Вход/Регистрация
Гiсторыя аднаго злачынства (на белорусском языке)
вернуться

Мудров Винцесь

Шрифт:

Певень падскочыў, залапатаў крыламi, выставiў наперад грудзiну i празь iмгненьне прарэзаў сьвет кукарэканьнем, запрашаючы курэй паглядзець на таго, хто так абняславiў сябе на ўчарашнiх танцах.

Пасьля абеду мацi папрасiла схадзiць па хлеб. Iсьцi, вядома, не хацелася: сорамна было зьяўляцца на людзях, але што паробiш... Давялося ўсё ж узяць сетку i рушыць у краму.

Ля крамы гаманiў натоўп. Вясковыя цёткi, павесiўшы на рулi сваiх вэласыпедаў торбы з хлебам, на розныя галасы абмяркоўвалi падзеi сёньняшняга ранку, пад час якiх магазыншчыца Пракопаўна разьбiла пысу вартаўнiку Гарашчэню.

Iван азiрнуўся, шукаючы вачыма Машын матацыкл, ступiў на сельмагаўскi ганак i пачуў, як недзе непадалёку сiплавата зарагатаў Лёшка Мандрык.

Лёшка стаяў сьпiнаю да Iвана, праваруч ад уваходу, i, махаючы рукамi, распавядаў Мiронаўне, вядомай бычкоўскай пляткарцы, як яно ўсё было.

– Гарашчэня да Пракопаўны падышоў i кажа: "У цябе ў прысенку "вэрмут" схаваны. Дзьве скрынi. Не прадаш - ноччу сам вазьму", - i заграбкi Пракопаўну хапануў.
– Паказваючы, як Гарашчэня хапаў магазыншчыцу "заграбкi", Лёшка схапiў Мiронаўну за рукаў, Мiронаўна адкаснулася, плюнула, а Iван, каб не патрапляць Лёшку на вочы, сьпехам шмыгануў у краму.

Крама ў Бычках - самае люднае месца. Калi не прыйдзеш - увесь час народ таўчэцца. Вясковыя цёткi сюды ня столькi па справункi прыходзiлi, колькi дзеля таго, каб апранахi перамацаць, якiя на палiцах вiселi. Прыйдзе якая, грудзямi на прылавак навалiцца i давай носам па баках вадзiць:

– А пакажы ты мне, Пракопаўна, вунь тую кофту...
– I Пракопаўна давала, хаця i ведала, што кофту тую браць ня будуць, бо яна ўжо тут дзесяць гадоў вiсiць.

Лаючы ў душы цётак i штохвiлi ўздрыгваючы ад грукату матацыклаў знадворку - крый Бог, Маша прыедзе, чырваней тады, - Iван болей як гадзiну прастаяў у чарзе, а калi, нарэшце, узвалiў на карак сетку зь цёплымi буханкамi i выйшаў з крамы, дарогу яму заступiў Лёшка Мандрык.

– Ваня! Куды хiляем?
– рыкнуў Лёшка голасам чалавека, якi прагнуў пахмялiцца.

Лёшка зазiрнуў Iвану за сьпiну, адламаў ад буханкi храбусткi акраец. "Кароль зоны" з асалодаю хруснуў скарынкаю, а Iван, апусьцiўшы вочы, падумаў: "I як ад яго адчапiцца?" I не пасьпеў Iван уздыхнуць, як ля крамы загуў бэнзавоз i з кабiнкi вытыркнулася галава Юркi Гуля.

– Лёха, давай сюды!

– Навошта?
– азваўся "кароль", глынуўшы недажаваную скарынку.

– У Азярышча едзем, па пiва!
– Юрка выцягнуў з-пад сядзеньня полiэтыленавую канiстру, а Лёха, адламаўшы ад бохана ладны кавалак, пабег да машыны.

Мацi дома не было: на дзьвярах вiсеў замок, а за дзьвярною клямкаю тырчэла раённая газэта "Зара камунiзму" i аркушык паперы. "Схадзi па камбiкорм", прачытаў Iван на паперцы i пачухаў патылiцу.

Па камбiкорм трэба было iсьцi да цёткi Авадзiхi. Зяць цётчын рабiў на млынкамбiнаце галоўным бухгальтарам. Ну i, вядома, тое-сёе сьпiсваў на цешчу. Авадзiха ў горад ледзь не штодня наведвалася - туды бiтоны з "дамагай" везла, а назад мяхi з камбiкормам перла. "Дамагу" цётка зь яблычнага соку вырабляла хмельнае вiно атрымлiвалася. Мiнулай восенi Iван сьцягнуў у сваячкi тры лiтры - трэба было Ваську Бохана падпаiць, каб не чапляўся. Авадзiха пасьля той прапажы доўга супакоiцца не магла, нават брата свайго, мiлiцыянта Мiхнова, выклiкала. Мiхноў тры днi з рулеткай важдаўся, мераў штосьцi каля пограбу; выпiў болей, чым укралi, а злодзея так i не знайшоў.

Ачуўшыся ад одуму, Iван разгарнуў раёнку, зiрнуў на зводку ўборкi лубiну, i лiчба "0,1%", а менавiта столькi лубiну скасiлi ў калгасе "Шлях камунiзму", прывiдна заскакала ўваччу.

... Цётка сядзела ў пограбе i звонку быў бачны ейны шырокi азадак. Iван прайшоўся па двары, разважаючы - з чаго пачаць гаворку, i пакуль ён гэта рабiў, цётка Авадзiха неяк вельмi хутка вылезла з пограбу i гэтак жа хуценька павесiла на прабой амбарны замок.

– Цяпер ня ўлезеце, - крэкнула Авадзiха, перахапiўшы Iванаў пагляд, разьвялося фулюганьня... ратунку няма.

Пасьля такiх слоў размаўляць пра вiно не было сэнсу. Iван сплюнуў цягуткую сьлiну, азiрнуўся i рашуча запытаў:

– Дзе камбiкорм?

– Вунь, ля плоту стаiць, - кiўнула цётка на латаны мех.
– Лорцы скажаш, каб грошы прынесла. Шэсьць рублёў.

– Скажу, - буркнуў Iван, узвалiў мех на сьпiну i шырокiм крокам рушыў па цётчыным агародзе.

– Чаго ты па бураках пайшоў?
– крыкнула наўздагон яму цётка, i пляменьнiк, перакiнуўшы мех цераз плот, скрозь зубы працадзiў:

– Ды пайшла ты... жмiнда няшчасная.

Хаця й заракаўся Iван не хадзiць у клюб, а згледзеў, седзячы на драбiнах, бэнзавозку, што з гораду вярталася, i засьвярбела ў душы жаданьне - зiрнуць, цi напiўся Лёшка Мандрык. Бо калi напiўся i не стаiць на нагах, дык i хвалявацца няма чаго - да Машы сёньня чапляцца ня будзе. Iван праводзiў позiркам бэнзавозку, пачакаў яшчэ хвiлiну ў тайнай спадзеўцы ўбачыць на дарозе Машын матацыкл, i толькi потым, пацёршы здранцьвелы азадак, спусьцiўся па драбiнах долу.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: