Вход/Регистрация
Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Цалаваў яе вочы.

— I перад гэтым, калі ты пакінеш мяне, — ведай — адчай усё адно застанецца. Нават старым падумаю, як пятроўскі стольнік калісь, што вось была Венецыя, і маладосць, і быў я там "инаморато в славную хорошеством читадинку, синьору Франческа Рота, и тако был инаморато, что доселе тот амор из сердца мово не вышел и, чаю, не выдет".

Уся дрыжучы, яна прынікала да яго, а ён сурова і горка казаў ёй:

— Дні праходзяць, Ірына. Праходзяць дні.

Р а з д з е л XXVII

Гэта адбылося праз тры дні пасля вяртання з Ленінграда. Андрэя чакаў у Маскве рэжысёр, што пачаў рабіць фільм па яго сцэнарыю. Рэжысёр прывёз ліст ад сябра, што з домам усё гатова, і ліст ад дырэктара студыі. Прасілі яшчэ адзін сцэнарый.

Пасля размовы з дзвюма актрысамі, якія меліся браць кінапробы на галоўную ролю, Андрэй папрасіў рэжысёра пачакаць і пазваніў Ірыне, каб расказаць ёй аб усім тым добрым, што здарылася.

— Андруша, — сказала яна ўзрадаваным ціхім галаском. — Вось добра… Кажаш, рэжысёр?.. Не, з ім не трэба прыходзіць… I самому, напэўна, не трэба сёння… Пачуваю так сабе… Не, не прыходзь…

Уздыхнула:

— Не магу больш, Андруша… Прыходзь заўтра ў сквер ля інстытута… Вырашым усё да канца… Не пакутуй, спі спакойна ноч… спі, добры мой.

Гэты пяшчотны, безабаронны голас усё яшчэ спяваў у яго вушах, калі ён падыходзіў да дома паэтаў.

А ўвечары адбылася цяжкая гісторыя.

Вечар стаяў спякотны, і таму Андрэй у адных трусах і майцы ляжаў на кіліме, на падлозе, і чытаў "Боскую камедыю" Дантэ, калі да яго ў пакой уварваўся Яніс.

— Адаліска ў гарэме, — сказаў Яніс,

– Ідзі да д'ябла.

— I чытае, напэўна, казкі Маргарыты Наварскай. Гісторыю аб тым, як у швейцарца была занадта гарачая жонка.

— Ёлуп, — сказаў Андрэй. — Гэта не ў Маргарыты, гэта ў Дзюпер'е. Гэта ўсё адно што зблытаць Апалона з Панам, каб цябе чэрці ў пекле з грэшнікамі блыталі, каб цябе…

— Д'ябал з iмi, — сказаў Янiс. — Што Апалон, што Пан — адна мiнералогiя.

Сеў у крэсла.

— Выгляд у цябе сёння не вельмі разумны. Што ты там знайшоў у Дантэ вясёлага, амаральны ты чалавек?

— Янка, — сказаў Андрэй, — заўтра ўсё вырашыцца. Па тону мяркую, што ў добры бок.

— Ну! — сказаў Яніс і сеў на падлогу, абхапіўшы рукамі калені.

Запанавала маўчанне.

— Я шчаслівейшы за цябе, — сказаў урэшце Яніс. — Шчаслівейшы, нягледзячы нават на тое, што яна жорстка мяне абразіла, ледзь не пасварыла з табою.

— Ведаю, — проста сказаў Андрэй.

— Ну-к што, — уздыхнуў Яніс. — Тады табе, вядома, не да гулянкі. А нас Харунжы запрасіў. Ачуняў ад хваробы. Было ў яго "воспаленне всегда лншнего нерва". Відаць, пайду адзін.

— Чаму? — весела ўзняўся Андрэй. — Возьмем і мы сапераві белага або цынандалі, пойдзем да іх. Ніхто не будзе ведаць, а для нас нешта накштдлт хлапечніка.

…Сабраліся ў пакоі Харунжага. Акрамя гаспадара і нашых хлопцаў быў гультаяваты Баранаўскас з нейкім земляком літоўцам ды яшчэ Стаўроў з маленькім Ліпскім. Прыцёгліся "на агеньчык". Непрыемна, вядома, але д'ябал з імі.

Суцянела. Над дахамі далёкіх дамоў пералівалася ледзяным крышталём чыстая зорка. Праз адчыненае акно было чуваць, як недзе далёка, у кветніку аднаго з дамкоў, на якія адусюль наступалі новыя дамы і краны, жаночае сапрана і дзіцячы альт, з перадыхамі, вельмі па-вясковаму, вялі песню пра тое, што "он не чувствует любовн ннкакой". Матыў гучаў старадаўняй рускай тугой.

— Знайшла, дурышча, рэпертуар для дуэта з хлопчыкамі, - з какетлівым сарказмам сказаў Ліпскі. — А потым той вырасце ды і дзёўбне гэтага "дорогого родителя" ў цемечка за тое, што той ягонай "любови не чувствует".

— Кінь, — сказаў Харунжы. — Яны простыя, яны разумеюць. Лепей няхай дзеці даведаюцца аб пакутах кахання па гэтай песні, чым па словах у пад'ездзе, як шмат хто з інтэлігенцкіх дзяцей.

Стаўроў, відаць, вьшіў недзе раней. Непрыстойна прыгожы твар яго з пашыранымі ад віна і цемры зрэнкамі перакрывіўся так, што гэта было прыкметна нават у прысмерку:

— А каханне што, не ў пад'ездзе?

— Кінь, — сказаў Харунжы, — лухту кажаш. П'яны ты.

Стаўроў не сунімаўся:

— Пад'езды і платы праўду кажуць, брат, Я такія словы на адным з ленінградскіх платоў чытаў — вось толькі пяць дзён таму, — што там твой Эклезіяст?! Разумееш, на вышыні дзіцячага росту крэйдай начыркана: "Усе будуць мерцвякі!" Во! I пра любоў праўду пішуць, чаму гэта да адной гэткая перавага? Што ў яе — усё іначай уладкавана? Аднолькава, брат, ва ўсіх. Ведаеш адну — усіх ведаеш.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 91
  • 92
  • 93
  • 94
  • 95
  • 96
  • 97
  • 98
  • 99
  • 100
  • 101
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: