Вход/Регистрация
Крэсла з гербам i розныя крымiнальныя гiсторыi (на белорусском языке)
вернуться

Хомченко Василий Федорович

Шрифт:

– У вайну героем i знакамiтым стаць лёгка, а вось што можна зрабiць у мiрны час, каб праславiцца на ўвесь свет?
– спытаў Майсееў.

– Што?
– сказаў Ахметшын.
– Зарэж вунь Тарабана i праславiшся.

Пасмяялiся.

– За Тарабана дадуць дзесяць гадоў, i ўся слава, - махнуў рукой Майсееў. Вось каб забiць нейкага вялiкага начальнiка, тады б усе газеты пра гэта напiсалi. Ну, напрыклад, Чэрчыля або Сталiна. Увесь свет бы крычаў - забiў салдат Майсееў!

Усе суразмоўцы зрабiлi выгляд, што не пачулi сказанае пра Сталiна, i адразу ж моўчкi ўлеглiся паспаць. Майсееў па прастаце сваёй не заўважыў гэтай раптоўнай маўклiвасцi i зменлiвасцi паводзiн сяброў i працягваў размову:

– Сталiна, канечне, нiхто не заб'е, да яго нiкога блiзка не падпусцяць. А вось, кажуць, Чэрчыль па вулiцы ходзiць без аховы.

У той дзень палёты так i не адбылiся, i салдат з аэрадромнай абслугi адпусцiлi ў казарму.

Майсееў адразу ж i забыў пра тую сваю гаворку пра славу, здавалася, забылiся i тыя трое прысутных, што чулi яе. Але праз некалькi дзён Майсеева арыштавалi. Значыць, нехта з iх данёс у асобы аддзел, што сказаў Майсееў пра Сталiна. Асабiсты справу скончылi хутка. Майсееў не адпiраўся, ён лiчыў сказанае проста пустой балбатнёй, нiчога супраць Сталiна ён не мае, а забiць яго не было нават i ў думках.

Справа на Майсеева паступiла ў ваенны трыбунал. Майсееў абвiнавачваўся ў правядзеннi антысавецкай агiтацыi, i пагражала яму пазбаўленне волi да дзесяцi гадоў.

Я быў сакратаром у судзе. Судзiлi яго закрытым пасяджэннем. Суд iшоў спакойна, цiха. Майсееў расказаў усё як было, ахвотна адказаў на ўсе пытаннi, i я не заўважыў у iм нiякай трывогi цi страху за сябе. Вясковы хлопец, старэйшы сын у вялiкай сям'i, - у мацi-ўдавы яшчэ чацвёра дзяцей, - з даверлiвымi вачамi, ён зусiм не думаў, што за тыя сказаныя словы пра Сталiна яго строга пакараюць. Ну, можа, месяцаў шэсць дадуць, не больш. У армii ён служыў першы год, твар яго яшчэ не ведаў брытвы - на iм, як у падлетка, залацiўся пушок.

Сведкi для дачы паказанняў заходзiлi ў зал з паслухмянай салдацкай гатоўнасцю зрабiць усё, што ад iх патрабуюць. Нiхто з iх нi разу не зiрнуў на падсуднага, не адклiкнуўся на яго позiрк. А Майсееў не зводзiў з кожнага вачэй, чакаў з прыгатаванай усмешкай на вуснах прывiтання, а сябры не вiталiся.

Я стараўся ўгадаць, хто ж з тых трох сведак прадаў Майсеева, пабег з даносам у асобы аддзел, накляпаў на таварыша. Так i не ўгадаў, бо ўсе паводзiлi сябе аднолькава, нiхто не выдаў сябе хоць якой дробяззю.

Майсеева было шкада, а яго спакой, поўная даверлiвасць суду яшчэ больш выклiкалi спагаду i сiмпатыю. Спачувалi яму i суддзi, i пракурор, i асаблiва жанчына-адвакат.

У перапынку судовага пасяджэння маёр, якi старшынстваваў у судзе, сказаў:

– I трэба ж было яму, дурню, Сталiна ўпамянуць. Ну гаварыў бы пра Чэрчыля, Трумэна, японскага iмператара. Дык не, Сталiна ўспомнiў.

Па так званых палiтычных справах у той час у суддзяў не было выбару нi пры вызначэннi меры пакарання, нi ў квалiфiкацыi дзеянняў падсуднага. Па любых iншых справах, нават аб забойствах, суды мелi большую свабоду - маглi апраўдаць падсуднага, вызвалiць з-пад варты адразу ж у зале суда. А па палiтычным абвiнавачваннi нават пры апраўдальным прыгаворы, якiх, дарэчы, амаль не было, суды такога права - вызваляць з-пад варты - не мелi. Апраўданага вялi назад у турму, дзе лёс яго вырашалi тыя ж следчыя бяспекi.

У той час за такое злачынства, напрыклад, як забойства, закон прадугледжваў да дзесяцi гадоў, гэтак жа як i за антысавецкую агiтацыю - за нейкi расказаны анекдот, частушку прапетую. Калi ў выбары меры пакарання за любое крымiнальнае злачынства суддзi маглi прымянiць i нiжэйшую санкцыю адпаведнага артыкула кодэкса, то за палiтычныя злачынствы, тую ж самую антысавецкую агiтацыю, такой магчымасцi суддзi не мелi. Паспрабаваў бы якi суддзя апраўдаць падсуднага па палiтычных справах цi вызначыў бы пакаранне па нiжэйшай санкцыi, на другi дзень яго ўжо на пасадзе суддзi не было б. У тыя часы апраўдальны прыгавор па палiтычных справах на некага мог стаць абвiнаваўчымна самога суддзю.

Прыгавор Майсееву быў вынесены строгi - звычайны прыгавор тых часоў восем гадоў лагераў.

Майсееў не паверыў пачутаму, спытаў:

– Колькi, восем месяцаў?

– Восем гадоў.

Майсееў збялеў, апусцiўся на лаву i сядзеў, заплюшчыўшы вочы.

Пасля суда я спытаў у маёра, хто, на яго думку, з тых трох сведак-салдат мог данесцi на Майсеева.

– Усе тры маглi, - адказаў маёр.
– Кожны баяўся, каб самога не пасадзiлi за неданясенне. А за прыгавор я баюся - могуць адмянiць за мяккасцю.

– Нiчога сабе - мяккасць, восем гадоў, - здзiвiўся я.

– I могуць не згадзiцца з квалiфiкацыяй злачынства. I прыгавор адменяць.

Так i выйшла. Праз якi тыдзень з трыбунала акругi пазванiлi i сказалi, што пракуратура палiчыла прыгавор памылковым i прынесла на яго пратэст. Не згодны i з мерай пакарання - мяккая, i з квалiфiкацыяй - тое, што сказаў Майсееў пра Сталiна, ёсць не антысавецкая агiтацыя, а падбухторванне, заклiк да тэрарыстычнага акта супраць правадыра.

Пратэст пракурора быў задаволены. Прыгавор адмянiлi, справу перадалi на дарасследаванне i на новы суд. Ваенны трыбунал ужо ў iншым складзе асудзiў Майсеева як тэрарыста на дваццаць пяць гадоў.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 32
  • 33
  • 34
  • 35
  • 36
  • 37
  • 38
  • 39
  • 40
  • 41
  • 42
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: