Шрифт:
– Я думаю, пракуратар, - адказаў госць, - што настрой людзей у Ершалаiме зараз здавальняючы.
– Можна ручацца, што бунтаў болей не будзе?
– Ручацца можна, - адказаў госць, ласкава пазiраючы на пракуратара, - за адно толькi ў свеце - за магутнасць вялiкага кесара.
–  Няхай багi даруюць яму доўгае жыццё, - адразу ж падхапiў Пiлат, - i агульны мiр.
–  Ён памаўчаў i працягваў: - Вы мяркуеце, што цяпер можна вывесцi войска? 
– Думаю, што кагорта Маланкавага можа пайсцi, - адказаў госць i дадаў: Добра было б, каб перад выхадам яна прайшла па горадзе.
– Слушная думка, - адобрыў пракуратар, - паслязаўтра я яе адпушчу i сам паеду, i - клянуся вам пiрам дванаццацi багоў, ларамi клянуся - я многа аддаў бы, каб мог зрабiць гэта сёння!
–  Пракуратар не любiць Ершалаiм?
–  дабрадушна спытаўся госць. 
– Злiтуйцеся, - усмiхаючыся, усклiкнуў пракуратар, - няма горшага месца на зямлi. Я не кажу нават пра прыроду! Я кожны раз хварэю, калi мне даводзiцца сюды прыязджаць. Ды гэта паўбяды. Але гэтыя святы - магi, чараўнiкi, цудатворцы, гэтыя чароды багамольцаў... Фанатыкi, фанатыкi! Чаго варты адзiн гэты месiя, якога яны пачалi раптам чакаць у гэтым годзе! Кожную хвiлiну думаеш, што станеш сведкам непрыемнага кровапралiцця. Увесь час перамяшчаць войскi, чытаць даносы i паклёпы, палавiна якiх напiсана на цябе самога! Пагадзiцеся, што гэта сумная работа. О, калi б не служба iмператару!..
– Сапраўды, святы тут цяжкiя, - пагадзiўся госць.
–  Усёй душою жадаю, каб яны як мага хутчэй скончылiся, - энергiчна дадаў Пiлат.
–  Тады я змагу, нарэшце, вярнуцца ў Кесарыю. Паверце, гэтае вар'яцкае Iрадава збудаванне, - пракуратар махнуў рукой уздоўж каланады, i стала зразумела, што ён гаворыць пра палац, - канчаткова зробiць мяне вар'ятам. Я не магу начаваць у iм. Свет не ведаў гэтакае недарэчнае архiтэктуры! Але вернемся да справы. Першае, гэты пракляты Вар-раван вас не турбуе? 
Вось у гэты час госць i зiрнуў сваiм незвычайным позiркам на пракуратараву шчаку. Але той сумнымi вачыма глядзеў удалечыню, пагардлiва моршчыўся, аглядаў частку горада, якая прасцiралася ў яго пад нагамi i патанала ў надвячорку. Патух i госцеў позiрк, i павекi яго заплюшчылiся.
–  Трэба думаць, што Вар цяпер зрабiўся як ягня, - загаварыў госць, i маршчынкi з'явiлiся на круглым твары.
–  Яму няёмка цяпер бунтаваць. 
–  Занадта знакамiты?
–  з усмешкаю спытаўся Пiлат. 
– Пракуратар, як i заўсёды, тонка разумее пытанне!
– Усё роўна, - заклапочана сказаў пракуратар, i доўгi палец з чорным камянём у пярсцёнку падняўся ўгору, - трэба будзе...
– Пракуратар можа быць спакойны, пакуль я ў Юдэi, Вар не ступiць i кроку, каб за iм не iшлi па пятах.
– Цяпер я спакойны, як i заўсёды спакойны, калi вы тут.
– Пракуратар занадта добры!
– А цяпер прашу мне паведамiць пра пакаранне, - сказаў пракуратар.
– Што канкрэтна цiкавiць пракуратара?
– Натоўп не спрабаваў выказваць абурэнне? Гэта, вядома, галоўнае.
– Зусiм не, - адказаў госць.
– Вельмi добра. Вы самi пераканалiся, што яны былi мёртвыя?
– Пракуратар можа быць упэўнены.
– Скажыце... а пiтво iм давалi перад тым, як распяць на слупах?
– Давалi. Але ён, - тут госць заплюшчыў вочы, - адмовiўся яго выпiць.
–  Хто?
–  спытаўся Пiлат. 
–  Даруйце, iгемон!
–  усклiкнуў госць.
–  Я не сказаў? Ноцры. 
–  Вар'ят!
–  сказаў Пiлат i зморшчыўся. Пад левым вокам у яго заторгалася жылка.
–  Памiраць ад сонечнае спякоты? Чаму ён адмовiўся ад таго, што належыць па законе? Як ён адмаўляўся? 
– Ён сказаў, - госць зноў заплюшчыў вочы, - што дзякуе i не вiнавацiць за тое, што ў яго адабралi жыццё.
–  Каго?
–  глухiм голасам спытаўся Пiлат. 
– Гэтага ён, iгемон, не сказаў.
– Цi не спрабаваў ён што-небудзь прапаведаваць салдатам?
– Не, iгемон, ён цяпер быў маўклiвы. Адзiнае, што ён сказаў, што з усiх шматлiкiх недахопаў чалавечых цяпер лiчыць галоўным баязлiвасць.
–  Чаму гэта было сказана?
–  пачуў госць голас, якi неспадзявана надламаўся. 
– Гэтага нельга было зразумець. Ён наогул паводзiў сябе дзiўна, як, дарэчы, i заўсёды.
– Што дзiўнае было?
– Ён увесь час спрабаваў паглядзець у вочы то аднаму, то другому i ўвесь час неяк разгублена ўсмiхаўся.
–  I болей нiчога?
–  спытаўся ахрыплы голас. 
Пракуратар грукнуў чашаю, налiў сабе вiна. Ён апаражнiў яе да дна i загаварыў:
– Справа ў тым: хаця мы i не можам выявiць цяпер, прынамсi, якiх-небудзь прыхiльнiкаў альбо прадаўжальнiкаў, але нельга паручыцца, што iх няма зусiм, нельга.
Госць нахiлiў галаву i ўважлiва слухаў.
– I каб не здарылася якiх-небудзь сюрпрызаў, - працягваў пракуратар, - я прашу вас неадкладна i цiха прыбраць з зямлi целы ўсiх трох пакараных i пахаваць iх таемна, каб не засталося нi слыху нi дыху.
