Вход/Регистрация
Жыццё i дзiўныя прыгоды марахода Рабiнзона Круза (на белорусском языке)
вернуться

Дефо Даниэль

Шрифт:

Мой сабака быў маiм шчырым таварышам i добрым спадарожнiкам на працягу шаснаццацi год. Потым ён спакойна сканаў ад старасцi, але я нiколi не забуду, як аддана любiў ён мяне.

Тыя каты, якiх я пакiнуў у сваiм доме, таксама даўно ўжо зрабiлiся паўнапраўнымi членамi мае немалой сям'i.

Апрача таго, я заўсёды трымаў пры сабе двух цi трох казлянят, якiх прывучаў есцi з маiх рук. I заўсёды ў мяне вадзiлася вялiкая колькасць птушак; я лавiў iх на беразе, падразаў iм крылле, каб яны не маглi паляцець, i хутка яны рабiлiся ручнымi i з вясёлым крыкам збягалiся да мяне, як толькi я паказваўся на парозе.

Маладыя дрэўцы, якiя я пасадзiў вакол крэпасцi, даўно разраслiся ў густы гай, i ў гэтым гаi таксама пасялiлася мноства птушак. Яны рабiлi свае гнёзды на невысокiх дрэвах i выводзiлi птушанят, i ўсё гэта жыццё, што кiпела вакол мяне, суцяшала i радавала мяне ў маёй адзiноце.

Такiм чынам, паўтараю, мне жылося б вельмi добра i ўтульна i я быў бы зусiм задаволены сваiм лёсам, калi б не баяўся, што на мяне ў любы момант могуць напасцi дзiкуны.

РАЗДЗЕЛ ДЗЕВЯТНАЦЦАТЫ

Дзiкуны зноў наведваюць выспу Рабiнзона.
– Крушэнне карабля.

Надышоў снежань, i час было збiраць ураджай. Я працаваў у полi з ранку да вечара. I вось аднойчы, выйшаўшы з дому, калi яшчэ не зусiм развiднела, я, на вялiкi свой жах, убачыў на беразе, мiлi за дзве ад мае пячоры, полымя вялiкага вогнiшча.

Я спынiўся як укопаны. Значыць, на маёй выспе зноў з'явiлiся дзiкуны!

I з'явiлiся яны не ў тым баку, дзе я амаль нiколi не бываў, а тут, непадалёку ад мяне.

Я стаiўся ў гаi, што акружаў мой дом, не адважваючыся ступiць кроку, каб не наткнуцца на дзiкуноў.

Аднак i застаючыся ў гаi, я ўсё роўна быў вельмi занепакоены: я баяўся, што, калi дзiкуны пачнуць шнырыць па выспе i ўбачаць мае ўробленыя палеткi, мой статак, маё жытло, яны адразу ж здагадаюцца, што на выспе жывуць людзi, i не супакояцца, пакуль не адшукаюць мяне. Марудзiць было немагчыма. Я хутка вярнуўся да сябе за агароджу, падняў за сабою лескi, каб не пакiдаць слядоў, i пачаў рыхтавацца да абароны.

Я падрыхтаваў усю сваю артылерыю (так я зваў мушкеты, якiя стаялi на лафетах уздоўж знадворнай сцяны), агледзеў i зарадзiў абодва пiсталеты i вырашыў абараняцца да канца.

Я праседзеў у сваёй крэпасцi каля дзвюх гадзiн, ламаючы галаву, што б мне яшчэ такое прыдумаць для абароны майго ўмацавання.

"Як шкада, што ўсё маё войска складаецца з аднаго толькi чалавека! падумаў я.
– У мяне няма нават лазутчыкаў, якiх я здолеў бы паслаць у разведку".

Што робiцца ў лагеры ворага, я не ведаў. Гэта няпэўнасць прыгнятала мяне. Я схапiў падзорную трубу, прыставiў лескi да крутога схiлу гары i дабраўся да вяршынi. Там я лёг нiцма i направiў трубу на тое месца, дзе бачыў агонь. Дзiкуны, iх было дзевяць чалавек, сядзелi вакол невялiкага вогнiшча зусiм голыя.

Вядома, вогнiшча яны расклалi не для таго, каб пагрэцца, - у гэтым не было патрэбы, таму што стаяла страшэнная гарачыня. Не, я быў упэўнены, што на гэтым вогнiшчы яны смажылi свой жахлiвы абед з чалавечага мяса! "Дзiчына", вядома, была ўжо нарыхтаваная, толькi жывая цi забiтая - гэтага я не ведаў.

Людаеды прысталi да выспы на дзвюх пiрогах, якiя цяпер стаялi на пяску: быў час адлiву, i мае жудасныя госцi, вiдаць, чакалi прылiву, каб плыць назад.

Так i здарылася: як толькi пачаўся прылiў, дзiкуны кiнулiся да лодак i адчалiлi. Я забыў сказаць, што за гадзiну цi паўтары да ад'езду яны скакалi па беразе: з дапамогай падзорнай трубы я добра бачыў iх дзiкiя скокi.

Як толькi я ўпэўнiўся, што дзiкуны пакiнулi выспу i знiклi, я злез з гары, ускiнуў на плечы абедзве стрэльбы, заткнуў за пояс два пiсталеты, а таксама сваю вялiзную шаблю без ножнаў i, не трацячы часу, накiраваўся да таго пагорка, адкуль рабiў свае першыя назiраннi пасля таго, як заўважыў на беразе чалавечы след.

Дабраўшыся да гэтага месца (што заняло часу не меней дзвюх гадзiн, бо я быў нагружаны цяжкою зброяй), я зiрнуў у бок мора i ўбачыў яшчэ тры пiрогi з дзiкунамi, якiя плылi ад выспы да мацерыка.

Гэта прывяло мяне ў жах. Я пабег да берага i ледзь не закрычаў ад гневу, калi ўбачыў рэшткi таго жудаснага балявання, якое там адбывалася: кроў, косцi i кавалкi чалавечага мяса, якое гэтыя лiхадзеi толькi што паядалi ў скоках i весялосцi.

Мяне ахапiла такое абурэнне, я адчуў такую нянавiсць да гэтых забойцаў, што мне захацелася жорстка адпомсцiць iм за iх крыважэрнасць. Я пакляўся, што, калi наступны раз зноў убачу на беразе iх агiднае баляванне, я нападу на iх i знiшчу ўсiх, колькi б iх нi было.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 34
  • 35
  • 36
  • 37
  • 38
  • 39
  • 40
  • 41
  • 42
  • 43
  • 44
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: