Вход/Регистрация
Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Зноў яны маўчалі. Імчалі ім насустрач і знікалі цьмяныя абрысы дрэў.

— Раскажыце пра сябе, — сказала яна, — пра сваю радзіму.

— Яна прыгожая, — сказаў Андрэй, — яна лепшая ў свеце.

— А балоты?

— Што ж, і балоты бываюць прыгожымі. Уначы па іх скача прывідная кавалькада: дзікае паляванне караля Стаха. Так кажуць народныя паданні. Коні не пакідаюць слядоў, а над галовамі коннікаў гарыць самотная зорка.

— Раскажыце мне якую-небудзь казку.

I Андрэй пачаў "Вужыную каралеву".

Човен, заплецены белымі лілеямі… залёты вужынага караля… замак на выспе… пакуты дзяцей… крывавая пена на хвалях… юнак у залатой світцы пад вадой.

I толькі потым, толькі расказаўшы ўсё, Андрэй спахапіўся, што ўпершыню за гады ўспомніў казку, якую ненавідзеў яшчэ з тых, яшчэ з Алёнчыных часоў.

— Бог ты мой, — ціха сказала Горава, — якая прыгажосць, які дзіўны склад фантазіі.

— Так, — сказаў Андрэй, — фантазія незвычайная. I незвычайны лёс.

Зусім паблізу ад сябе ён бачыў яе вялікія шэрыя вочы, вузел валасоў. I яго, у які ўжо раз, здзівіў той пакорліва-нявінны, разумны выраз, які быў неадрыўны ад усяго аблічча гэтай незвычайнай жанчыны.

Яны сядзелі і размаўлялі шэптам, а аўтобус усё ляцеў і ляцеў у ноч.

— Вы як небудзь заходзьце да мяне, — сказала яна, — пакажу карціны.

— Добра, — адказаў Андрэй, — але ж вы днямі едзеце за мяжу, потым у нас вакацыі.

— Ну то заходзьце пасля вакацый.

— Абавязкова.

Няскора яшчэ ўдалося Андрэю выканаць сваё абяцанне. Але тады ён не ведаў гэтага. Ён проста сядзеў поруч з жанчынай і глядзеў на яе.

А аўтобус ляцеў і ляцеў, і наперадзе чакала яго ноч.

Р а з д з е л IX

На пачатку ліпеня сябры раз'ехаліся па хатах. Андрэй пажыў тыдні тры дома, а потым скарыстаўся запрашэннем дзядзькі, па-паходнаму хутка сабраўся і раніцою наступнага дня ўжо выходзіў з цягніка на перон невялічкай станпыі.

Гарадок гэты быў той самы Сухадол, ля якога ў памятную вераб'іную ноч адбылася "паромная трагедыя". Большасць Грынкевічаў з гэтай прычыны не любіла Сухадол, але дзядзька прыжыўся тут, пусціў карэнні і не хацеў нават думаць аб іншых мясцінах.

Жыў ён у вялізным напаўпустым доме, што пабудаваў яшчэ дзед, жыў разам з жонкай і маці, амаль глухой бабуляй, што любіла Андрэя як роднага, хоць і даводзілася маці Андрэя мачыхай.

Толькі вялізны сад аддзяляў дом ад Дняпра, вельмі шырокага ў гэтым месцы і вельмі пустога.

Дно Дняпра хавала шмат цікавага: дзядзька, напрыклад, паліў печ мораным дубам, паспяхова выцягваў дубовыя падводныя палі з моста, які калісь навёў Напалеон.

Андрэй любіў Сухадол, такі ціхі і павольны, любіў дзедаўскія тры клёны і таполю, што абапіраліся на дах, любіў вулкі, зарослыя рамонкамі — адвечны выпас усіх гусянят, любіў клады над дняпроўскім адхонам.

Клады ў спёку мрэялі верхавінамі дрэў, у непагоду шумелі векавымі хвоямі. Яны былі агульныя, праваслаўна-каталіцкія.

Ужо ідучы са станцыі, ён пачуў у кветніку лянівую размову нейкіх двух дзядзькоў.

— Чаго гэта ты плот свой не падпіраеш? Глядзі, самне ён твае яблыні.

— Не, — адказаў лянівы бас, — ён на бок суседа хіліцца, хай сусед і падпірае. Даўно, чорт на яго, пастаўлены плот. Пры нэпе, відаць, каб яго…

I Андрэй засмяяўся. Увесь Сухадол быў такі, прыдатны хутчэй да таго, каб дажываць, чым жыць.

Хлопец быў сустрэты ахамі і вохамі, атрымаў вялікі пакой (два акны ў сад, два — на вуліцу), расклаў на стале рукапісы, — і пайшлі дні ў чаргаванні працы і адпачынку, вершаў і рыбнай лоўлі.

Дзядзька быў адмысловы рыбак, а садаводам быў такім добрым, што выводзіў у Сухадоле вінаград.

Але Андрэй любіў дзядзьку не толькі за гэта. У дзядзькі быў рэдкі гумар, такі сонечна-вясёлы, такі смачна-з'едлівы, што каля яго людзі смяяліся да знямогі з раніцы да вечара. Дзіўна, як ён мог яго зберагчы на працягу свайго страшнага жьшдя.

А жыццё ў яго было сапраўды страшнае. Яшчэ дагэтуль часам яго пачынаў біць цік. Аб паходжанні яго дзядзька расказваў неахвотна:

— Другі дзень стаю ў гестапа тварам да сцяны. Сабакі ў спіну хакаюць. А сволачы гэтыя кожныя трыццаць хвілін страляюць у сцяну ля галавы. I кожны такі стрэл можа быць апошнім. Ну, аднак злаўчыўся, уцёк ад іх. Дагэтуль сам сабе не веру…

Для рыбалак падабралася добрая кампанія: дзядзька, настаўнік Мікалай Якаўлевіч і яшчэ Пятро, звяга, які заўжды смешна лаяўся з астатнімі.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 39
  • 40
  • 41
  • 42
  • 43
  • 44
  • 45
  • 46
  • 47
  • 48
  • 49
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: