволена прамовiў Кароўеў, - а гэта - дамавая кнiга вашага забудоўшчыка?
– Яна-а...
– Хто тут прапiсаны? Алаiзiй Магарыч?
– Кароўеў дзьмухнуў на старонку дамавое кнiгi, - Раз, i няма яго, i прашу запомнiць, i не было. А калi забудоўшчык здзiвiцца, скажаце яму, што Алаiзiй саснiўся. Нейкi Магарыч? Нiякага Магарыча не было, - i прашнураваная кнiга засталася ў руках у Кароўева.
– Вось яна i ў шуфлядзе ў забудоўшчыка.
– Вы правiльна сказалi, - гаварыў майстар, уражаны акуратнаю работаю Кароўева, - калi няма дакумента, то няма i чалавека. Вось таму мяне i няма, бо няма дакумента.
– Прашу прабачэння, - ускрыкнуў Кароўеў, - гэта якраз i ёсць галюцынацыя, вось ён, ваш дакумент, - i Кароўеў падаў майстру дакумент. Потым ён закацiў вочы i соладка прашаптаў Маргарыце: - А вось i ваша маёмасць, Маргарыта Мiкалаеўна, - i ён уручыў Маргарыце сшытак з абгарэлымi краямi, засохлую ружу, фотаздымак i асаблiва шаноўна ашчадную кнiжку, - дзесяць тысяч, як вы i паклалi, Маргарыта Мiкалаеўна. Нам чужое не патрэбна.
– У мяне хутчэй адсохнуць лапы, чым я дакрануся да чужога, - надзьмуўшыся, усклiкнуў кот i затанцаваў на чамадане, каб утаптаць у яго ўсе рукапiсы злашчаснага рамана.