Шрифт:
Вось так Більба ўцёк.
Частка 6
3 АГНЮ ДЫ Ў ПОЛЫМЯ
Ад гоблінаў Більба ўцёк, але куды ж патрапіў? Ён страціў капялюш, плашч, ежу, поні, свае гузікі і сяброў. Ён упарта ішоў далей і далей, пакуль сонца не пачало заходзіць — за горы! Цені гор ляглі на Більбаву сцежку, і хобіт азірнуўся ды паглядзеў назад. Потым — наперад, але ўбачыў толькі, як хрыбты й схілы павольна сыходзяць да нізін і раўнін, што раз-пораз выілядалі паміж дрэвамі.
«Сонца з нябёсамі! — усклікнуў ён. — Здаецца мне, я апы-нуўся акурат на іншым баку Туманных гор, якраз на краі Загор'я! Бацюхны! Дзе ж цяпер шукаць Гэндальфа і гномаў? Адны спа-дзяванні, што яны не засталіся пад гарамі і не дасталіся гоблінам!»
Хобіт усё ішоў ды ішоў, выйшаў з маленькай глыбокай даліны, пераваліў яе край, пачаў спускацца па схіле, і ўвесь час надта няўтульная думка расла і расла ў ім. Ці ж павінен ён цяпер, маючы чароўны пярсцёнак, вяртацца назад у жудасныя, жудасныя тунелі шукаць сяброў. Якраз даспела ў ім думка пра тое, што абавязак ёсць абавязак, што неабходна вярнуцца і шукаць (якім жа няшчасным ён сябе адчуў), калі раптам пачуліся галасы.
Більба спыніўся й прыслухаўся. Да гоблінаў падобна не было, таму ён паспрабаваў падкрасціся бліжэй. Камяністая сцяжынка вілася ўніз побач з высокай скальнай сцяной з левага боку, а з іншага боку на схіле там і сям ніжэй сцежкі віднеліся лагчыны з купкамі дрэваў і кустоў. У адной з лагчын пад кустамі нехта размаўляў.
Більба падкраўся бліжэй і раптам убачыў галаву ў чырвоным капелюшы, якая вытыркнулася між двух вялізных валуноў — Балін назіраў за наваколлем. Ну, хобіт, зразумела, мог запляскаць у далоні ды закрычаць «ура!», аднак не зрабіў гэтага. Баючыся нечаканых непрыемнасцяў, пярсцёнак ен з пальца не здымаў, І зараз убачыў, што Балін глядзіць праз яго, відавочна, не заўважаючы.
«Будзе ім неспадзяванка», — падумаў хобіт, крадучыся па кустах уздоўж краю лагчыны. Гэндальф сварыўся з гномамі. Яны абмяркоўвалі, што здарылася ў тунелях, а таксама спрачаліся й вырашалі, што рабіць і куды падацца зараз. Гномы буркаталі, Гэндальф казаў, што немагчыма і нягодна падарожнічаць далей, пакінуўшы спадара Торбінса ў руках гоблінаў, нават не тур-буючыся даведацца, ці жывы ён, не паспрабаваўшы ўратаваць.
— У рэшце рэшт, ён мой сябра, — сказаў чараўнік. — I хлопец неблагі. Я адказны за яго. I губляць яго, маё вам слова, было не варта.
Гномы жадалі даведацца, чаму Гэндальф увогуле ўзяў Більба з сабою, няўжо яму не хапала сяброў, чаму ён не ўзяў каго-небудзь больш дасціпнага ды кемлівага.
— Да гэтага часу ад яго больш клопатаў, чым карысці, — сказаў нехта. — Калі мы павінны вяртацца па яго ў гэтыя пачвар-ныя тунелі — трасца з ім, абыдземся.
Гэндальф адказаў злосна: «Я ўзяў яго з сабою, а бескарысных рэчаў я не бяру! Альбо вы дапамагаеце мне знайсці яго, альбо я пакідаю вас тут, і выбірайцеся самі, як здолееце. Калі толькі знойдзем яго, вы мне яшчэ не адзін раз усе «дзякуй» за яго скажаце. Ну дзеля чаго ты, Доры, згубіў ды пакінуў яго?»
— Утрымаеш яго, — сказаў Доры, — калі гоблін раптам у цемры хапае ззаду за ноп, штурхае ды ў спіну пхае!
— А чаму ж ты яго не падхапіў зноў?
— Бацюхны! Ну і пытанне! Гобліны б'юцца ды кусаюцца ў цемры, усе падаюць адзін на аднаго ды б'юць чым трапіцца! Вы мне галаву ледзь Гламдрынгам не адцялі, Торын торкае туды, сюды і наагул паўсюль Оркрыстам. Тут знянацку ваша чарговая асляпляльная бліскавіца, бачым — гобліны ўцякаюць, ляман-туючы. Вы пракрычэлі «за мной!» — зразумела. усе павінны былі чуць. Я думаў, усе і пайшлі. Часу не было азірацца, пакуль не прабіліся праз вартавых ніжняй брамы і сюды неяк не дабеглі. I вось мы тут — без узломшчыка, каб яму!
— А вось і ўзломшчык! — гукнуў Більба, зняў пярсцёнак і ўзнік побач.
Ну і падскочылі ж яны! А потым закрычалі ад радасці ды хвалявання. Гэндальф здзівіўся не менш за астатніх, азадаволены быў нават яшчэ больш. Баліна ён паклікаў да сябе ды растлумачыў, што думае пра вартавога, які дазваляе зваліцца сабе на галаву такім вось чынам: без усялякага папярэджання. Факт — узломшчыцкая рэпутацыя Більба пасля гэтага значна вырасла. Калі раней яны яшчэ сумняваліся ў яго ўзломшчыцкай перша-класнасці, нягледзячы на Гэндальфавы запэўненні, дык цяпер і слядоў сумневаў не засталося. Баліна раптоўнае Більбава ўзнік-ненне азадачыла больш за ўсіх, але астатнія ўголас сцвярджалі, што выйшла надта добра і па-ўзломніцку прафесійна.
I так Більба спадабалася іх пахвала, што толысі хіхікнуў пра сябе, а пра пярсцёнак змоўчаў. Калі спыталі, як жа ў яго атрымалася гэткае, адказаў толькі: «Ды, ведаеце, прапоўз паціху
— асцярожненька, спакойненька…»
— Добра, але ж упершыню нешта болыпае за мышу пра-бралася «асцярожненька» ды «спакойненька» пад самым маім носам, а я не заўважыў, — сказаў Балін. — Здымаю перад вамі капялюш.
Што і зрабіў.
— Балін, да вашых паслуг, — сказаў ён.
— Більба Торбінс, да вашых! — сказаў Більба.