Вход/Регистрация
Хобіт, або вандроўка туды і назад
вернуться

Толкин Джон Рональд Руэл

Шрифт:

Більба чуў тыя словы і жахаўся болын ды больш. Што здарыцца, калі камень знойдуць загорнутым у кучу старога рыззя, якой хобіт карыстаўся замест падушкі? Аднак распавесці пра камень хобіт не спяшаўся, і з ходам дзён, што рабіліся ўсё больш нуднымі, у маленькай хобітавай галаве пачаў складацца план.

Цугам праходзілі дні. I вось аднойчы крумкачы прынеслі звестку, што Дайн і з ім больш за пяць соцень гномаў, якія спяшаліся з Жалезных Стромаў, набліжаюцца да Гары з Паўночнага Ўсходу. I застаецца ім менш за два дні шляху.

— Баюся я, гномы не здолеюць падысці да Гары без шкоды для сябе, — сказаў Раэк. — Бойка ў даліне — не самае лепшае. Не давядзе ўсё гэта да дабра. Хоць гномы і моцны народ, сумняюся, што яны здолеюць прабіцца праз войска людзей і эльфаў. А калі і здолеюць, што табе з таго? Як ты будзеш знаходзіць харч без сяброўства і дабрачыннасці жыхароў навакольных земляў? Хутчэй за ўсё, ты загінеш ад свайго скарба, хоць і няма больш цмока!

Але ж Торына крумкачова прамова не надта кранула.

— Зіма ды снег папсуюць крыху настрой і людзям, і эльфам, — сказаў ён. — Наўрад ці ім спадабаецца жыццё ў пустэчы. 3 маімі сябрамі поруч са мной ды з зімою навокал, можа, і ўмовы іх стануць мягчэйшыя.

Гэтым надвячоркам Більба, нарэшце, вырашыў. Ноч нады-ходзіла цёмная, ноўчык. Як толькі навокал зусім сцямнела, Більба пракраўся ў пакойчык, і з кучы ўласных рэчаў у кутку выцягнуў вяроўку ды Аркенстон, закручаны ў анучу. Потым ускараскаўся на сцяну. Там знайшоў толькі Бамбура, бо акурат была ягоная чарга вартаваць, а гномы трымалі на сцяне толькі аднаго вартавога.

— Ну і холадна, — сказаў Бамбур. — Нам бы ракласці вогнішча, як вунь тыя ў лагеры!

— У пячорах даволі цёпла, — сказаў Більба.

— Цёпла. Але ж мне тут тырчаць да паўночы, — прабурчэў тлусты гном. — I ўвогуле, дрэнь справы ў нас пайшлі! Не тое, каб я пярэчыў Торыну, няхай барада ягоная вырасце найдаўжэйшай, але ён заўсёды быў надта ўжо ўцяты.

— Ну, не так, як мае бедныя ногі, — сказаў Більба. — Стаміўся ж я ад каменных тунеляў ды лесвіцаў. I не ведаю, што б зараз аддаў, каб толькі прайсціся па траўцы.

— Я б не менш аддаў за гаыточак чаго-небудзь моцнага, дый за мяккі ложак пасля добрай вячэры!

— Гэткае ты наўрад ці атрымаеш, пакуль цягнецца аблога. Аднак у якасці суцяшэння магу прапанаваць павартаваць за цябе, калі жадаеш. Апошні раз я вартаваў ужо даволі даўно. А сёння мне не спіцца.

— Добры ты хобіт, спадар Торбінс, я з вялікім задавальненнем прымаю тваю прапанову. Толькі, калі ласка, як што-небудзь здарыцца, пабудзі мяне першага! Я прылягу ў блі-жэйшым пакойчыку, непадалёк.

— Добра, — сказаў Більба. — Я пабуджу цябе апоўначы, каб ты змог разбудзіць наступнага вартаўніка.

Як толькі Бамбур знік, Більба насунуў пярсцёнак, прывязаў вяроўку ды выслізнуў за сцяну. Заставалася ў яго пяць гадзінаў. Бамбур будзе спаць (ен заўсёды спіць, калі дазваляюць, а пасля прыгодаў у лесе ёы І ўвогуле намагаецца зноў убачыць такія ж дзшосныя сны). АеІ атнія спяць ці робяць нешта пад Торынавым кіраўніцтвам. Ыаўрад ці нават Філі з КілІ выйдуць на сцяну, пакуль не надыдзе іх чарга.

Вельмі цёмна было навокал. Калі хобіт збочыў з новай сцежкі ад брамы ды спускаўся ў даліну, ён нават заблукаў крыху. Нарэшце прыйшоў да месца, дзе трэба было перапраўляцца на другі бераг, каб трапіць у лагер. Тут струмень быў неглыбокі, аднак разліваўся шырока, маленькаму хобіту ў цемры пе-раходзіць было цяжка. Більба амаль перабраўся, калі трапіў нагою на круглы слізкі камень, паслізнуўся ды ўпаў з пляскам у халодную ваду. Ледзь паспеў ён ускараскацца на бераг, уздрыг-ваючы ад холаду ды плёскаючы па каменнях, як аднекуль з цемры вынырнулі эльфы з паходнямі, выглядаючы, што шуміць.

— Гэта не рыба, — сказаў адзін. — Упэўнены, шпіён. Згасіце паходні! Калі тое дзіўная маленькая пачварка, што прыслугоўвае гномам, то святло больш дапаможа ёй, чым нам.

— Прыслугоўвае, скажыце на ласку! — фыркнуў Більба і адразу ж гучна чхнуў. Эльфы ў момант кінуліся на гук.

— Запаліце святло! — сказаў ён. — Я тут, калі вы мяне жадаеце!

Тут ён зняў пярсцёнак і выйшаў з-за каменя. Эльфы, хоць і здзіўленыя, адразу ж яго схапілі.

— Хто ты такі? Ці ты гномаў хобіт? Што ты тут робіш? Як ты здолеў праслізнуць між нашымі вартавымі? — распытвалі яны наперабой.

— Я — спадар Більба Торбінс, — адказаў хобіт, — кампань-ён Торына, калі вы гэта жадалі ведаць. Я добра ведаю вашага караля, хоць, магчыма, ён і не пазнае майго выгляду. А Бард пазнае, якраз Барда я і хачу пабачыць.

— Ну! — сказалі эльфы. — I з якой жа нагоды?

— Якая б яна ні была, гэта справа мая, даражэнькія эльфы. А калі вы жадаеце хутчэй вярнуцца ў свае лясы з гэтага халод-нага невясёлага месца, — адказаў хобіт, ляскаючы зубамі, — вы хуценька правядзіце мяне да вогнішча, дзе я змагу сагрэцца, высушыць вопратку, а потым паразмаўляць з вашымі правадырамі. У меня толькі гадзіна ці дзве вольныя.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 68
  • 69
  • 70
  • 71
  • 72
  • 73
  • 74
  • 75
  • 76
  • 77
  • 78
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: