Вход/Регистрация
Маўглi (на белорусском языке)
вернуться

Киплинг Редьярд Джозеф

Шрифт:

Маўглi зрабiлася нядобра, бо ён дагэтуль нiколi не бываў у чалавечым доме. Але, паглядзеўшы на саламяную страху, хлопчык убачыў, што зможа яе разабраць, калi захоча выбрацца на волю, i што акно не замыкаецца.

"Якая карысць быць чалавекам, калi не разумееш чалавечай гаворкi?
– сказаў ён сам сабе.
– Тут я гэтакi ж дурны i нямы, як чалавек у нас у джунглях. Трэба навучыцца iхняй мове".

Нездарма, жывучы з ваўкамi, ён навучыўся пераймаць баявы поклiч аленяў у джунглях i рохканне дзiкоў. Як толькi Месуа гаварыла якое-небудзь слова, Маўглi вельмi падобна паўтараў яго за ёю i яшчэ да змяркання завучыў назвы шмат якiх рэчаў у хацiне.

Надышоў час спаць, але Маўглi нiзашто не хацеў лажыцца ў хацiне, падобнай на пастку для пантэры, i калi зачынiлi дзверы, ён выскачыў у акно.

– Не чапай яго, - сказаў муж Месуi.
– Не забывайся, што ён яшчэ нiколi не спаў на ложку. Калi ён i праўда пасланы нам замест сына, ён нiкуды не ўцячэ.

I Маўглi расцягнуўся сярод высокай чыстай травы на краi поля. Але не паспеў ён заплюшчыць вочы, як нечы мяккi шэры нос штурхнуў яго ў шыю.

– Фу!
– сказаў Шэры Брат (гэта быў старэйшы з дзiцянят Мацi Ваўчыхi). Варта было дзеля гэтага бегчы за табою дваццаць мiляў! Ад цябе пахне дымам i хлявом - зусiм як ад чалавека. Прачнiся, Маленькi Брат, я прынёс табе навiны.

– Цi ўсе здаровы ў джунглях?
– спытаў Маўглi, абдымаючы яго.

– Усе, апрача ваўкоў, якiх абсмалiла Чырвоная Кветка. Цяпер слухай. Шэр-Хан пайшоў на паляванне ў далёкiя лясы, пакуль не загоiцца яго шкура, - ён увесь у апёках. Ён пакляўся, што кiне твае косцi ў раку, як вернецца.

– Ну, гэта мы яшчэ пабачым. Я таксама ў сiм-тым пакляўся. Аднак навiны заўсёды прыемна пачуць. Я стамiўся сёння, вельмi стамiўся ад усяго новага, Шэры Брат, але ты мне заўсёды расказвай, што ведаеш новага.

– Ты не забудзешся, што ты воўк? Людзi не прымусяць цябе забыцца пра нас?
– трывожна спытаў Шэры Брат.

– Нiколi! Я нiколi не забуду, што люблю цябе i ўсiх у нашай пячоры. Але не забуду i таго, што мяне прагналi з Чарады...

– ...i што цябе могуць прагнаць з другой чарады, Маленькi Брат. Людзi ёсць людзi, i гаворка iх падобная на гаворку жаб у сажалцы. Калi я прыйду сюды зноў, буду чакаць цябе ў бамбуку на краi выгану.

На працягу трох месяцаў пасля гэтай ночы Маўглi амаль не выходзiў за вясковыя вароты, гэтак ён быў заняты вывучэннем характару i звычак людзей. Перш за ўсё яму давялося надзець павязку вакол бёдраў, што вельмi яму замiнала, потым, незразумела навошта, навучыцца лiчыць грошы, потым араць зямлю, у чым ён не бачыў карысцi. Вясковыя дзецi ўвесь час дражнiлi яго. На шчасце, Закон Джунгляў навучыў Маўглi стрымлiвацца, бо ў джунглях ад гэтага залежыць жыццё. Але калi дзецi дражнiлi яго за тое, што ён не хацеў гуляць з iмi або запускаць змея, або за тое, што ён не так вымаўляў якое-небудзь слова, адна толькi думка, што ганебна для паляўнiчага забiваць маленькiх, бездапаможных дзiцянят, не дазваляла яму схапiць i разарваць iх напалам.

Маўглi сам не ведаў сваёй сiлы. У джунглях ён адчуваў сябе куды слабейшым за звяроў, а ў вёсцы людзi казалi, што ён дужы, як бугай. Ён не разумеў, што такое страх, i калi вясковы жрэц сказаў яму, што бог у храме разгневаецца на Маўглi, калi ён будзе красцi ў жраца салодкiя плады манга, Маўглi схапiў статую бажка, прывалок яе да жраца ў дом i папрасiў зрабiць так, каб бог разгневаўся i Маўглi можна было б пабiцца з iм. Спакуса была вялiкая, але жрэц не даў ходу гаворцы, а мужу Месуi давялося заплацiць нямала серабра, каб супакоiць бога.

Апрача таго, Маўглi зусiм не разбiраўся ў той рознiцы памiж людзьмi, якую стварае каста. Калi асёл ганчара звалiўся ў яму, Маўглi выцягнуў яго за хвост i дапамог скласцi гаршкi для адпраўкi на рынак у Канхiвару. Гэта было ўжо зусiм кепска, бо ганчар належаў да нiжэйшай касты, а пра асла i гаварыць няма чаго. Калi жрэц пачаў сварыцца на Маўглi, той прыгразiў, што пасадзiць i яго на асла, i жрэц сказаў мужу Месуi, што сама лепш - як найхутчэй знайсцi Маўглi якi-небудзь занятак. Пасля гэтага вясковы стараста загадаў Маўглi iсцi заўтра ранiцай на пашу пiльнаваць буйвалаў. Больш за ўсiх быў задаволены гэтым Маўглi. У той жа вечар, лiчачы сябе ўжо на службе ў вёскi, ён далучыўся да гурту, што збiраўся кожны вечар на каменнай пляцоўцы пад вялiкай смакоўнiцай. Гэта быў вясковы клуб, куды сыходзiлiся папалiць i стараста, i цырульнiк, i вартаўнiк, якiя ведалi ўсе да адной вясковыя плёткi, i стары Балдзео, вясковы паляўнiчы, што меў ангельскi мушкет. Малпы сядзелi i гаманiлi на верхнiх галiнах смакоўнiцы, а ў нары пад пляцоўкай жыла кобра, якой кожны вечар ставiлi сподачак малака, бо яна лiчылася свяшчэннай. Старыя садзiлiся вакол дрэва, гаманiлi да позняй ночы i палiлi тытунь з вялiкiх кальянаў. Яны расказвалi дзiвосныя гiсторыi пра людзей, багоў i зданi, а Балдзео расказваў яшчэ больш дзiвосныя гiсторыi пра звычкi звяроў у джунглях, так што ў хлопчыкаў, што сядзелi за кругам, дух займала. Больш за ўсё расказвалi пра звяроў, бо джунглi падыходзiлi да самай вёскi. Аленi i дзiкi травiлi пасевы, i час ад часу ў змроку тыгр хапаў чалавека на вачах ва ўсiх, ледзь не каля саменькiх вясковых варотаў.

Маўглi, якi, вядома, добра ведаў тое, пра што тут расказвалi, закрываў твар рукамi, каб нiхто не бачыў, як ён смяецца. Балдзео, паклаўшы мушкет на каленi, пераходзiў ад адной дзiвоснай гiсторыi да другой, а ў Маўглi трэслiся плечы ад смеху.

Балдзео расказваў пра тое, што тыгр, якi схапiў сына Месуi, быў пярэварацень i што ў яго ўсялiлася душа злоснага старога лiхвяра, якi памёр некалькi гадоў назад...

– I гэта праўда, я ведаю, - казаў ён, - бо Пуран Дас заўсёды кульгаў. Яму выцялi нагу ў час бунту, калi спалiлi ўсе яго рахункавыя кнiгi, а той тыгр, пра якога я гавару, таксама кульгае: яго лапы пакiдаюць няроўныя сляды.

– Праўда, праўда, так яно i ёсць!
– пацвердзiлi сiвабародыя, дружна кiваючы галовамi.

– Няўжо ўсе вашы байкi - такая старая парахня?
– сказаў Маўглi.
– Гэты тыгр кульгае таму, што нарадзiўся кульгавы, як усе ведаюць. Балбатаць, нiбыта душа лiхвяра жыве ў зверы, якi заўсёды быў баязлiвейшы за шакала, могуць толькi малыя дзецi.

Балдзео на хвiлiну знямеў ад здзiўлення, а стараста вылупiў вочы.

– Ого! Гэта ж хлапчук з джунгляў!
– сказаў Балдзео.
– Калi ўжо ты такi разумны, тады лепей занясi шкуру гэтага тыгра ў Канхiвару - урад прызначыў сто рупiй за яго галаву. А яшчэ лепей памаўчы, калi гавораць старэйшыя.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: