Шрифт:
— Так, добра! — сказаў Більба, не асмельваючыся спрачацца, і ледзь не пашкодзіў галавы, спрабуючы знайсці загадкі, якія б уратавалі ад з'ядзення.
Трыццаць белых коней на чырвонай гары,Разам сышліся,Пасля разышліся,Потым застылі ізноў да пары.Толькі гэта ён і здолеў вынайсці — думка пра тое, што яго могуць з'есці, надта ціснула нарозум. Вядома, загадка стараватая, і Глыкс ведаў адказ не горш за нас з вамі.
— Лёгка, лёгка, — прашыпеў ён. — Зубы, зубы! Мая каштоўнас-сць, але ж у нас толькі шэсць! I ён задаў другую загадку:
Без голасу, а плача, Бяскрылы, а ляціць, Бяззубы, а кусачы, Без рота, а крычыць.
— Момант, момант! — закрычаў Більба, які ўсё не мог па-збавіцца ад думак пра з'ядзенне. На шчасце, ён калісьці раней чуў нешта падобнае і, трошкі прывёўшы ў парадак думкі, хутка знайшоў адказ.
— Вецер, зразумела, вецер! — сказаў ён, і так быў задаволены сабою, што тут жа прыдумаў загадку. «Вось будзе арэшак злыдню падземнаму», — падумаў наш хобіт:
У блакітным твары вока, У зялёным твары вока, Падміргнулі й кажуць так: «Мы падобныя, аднак, Нехта з нас высока, Другі ўнізе далёка!»
— С-с-с, с-с-с, — сказаў Глыкс. Пад гарою жыў ён доўп, надта доўгі час і на такія рэчы ўжо забыўся.
Але толькі Більба пачаў спадзявацца, што агідзень адказаць не здолее, як Глыкс нарэшце дакапаўся да даўніх, запыленых, згубленых успамінаў пра тое, як жыў ён са сваёю бабуляй у норцы на беразе ракі.
— С-с-с, мая каштоўнассць, — сказаў ён. — Ссонца і дзьмухаўцы, вось што.
Звычайныя загадкі пра звычайныя жыццёвыя рэчы яму паспелі надакучыць. Дый нагадвалі яны пра дні, калі быў ён не такі самотны, злы ды пранырлівы. Глыкс пачаў злавацца. Што горш, ад гульні зноў прачнуўся голад, таму на гэты раз ён паспрабаваў загадку больш складаную ды непрыемную:
Яе не ўбачыць, яе не адчуць, Яе не ўнюхаць, яе не пачуць, Між зор, над гарамі яна залягае, У норах, пячорах без сну яна дбае. Яна пачынае, яна ж і сканчае, Заўсёды і смех, і жыццё адбірае.
На вялікі для Глыкса жаль, Більба такое ўжо чуў раней, і ўвогуле, адказ ляжаў паўсюль навокал.
— Цемра, — сказаў ён, нават галавы не паскробшы і не задумаўшыся ані хвілінкі. I адразу ж запытаў сам, каб выйграць час, пакуль не знойдзе сапраўды цяжкую загадку:
Без вокнаў, замкоў ды засавак хата, Трымае кавалачак золата ў кратах.
Здаваўся хобіту страшэнна лёгкім гэты арэшак, хоць не зусім звычайна распавяданы. Але ж для Глыкса сталася зусім не так. Той і шыпеў, і шаптаў, і пляваўся, а адказаць не мог.
Праз нейкі час Більба страціў цярплівасць.
— Ну і як? — спытаў ён. — Адказ — не чайнік, каб пыхкаць ды плявацца. А то і зблытаць магчыма, слухаючы, якія ты гукі выдаеш.
— Шанец, шанец, няхай іссстота дассць нам шшанец, так, мая каштоўнассць, а?
— Так, — сказаў Більба, даўшы даволі доўгі шанец. — Ну і што адкажаш?
Аднак Глыкс раптам прыгадаў, як даўным-даўно абкрадаў птушыныя гнёзды і, седзячы на беразе ракі пад дрэвам, вучыў сваю бабульку высмоктваць яйкі.
— Яйкісс! — прашыпеў ён. А потым спытаў:
Не дыхае — але жыве,Не хоча піць — заўсёды п'е,Халодная, заўжды маўчыць,Хоць у кальчузе — не звініць.У сваю чаргу, ён лічыў арэшак надзвычай лёгкім — сам увесь час толькі пра тое і думаў. Але ж нічога лепшага ў галаву пакуль не прыходзіла — надта ўжо збянтэжыла пытанне пра яйкі. Ды вось для Більба заданне апынулася складаным. 3 вадою ён меркаваў за лепшае ніякіх справаў не мець, калі толькі магчыма. Уяўляю сабе, вы ўжо даўно здагадаліся, ці лёгка здагадаецеся, бо седзіце ва ўтульнай хаце і ніхто не пагражае вас з'есці і з тропу не збівае. Більба сеў, кашлянуў раз-пораз — адказ, вядома, не знайшоўся.
Праз некаторы час Глыкс аж зашыпеў сам сабе ад зада-вальнення: «А ці добранькі ён, мая кашштоўнассць, ці добранькі? Ці ссакавіты? Ці можна яго косстачкі хру-хрум?» — і прагнымі галоднымі вачыма пяліўся на хобіта з цемры.
— Момант, калі ласка, момант, — сказаў дрыжачы хобіт. — Я ж табе доўгі даў шанец.
— Няхай ісстота пасспяшшаецца, пасспяшшаецца, — сказаў Глыкс, пачаўшы вылазіць з чоўна на бераг, каб падабрацца да Більба. Аднак, калі ён апусціў доўгую, павучыную тонкую нагу ў ваду, адтуль выскачыла перапалоханая рыбіна і шлёпнулася на Більбавы пяткі.
— Ф-фу, — сказаў той, — якая халодная ды ліпкая!
I адразу ж здагадаўся і закрычаў: «Рыба, рыба, гэта рыба!»
Расчараваўся Глыкс страшэнна, але ж Більба задаў яшчэ адну загадку так хутка, як толькі здолеў, і давялося Глыксу зноў залазіць у човен і думаць.
Бязногая — на аднаногім,Дзвюхногі побач на трохногім,На чатырох прыбегла тут,I рэшткі — хваць! Ды ў кут!Не той час выбраў Більба для такой загадкі, спяшаючыся. Іншы раз папацеў бы Глыкс, уцямляючы. А зараз, пасля гаворкі пра рыбу, «бязногая» адгадалася няцяжка, а потым усё было проста. «Рыба на стале, чалавек на крэсліцы побач, а котка косткі схапіла», — вось, зразумела, адказ, і Глыкс хутка яго распавёў. Потым ён добра падумаў, каб знайсці што-небудзь складанае і жудаснае. I вось што знайшоў: