Вход/Регистрация
Хобіт, або вандроўка туды і назад
вернуться

Толкин Джон Рональд Руэл

Шрифт:

Апоўначы пабудзіў Бамбура. Пасля — скруціўся абаранкам у сваім кутку, нават і не слухаючы падзякаў старога гнома (бо адчуваў, што наўрад ці іх заслужыў). Заснуў хутка і забыўся на ўсе турботы ды клопаты да раніцы. I прысніў Більба яечню з вяндлінай.

Частка 17

ХМАРЫ РАЗЫХОДЗЯЦЦА

Наступным ранкам у лагеры зайгралі трубы. Хутка гномы ўбачылі ганца, які спяшаўся па вузкай сцежцы да брамы. На нейкай адлегласці ганец спыніўся, заклікаў да ўвагі й спытаў, ці будуць яны размаўляць з новым пасольствам, бо прыйшлі свежыя весткі, і шмат што змянілася.

— Дайн, хутчэй за ўсё, — сказаў Торын, выслухаўшы. — А-а, як даведаліся пра ягонае набліжэнне, адразу і настрой змяніўся. Такя і думаў!

— Запрасі іх падысці, але каб не шмат і без зброі, — крыкнуў ён да ганца.

Ганец сышоў, а апоўдні гномы і хобіт зноў убачылі сцягі эльфаў і людзей з Возера. Паслоў было дзесяткі два. На пачатку вузкай сцежкі, што вяла да брамы, яны паклалі дзіды з мячамі й рушыпі наперад. Здзіўленыя гномы заўважылі паміж імі і Караля Эльфаў, і Барда, а перад імі — нейкага старога, які цалкам загарнуўся ў плашч ды нёс з сабою ладную драўляную скрыню, акаваную жалезам.

— Прывітанне, Торын! — сказаў Бард. — Ці не змяніў ты яшчэ свайго рашэння?

— Мае рашэнні не мяняюцца ад таго, што некалькі разоў узышло ці села сонца, — адказаў Торын. — Ці ж вы з'явіліся, каб задаваць дарэмныя пытанні? Яшчэ эльфійскія харугвы не скіраваліся дахаты, як я запрашаў! Без гэтага дарэмна вам пры-ходзіць размаўляць са мною.

— А ці ёсць што-небудзь, за што ты б аддаў сваё золата?

— Нічога з таго, што ты альбо твае сябры здольныя прапа-наваць мне.

— А як наконт Аркенстона Трэйна? — сказаў Бард, і ў той самы момант стары адчыніў скрыню і дастаў з яе камень. Святло вырвалася з ягонай рукі — зыркае, белае, прамяністае на ра-нішнім сонцы.

Торын знямеў ад здзіўлення ды роспачы. Доўгі час усе маў-чалі. Нарэшце, Торынаў голас парушыў цішыню, і голас той аж дрыжэў ад злосці.

— Камень належаў майму бацьку і належыць мне, — сказаў ён. — Чаму я павінен набываць сваю ўласнасць? Але ж цікавасць перамагла, і ён дадаў:

— Як вы натрапілі на галоўную каштоўнасць майго дому — калі такое ўвогуле можна запытваць у зладзеяў?

— Мы не зладзеі, — адказаў Бард. — Мы вернем тваё ў абмен на наша.

— Як жа вы здабылі Аркенстон? — закрычаў Торын у ша-ленстве.

— Я аддаў яго, — прапішчэў Більба, які вызіраў з-за сцяны і перапалоханы быў жудасна.

— Ты! Ты!! — жахліва закрычаў Торын, павярнуўшыся ды схапіўшы яго абедзвюмарукамі. — Ты мярзотны хобіт! Ты, неда-рослы… узломшчык!! — выкрыкнуў ён, відавочна, не здолеўшы знайсці горшых словаў, і затрос небараку нібы трусіка.

— Клянуся барадою Д'юрына! Ну, быў бы тут Гэндальф! Пракляцце яму за гэткі выбар! Каб выпала ягоная барада! А цябе за гэтакі ўчынак я раструшчу аб каменне! — пракрычаў Торын і ўзняў хобіта над галавою.

— Спыніся! Тваё жаданне здзейснілася! — стары чалавек са скрыняй скінуў плашч. — Вось табе Гэндальф. Ды ў час, як я бачу. Не рабі зла майму ўзломшчыку, калі ласка, нават калі ён табе не даспадобы. Адпусці яго ды, найперш, выслухай.

— Усе вы ў змове! — сказаў Торын, выпусціўшы Більба. Той упаў на самы верх сцяны. — Ніколі больш не буду мець спраў з чараўнікамі альбо іх сябрамі. Што ты можаш сказаць мне, ты, пацучыны нашчадак?

— Бацюхны, скажыце на міласць! — прамовіў Більба. — Нешта гэта ўсё кепска выглядае. Ці ж ты не памятаеш, як сам прапанаваў мне выбраць маю чатырнаццатую частку? Магчыма, я надта літаральна зразумеў — мне казалі, што гномы больш здольныя да ветлівых словаў, чым да справаў. I не так даўно, здаецца мне, ты думаў, што з мяне ёсць нейкая карысць. Пацучыны нашчадак! Гэта тыя самыя паслугі твае і тваіх родных, якія ты так мне абяцаў, Торын? Ну, у такім разе я абышоўся з маёю часткай скарбаў на свой розум — ці ты не згодны?

— Згодны, — сказаў Торны змрочна. — А цяпер — прэч з маіх вачэй! Спадзяюся ніколі цябе больш не спаткаць.

Потым ён павярнуўся да тых, хто чакаў ягоных словаў за сцяной.

— Мне здрадзілі, — сказаў ён. — Дакладна разлічылі, што я пажадаю вярнуць Аркенстон, найпершую каштоўнасць майго дому. За Аркенстон я дам чатырнаццатую частку скарбаў золатам ды срэбрам, без шляхетных каменняў. Але тое будзе лічыцца ўзнагародай здрадніка, з якой ён павінен быў пакінуць Гару. Дзяліце, як пажадаеце. Упэўнены, сам ён атрымае няшмат. А калі жадаеце, каб ён жывы сышоў адсюль, бярыце і яго! I мой праклён разам з ім!

— Бяжы зараз да сваіх сяброў! — крыкнуў ён Більба. — Інакш я скіну цябе са сцяны!

— А як наконт золата і срэбра? — спытаў Більба.

— Тое потым, як і дамовіліся, — адказаў ён. — Прэч!

— Да таго часу мы камень не вернем! — пракрычаў Бард.

— Нядобра пачынаеш ты Каралеўства-Пад-Гарой, сябра мой Торын, — сказаў Гэндальф. — Аднак шмат што можа змяніцца.

— Можа, — сказаў Торын. Так моцна чары цмокавага золата ляжалі на ім, што ён ужо прыкідваў, як з дапамогай Дайна і Аркенстон захапіць, і скарбаў не аддаць.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 70
  • 71
  • 72
  • 73
  • 74
  • 75
  • 76
  • 77
  • 78
  • 79
  • 80
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: