Вход/Регистрация
Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Толькі некалькі акон — у тых, хто любіў начную працу і спасылаўся ў гэтым на Дастаеўскага, — спакойна гарэлі да позняй ночы ружовым або зеленаватым святлом.

У тую ноч, з якой пачынаецца наша апавяданне, "начнікам" не давялося спакойна папрацаваць, а тым, хто любіць спаць, — спакойна выспацца.

Па доўгім калідоры шостага паверха гучна маршыравалі два чалавекі год па трыццаці. Абодва былі трохі на падпітку. Адзін, ніжэйшы і бялявы, залівіста граў на губным гармоніку і махаў вузкім канверцікам фотатэлеграмы. Другі, больш высокі, з непрыгожым добрым тварам, строіў з сябе гавайскую гітару, а ў перапынках гучна, на ўвесь калідор, крычаў страшэнным па сіле голасам:

— Уставайце ўсе! Досыць спаць! Уставайце, уставайце! Ур-ра, уставайце!

Пасля адной асабліва заліхвацкай рулады і серыі крыкаў па ўсёй даўжыні калідора пачалі ляскаць і адчыняцца дзверы, а з дзвярэй высоўвацца ўстрывожаныя, заспаныя і проста незадаволеныя абліччы.

— Ур-ра! — лунала калідорам рэха.

— У чым справа, Грынкевіч? — прабасіла ўскудлачаная галава ў адных дзвярах.

Непрыгожы выхапіў з рук бялявага вузкі канверцік.

— Уставайце! Ур-ра-а! Уставайце! У Вайвадса сын нарадзіўся!

Выраз нездавальнення знік з твараў. Бязладнае "ўра!" многіх галасоў пакацілася калідорам.

Вайвадс узяў з рук Грынкевіча вузкі канверт, прыціснуў яго да грудзей. Вочы яго блішчалі:

— Хлопцы, я вельмі… я вельмі. Словам, я запрашаю ўсіх у свой пакой выпіць са мною трошкі віна.

— Што ты, хлопча, — сказаў кудлаты, — позна ўжо. Мы лепей заўтра адзначым. Згода?

— Згода, — хітнуў галавою Вайвадс.

Галовы пачалі знікаць у дзвярах. Калідор стаў пустым і гучным. Два сябры стаялі і глядзелі ў вочы адзін аднаму.

Яны былі вельмі непадобныя адзін на аднаго — беларус і латыш. Беларус — высокі, хударлявы, з выразнымі, вельмі пластычнымі рухамі, з непрыгожым тварам, які прыкрашвалі толькі глыбокія вочы пад цёмнымі бровамі. Латыш — ніжэйшы за яго, каржакаваты, з белым тварам і таўставатымі вуснамі. Вочы — блакітныя і вельмі ясныя. Валасы жоўтыя і мяккія, як лён, яўна пачыналі радзець. Выгляд надта сялянскі, але незвычайна добры і мілы.

— Пойдзем да мяне, Андрэй, — сказаў Вайвадс, — вып'ем на радасцях бутэльку вiна, пагамонiм.

Твар яго аж ззяў ад шчасця.

— Чакай, Яніс, — голас Грынкевіча, калі той не крычаў, быў мяккі і даволі ціхі, - я думаю, што нам трэба на якую гадзіну расстацца. Усё адно, відаць, мы ў гэтую ноч не заснём. Але ты спачатку не пра бутэльку думай, а пра жонку. Сядай, брат, і за гадзіну напішы ёй доўгі, вельмі добры ліст. Пра ўсё напішы. I як мы з табою апельсіны сёння на праспекце сеялі. I пра начны марш па калідоры. А я да цябе зайду праз гадзіну, тады і пагамонім.

— Бадай што, твая праўда, — сказаў Вайвадс. — А ты што рабіць будзеш?

— Я да Марыі Крат на хвіліну зайду.

— Чаго гэта сярод ночы?

— Непакоiцца будзе. Я з апоўдня бы ў палонку юкнуў, не зайшоў, не сказаў — куды.

— Ведаеш што, — суха сказаў Яніс, — ты мне друг, і я, на правах друга, карыстаюся прывілеяй казаць табе праўду і толькі праўду. Не падабаецца мне ўся гэтая гісторыя, вось што.

— Чаго раптам?

— Яна не тая, якая табе патрэбна.

— Думаеш, я сам гэтага не ведаю, — з усмешкай сказаў Грынкевiч.

— Дык ты, можа, і ажаніўся б з ёй?

— Мне, брат, амаль усё адно, з кім ажаніцца… Вось сын у яе цудоўны. Як прыязджае — цэлымі днямі з ім дурэў бы… Зіркаты такі, вясёлы. I мяне вельмі любіць. Каб можна было, — узяў бы аднаго сына, без яе.

— Сваіх заводзіць трэба, блажэнны, — сказаў Вайвадс.

— Э-ех, брат, нічога ты не ведаеш, — уздыхнуў Андрэй.

— Дык вось ты мне і раскажы.

— Раскажу. Сёння ты ўсю душу мне разварушыў. Раскажу… пасля.

— I ўсё ж я не хадзіў бы.

— Зайду, — сказаў Грынкевiч, — праз гадзiну.

Вайвадс паглядзеў у спіну Андрэю, з дакорам пахітаў галавою і адчыніў дзверы з нумарам 171. Грынкевіч адышоў крокаў з дзесяць і спыніўся перад дзвярыма з нумарам 170. Адамкнуў стандартным ключом дзверы, зайшоў да сябе.

У маленькай пярэдняй з дзвюма шафамі ў нішах скінуў палітон, павесіў капялюх і, прыгладжваючы далонямі густы, вельмі мяккі каштанавы чуб, прайшоў пад паўаркай у свой пакой.

Пакой быў абстаўлены так, як можна абставіць чатырнаццаць квадратных метраў, ды яшчэ з густам і фінансамі каменданта будынка. Круглы стол, некалькі крэслаў, ложак з панцырнай сеткай, шыфаньер, пісьмовы стол у куце, ля вялікага акна, і мяккае крэсла ля яго.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: