Вход/Регистрация
Майстар i Маргарыта (на белорусском языке)
вернуться

Булгаков Михаил Афанасьевич

Шрифт:

– I ваш дакуменцiк таксама, - працягваў Кароўеў, падаючы Маргарыце дакумент, а потым з пашанаю далажыў Воланду: - Усё, месiр!

– Не, не ўсё, - адказаў Воланд i адарваўся ад глобуса.
– Куды скажаце дзець вашу свiту, мая дарагая донна? Асабiста мне яна не патрэбна.

Тут у адчыненыя дзверы ўбегла Наташа, як i была голая, пляснула рукамi i закрычала Маргарыце:

– Будзьце шчаслiвыя, Маргарыта Мiкалаеўна!
– яна закiвала галавой майстру i зноў звярнулася да Маргарыты: - Я ведала, куды вы ходзiце.

– Хатнiя работнiцы ўсё ведаюць, - адзначыў кот i шматзначна падняў лапу, памылка думаць, што яны сляпыя.

– Чаго ты хочаш, Наташа?
– спыталася Маргарыта.
– Вяртайся ў асабняк.

– Душачка, Маргарыта Мiкалаеўна, - умольна загаварыла Наташа i стала на каленi, - папрасiце iх, - яна зiрнула на Воланда, - каб пакiнулi мяне ведзьмаю. Не хачу я болей у асабняк! Нi за iнжынера, нi за тэхнiка не пайду! Мне пан Жак учора прапанову зрабiў на балi, - Наташа раскрыла кулачок i паказала нейкiя залатыя манеткi.

Маргарыта запытальна паглядзела на Воланда. Той кiўнуў галавою. Тады Наташа кiнулася на шыю Маргарыце, звонка яе пацалавала, пераможна ўскрыкнула i вылецела праз акно.

На Наташыным месцы апынуўся Мiкалай Iванавiч. Ён меў ужо чалавечае аблiчча, але быў надзвычай засмучаны, мабыць, нават i раззлаваны i засмучаны.

– Вось каго я адпушчу з асаблiвым задавальненнем, - сказаў Воланд i з агiдаю паглядзеў на Мiкалая Iванавiча, - з асаблiвым задавальненнем, бо ён тут зусiм лiшнi.

– Я вельмi прашу выдаць мне пасведчанне, - загаварыў Мiкалай Iванавiч i ўвесь час дзiка азiраўся навокал, - дзе я правёў мiнулую ноч.

– Наконт чаго?
– сурова спытаўся кот.

– Каб паказаць у мiлiцыi i жонцы, - цвёрда сказаў Мiкалай Iванавiч.

– Пасведчанняў мы звычайна не выдаём, - адказаў кот i надзьмуўся, - але вам, няхай будзе па-вашаму, выключэнне зробiм.

I не паспеў Мiкалай Iванавiч апамятацца, як голая Гела ўжо сядзела за пiшучай машынкаю, а кот дыктаваў ёй:

– Гэтым сведчым, што Мiкалай Iванавiч правёў памянёную ноч на балi ў сатаны, быў прыцягнуты туды ў якасцi транспартнага сродку... пастаў, Гела, дужку! У дужках напiшы "япрук". Подпiс - Бегемот.

– А дата?
– пiскнуў Мiкалай Iванавiч.

– Дат не ставiм, з датаю папера будзе несапраўдная, - адазваўся кот, падмахнуў паперку, аднекуль здабыў пячатку, як i належыць, падыхаў на яе, адцiснуў на паперы слова "заплачана" i ўручыў паперу Мiкалаю Iванавiчу. Пасля гэтага Мiкалай Iванавiч знiк бясследна, а на яго месцы з'явiўся нечаканы чалавек.

– Гэта яшчэ хто?
– гiдлiва спытаўся Воланд i рукою засланiўся ад святла свечак.

Варэнуха апусцiў галаву, уздыхнуў i цiха сказаў:

– Адпусцiце назад. Не магу быць вампiрам. Я ж тады разам з Гелаю Рымскага ледзь насмерць не ўходаў. А я не крывапiўца. Адпусцiце.

– Што гэта за трызненне?
– зморшчыўся i спытаўся Воланд.
– Якi яшчэ там Рымскi? Што ён вярзе?

– Не хвалюйцеся, калi ласка, месiр, - адазваўся Азазела i звярнуўся да Варэнухi: - Хамiць не трэба па тэлефоне. Хлусiць па тэлефоне не трэба. Зразумела? Больш гэтым займацца не будзеце?

Ад радасцi ў галаве ў Варэнухi ўсё змяшалася, але твар засвяцiўся, i ён, ужо не памятаючы, што гаворыць, мармытаў:

– Сапраўды... я хачу сказаць, ваша вя... адразу пасля абеду...
– Варэнуха прыцiскаў рукi да грудзей, умольна глядзеў на Азазелу.

– Ну добра, дадому, - адказаў той, i Варэнуха растаў.

– А цяпер усе пакiньце мяне аднаго з iмi, - загадаў Воланд i паказаў на майстра i Маргарыту.

Воландаў загад быў выкананы iмгненна. Воланд крыху памаўчаў i звярнуўся да майстра:

– Ага, значыць, у арбацкi падвал? А хто будзе пiсаць? А мары? Натхненне?

– У мяне не будзе болей нiякiх мар i натхнення, - адказаў майстар, - нiшто мяне навокал не цiкавiць, акрамя яе, - ён зноў паклаў руку на Маргарыцiну галаву, - мяне зламалi, мне сумна, i я хачу ў падвал.

– А ваш раман? Пiлат?

– Ён мне ненавiсны, гэты раман, - адказаў майстар, - я залiшне шмат перанёс з-за яго.

– Я прашу цябе, - жаласна папрасiла Маргарыта, - не гавары гэтага. За што ты мучыш мяне? Ты ведаеш, што я ўсё сваё жыццё ўклала ў тваю работу, Маргарыта, звярнуўшыся да Воланда, дадала: - Не верце яму, месiр, ён надта змучаны.

– Але трэба нешта апiсваць, - гаварыў Воланд.
– Калi вы цалкам выкарысталi пракуратара, ну, тады пачнiце апiсваць хаця б гэтага самага Алаiзiя.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 98
  • 99
  • 100
  • 101
  • 102
  • 103
  • 104
  • 105
  • 106
  • 107
  • 108
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: