Вход/Регистрация
Гiсторыя аднаго злачынства (на белорусском языке)
вернуться

Мудров Винцесь

Шрифт:

На падворку было халодна i месячна. Мяккае сьвятло маладзiка высьвечвала кусты ля гатаўскай дарогi, бункер траянаўскага камбайна i нечую пахiлую постаць - цi не самога Траяна, - якая краталася мiж кустоў, то ўзьнiкаючы, то зьнiкаючы зь вiдавоку.

Няўдалы танцор сядзеў на ўсходах ля дзьвярэй кiнабудкi i, пацепваючыся ад холаду, прыслухоўваўся да галасоў, што даляталi з клюбу. У клюбе мiж тым скакалi "шэйковiча". Музыкi не было чуваць: адно зумкалi шыбы ды здрыганалiся ад тупату дашчатыя сьцены.

– Ну чаму, чаму я такi?
– шаптаў начны летуценьнiк, раз-пораз шморгаючы азяблым носам.

У носе сьвярбела. Iван доўга зьбiраўся зь сiламi, каб чхнуць, а калi сабраўся i ўжо затрос галавой, з адчыненых дзьвярэй клюбу вырваўся вясёлы вiскат Люськi Халiмонавай.

– Адчапiся, нам дахаты трэба!

Чхаць не выпадала - трэба было хавацца, i начны летуценьнiк, пацёршы далоньню пераносьсе, пабег на нягнуткiх нагах у блiжэйшыя кусты.

Зарагатаў i ацiх Васька Бохан, крыкнуў штосьцi няўцямнае Юрка Гуль, i па цэмэнтавым ганку дробна застукалi дзявочыя туфлiкi.

– Слухай, а хто ён такi?
– запыталася Маша, калi яны зь Люськай падышлi да матацыкла.

– Хто, Васька?

– Ды не... Ну той, дзiўны такi...

– А-а! Дэсантнiк!
– Люська азiрнулася, падбегла да кустоў, за якiмi хаваўся начны летуценьнiк, i, прысеўшы на кукiшкi, прамовiла: - У яго ня ўсе дома. Чокнуўся, як зь вежы падаў.

У цемры мiльганула дзявочае сьцягно, iрванулася да каленяў палоска белых майтак, i ў Iвана, якi аглядаў усё гэта, на момант спынiлася сэрца. Ён i ня сьцямiў адразу - пра якога гэта дэсантнiка вядзе гаворку Люська Халiмонава, а калi сьцямiў i абурана глынуў паветра, у носе ягоным зноў засьвярбела, i ён аглушальна чхнуў. Люська войкнула, пабегла ўпрысядкi да матацыкла, на хаду нацягваючы майткi, а Iван, страсянуўшы галавой, чхнуў ёй усьлед чатыры разы запар.

Дахаты ён iшоў, сьцiскаючы кулакi i ўголас лаючы Люську Халiмонаву.

"Нiчога, яшчэ пашкадуе, - супакойваў сябе Iван. Апанаваны ўласнымi фантазiямi, ён уявiў, як роспачна будзе плакаць Люська Халiмонава, i нечакана ступiў нагой у каровiну "аладку". Фантазii выпетрылiся з галавы, i Iван, выцiраючы чаравiк аб траву, з рашучасьцю, на якую толькi быў здольны, вырашыў не хадзiць болей на танцы.

Ноччу яму добра спалася. Ён праспаў да абеду i абудзiўся, як i мiнулым днём, ад бразгату вёдраў на доле.

– Слухай, тут жа ў Азярышча Карзо прыяжджаў, - прамаўляла, гучна бразгаючы вёдрамi, суседка Мiронаўна, - дык i гэтая папёрлася... Людзi казалi - лезла нейкую кнiжку падпiсваць, а той на яе i не зiрнуў нават.

– А на каго там глядзець?
– падтрымала Мiронаўну мацi.
– Пыса як у той рапухi... i куды ўжо лезеш?

Мандрычыха, а гэта яе абгаворвалi жанчыны, пад час вайны была ў партызанскiм атрадзе - мыла там бялiзну ды з камандзерам спала. I вось за гэтыя подзьвiгi Карзо яе па вайне ў райкам уладкаваў, у аддзел прапаганды i агiтацыi. Ад тых часiн жанкi яе i зьненавiдзелi, i абгаворвалi пры кожным зручным выпадку.

Паслухаўшы плёткi, Iван занурыў галаву ў падушку, мерачыся паспаць яшчэ якую гадзiну, але тоўшчу падушкi прарэзаў жаночы лямант:

– Бабы, што скажу!

Лямантавала Карпачыха. Iван скiнуў з галавы падушку, прыслухаўся.

– Ляжыць у амбуляторыi... i морда ў крывi, - гукала з суседняга агароду Карпачыха.
– Карпачыха бегла па гародзе i пад нагамi ейнымi спалохана шамацела капуснае лiсьце.

– Уся морда?
– перапытала Мiронаўна, а мацi, пляснуўшы ў далонi, улякнута выдыхнула:

– У каго?

– У Гарашчэнi! У п'янтоса гэтага... Пракопаўна краму адчыняла, а тут ён падбег... кажа: "Чаму Лёшку Мандрыку вiно прадаяце, а мне не?" - i Пракопаўну за руку схапiў. А тая доўга ня думала. Разгарнулася ды як лясьне замком па лобе. Так лоб i расьсекла.

Карпачыха змоўкла, пераводзячы дых, i цяпер ужо Мiронаўна дала волю сваiм лёгкiм:

– Цi чула ты? Гарашчэню забiлi-i!
– крыкнула Мiронаўна, праўдападобна, цётцы Авадзiсе, i на доле зноў зашамацела капуснае лiсьце.

... Сонца адбiрала вочы. Iван прымружыўся, паглядзеў з-пад рукi ў бок Авадзiшанага агароду, на якiм тым часам ўжо сабраўся збой жанчын, i, прыпалiўшы папяросу, усеўся на верхняй папярочцы драбiнаў.

На душы было пагана, а на двары пустэльна; нават куры некуды пахавалiся, i толькi певень з паскубаным хвастом стаяў ля дзьвярэй хлеўчука, пазiраючы на Iвана круглявым вокам.

"Вунь i певень глядзiць, - падумаў Iван, зацягваючыся пяршывай папяросай.
– Вiдаць, прачуў ужо пра маю ганьбу?" - I, ня ведаючы, чым заняць сьвярблiвыя рукi, шпурнуў у пеўня кавалкам бярозавай кары.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: