Вход/Регистрация
Гiсторыя аднаго злачынства (на белорусском языке)
вернуться

Мудров Винцесь

Шрифт:

I сапраўды - цi варта? Думка заварушылася, закружыла ў галаве. Iван уявiў, як роспачна будзе плакаць мацi, пачуўшы пра ягоную бяду, i да таго iрэальнага плачу дадаўся зусiм рэальны бразгат дзьвярэй.

– Эй ты, шкет! Выходзь!
– загадаў, як адрэзаў, сяржант, i Йван, звалiўшыся з ложка, дробна затупаў да выхаду.

Габiнэт, у якi яго завялi, быў спрэс застаўлены сталамi ды сэйфамi, i за адным з тых сталоў сядзеў, гартаючы нейкiя паперы, малады ружовашчокi лейтэнант. Убачыўшы затрыманага, лейтэнант склаў паперы ў стос, мяльком кiўнуў на крэсла, i Йван зразумеў, што гэта ён, ружовашчокi лейтэнант, злапаў яго каля крамы.

– Што, Гарашчэня, даскакаўся?
– мэталёвым голасам прамовiў лейтэнант, калi пад Iванам рыпнула крэсла.
– Смаркачы пад носам не абсохлi,а ўжо ў краму лезеш...

– Я не Гарашчэня, - выдыхнуў Iван, i нiжняя губа ягоная плаксiва затрэслася.

– Як не Гарашчэня?
– зьнiякавеў лейтэнант i ўжо зусiм лагодным голасам запытаў: - А хто?

Iван удыхнуў паветра, мерачыся сказаць сваё прозьвiшча, але ў гэты мiг лейтэнант падхапiўся на ногi i абцягнуў мундур.

– Хвацка ты, лейтэнант... За тры днi працы - два затрыманьнi, - прамовiў ад дзьвярэй каржакаваты дзядзька ў шэрым гарнiтуры, i па той рашучасьцi, зь якой лейтэнант падскочыў на ногi, Iван палiчыў, што гэта ўвайшоў генэрал.

– Адкуль?
– запытаўся генэрал, зь цiкаўнасьцю агледзеўшы затрыманага.

– З Бычко-оў...
– прабляяў затрыманы, i мыскi генэральскiх чаравiкаў задрыжэлi i расплылiся ў ягоных вачах.

– Што, у краму ўлез?
– генэрал прысеў на край стала, чакаючы тлумачэньняў, але Iван маўчаў, i генэрал перавёў позiрк на лейтэнанта.

– Напярэдаднi сыгнал быў. Бычкоўская магазыншчыца тэлефанавала. Сказала, што ўночы зьбiраюцца ў краму залезьцi. Ну я i выехаў... прыхаваўся там...

– Зноў Бычкi, - з уздыхам прашаптаў генэрал.
– Даўно ўжо трэба было гнаць гэтага Мiхнова, генэрал зьлез са стала, выцягнуў з пачка папяросу, iзноў утаропiўся на Iвана.

– Як тваё прозьвiшча?

– Бянько-оў, - пралепятаў Iван.

– Бянькоў?
– генэрал выпусьцiў з роту шызы дым, летуценна паглядзеў на столь.
– Гэта ня ты ў Вiцебску шапiк абабраў?

Пасьля такога пытаньня Iван яшчэ больш сьцяўся, i галава ягоная ўбiлася ў плечы.

– Ну?!
– пагрозьлiва гукнуў лейтэнант.

– Я-а-а-а...
– другiм разам прабляяў Iван i спалохана заплюшчыў вочы. Ён чакаў грымотнага кухталя, але не дачакаўся.

Генэрал кашлянуў, павольнай хадою прайшоўся па габiнэту.

– Што ён там сьцягнуў?

– Пяць пляшак ацэтону. Можа i яшчэ што - уначы не разгледзеў.

– Ацэтону? Яны ўжо там ацэтон п'юць?
– генэрал узяў Iвана за чупрыну, зьлёгку тузануў угору.
– А чарняўскую краму ня ты абабраў?
– прыкiдваючы, цi мог затрыманы абабраць i чарняўскую краму, генэрал разважлiва мыкнуў, зьбiраючыся нешта сказаць, ды тут расчынiлiся дзьверы i вясёлы дзявочы голас паведамiў:

– Iван Iванавiч, вас да тэлефону!

Iван Iванавiч шпурнуў у адчыненую фортку папяросiну, выйшаў з габiнэту, i лейтэнант зь нейкiм дзiўным шкадаваньнем паглядзеў яму ўсьлед.

– Дык як, ты кажаш, тваё прозьвiшча? Бянькоў?
– лейтэнант узяў у рукi самапiску, патрос яе, каб ямчэй пiсала, прыклаўся да паперы. Iнтанацыя, зь якой ён гэта сказаў, сьведчыла за тое, што ён згубiў да падсьледнага ўсялякую цiкавасьць.

– Бянькоў, - буркнуў Iван i, апярэджваючы новыя пытаньнi, дадаў: - Iван Васiлевiч.

– Дзе i калi нарадзiўся?
– лейтэнант iзноў патрос асадку.

– У пяцьдзесят пятым годзе, на станцыi Назарбай...

– Як-як ты кажаш? Назар...

– Назарбай, - па складах прамовiў падсьледны, - Цалiнаградзкай вобласьцi.

Пёрка асадкi адчайна рыпнула, лейтэнант шпурнуў асадку на падлогу, вылаяўся i абхапiў рукамi голаў. Ён адседзеў у такой паставе хвiлiну, а можа, i болей i ачуўся толькi тады, калi пачуў генэральскi голас.

– Анашыст у капэзэ сядзiць?
– запытаўся генэрал, прачынiўшы дзьверы.

– У капэзэ, Iван Iванавiч.

– Пратаколы па Мамедаву да мяне занясi. Я iм сам займуся, - генэрал грукнуў дзьвярыма, а лейтэнант, кашлянуўшы ў жменю, паклаў перад Iванам аркуш паперы.

– Сядай вунь за той стол, - лейтэнант азiрнуўся, кiўнуў у кут, а пачуўшы таропкiя крокi на калiдоры, падхапiўся на ногi. Дзьверы зь цiхiм рыпеньнем адчынiлiся, i ў дзьвярной пройме паўстала кабета ў караценькай форменнай спаднiцы.

– Леванiд Сяргеевiч, вы каву пiць будзеце?
– гульлiвым голасам запыталася маладзiца, i той, да каго яна зьвярталася, гэтак жа гульлiва адказаў:

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: