Вход/Регистрация
Сакрэт Тунгускага метэарыта, Прыгоды шасцікласніка Максіма
вернуться

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

— Пані Саўка, — кашлянуў у кулак Таран, — пан Карп загадаў, каб вашых поні навечна пасадзілі ў цямніцу. Ім там, пані Саўка, спакайней.

Саўка спынілася каля нас.

— Чаму спакайней?

— Яны самі просяцца ў цямніцу. Ім даспадобы там.

— Мне можна ўзяць гэтага жучка? — прамовіў Васіль, звяртаючыся да Саўкі.

— Якога жучка просіць мой поні?

— Вось гэтага, — паказаў Васіль на Мураша. Няўжо не дасць? Няўжо прыйдзецца з рук вырываць? Неяк нядобра.

Я неўпрыкметкі зірнуў на Тарана. Напяўся ўвесь. Відаць, здагадваецца, што нездарма Васіль просіць Саўку, каб Мураша аддала. Што ж будзе? Што?

Саўка, усміхаючыся, працягнула Мураша.

— Ен мне не патрэбен. На калідоры знайшла. Вазьмі. Крыху пацешышся, а пасля ў вазок запрагу.

Васіль схапіў Мураша абедзвюма рукамі.

— Дзякую.

— Забраць, — крыкнуў Таран. А генерал Курт:

— Маў-чаць!

Васіль кінуўся да дзвярэй. Таран — за ім. Дагоніць, адбярэ. Учэпіцца, што кіпцюрамі, і пішы прапала.

Доўга не думаючы я ўпаў на жывот і схапіў Тарана за нагу. Таран грукнуўся на падлогу. Ускочыў.

— Адпусці. Затапчу.

«Ага, затопчаш, — думаю. — Не ўдасца». І за другую нагу. Трымаю з усёй сілы.

— Хлопчык, адпусці. Біць буду. Заплачаш. Няхай б'е. Усё роўна не адпушчу… Васіль… Чаму ён марудзіць? Чаму не дае каманду Мурашу?

— А-а-а… — пачуўся крык Карпа.

«Мураш. Гэта Мураш дзейнічае», — здагадаўся я. З палёгкай уздыхнуўшы, расшчаміў пальцы. Таран, забыўшыся пра мяне, кінуўся да Карпа. Карп, саскочыўшы з трона, бегаў па зале і махаў рукамі, што вятрак крыламі.

— Пана Карпа ратуйце! — залямантавала Саўка. А сама ў дзверы. Мы з Васілём, як дамовіўшыся, за ёю. Насустрач — легіянеры. Наставілі пікі.

— Пана Карпа ратуйце! — галёкнула Саўка. І тады мы з Васілём у адзін голас:

— Пана Карпа ратуйце!

Легіянеры, падняўшы пікі, у залу. Саўка на двор. І мы на двор. Саўка сабе:

— Пана Карпа ратуйце! Мы з Васілём сабе:

— Пана Карпа ратуйце!

Што тут нарабілася! З усіх бакоў легіянеры. Чэшуць у залу, наставіўшы пікі. Нават тыя, якія каля варот стаялі. Усіх паднялі на ногі.

— Васіль, — крыкнуў я, — невядома, ці знойдзем Піліпа Макаравіча і Сакса. Пакуль не апамяталіся, давай за вароты.

— А пасля што?

— Лес пасеем… Насенне Піліпа Макаравіча ў цясніне… У рукзаку… І рукзак, і палатку там пакінулі. Забыўся?

— Пабеглі,— кіўнуў галавою Васіль. Мы рвануліся ў вароты.

— Пана Карпа ратуйце! — недзе ззаду лямантавала Саўка.

Сеем лес

Мы з Васілём ніколі так не беглі, як сёння. Канешне, і раней прыходзілася бегаць. Асабліва ў школе, на ўроку фізкультуры. Ды ў школе можна прабегчы, як гаворыцца, і на чацвёрку. За гэта ніхто не пакарае. Сёння чацвёрка, а заўтра пяцёрка. А цяпер разумелі, што заўтра не будзе. Адчувалі, што Таран пашле салдат наўздагон. Таму і перлі без духу.

Метраў трыста заставалася да цясніны, калі Васіль, не вытрываўшы, упаў на пясок.

— Антон, усё. Болей не магу.

— Васіль, уставай, — папрасіў я.

— Хадзем, — выдыхнуў Васіль.

Мы, прыпыняючыся, павалакліся. У мяне калола ў баку, ногі быццам адзервянелі. На хвілінку заплюшчыў вочы (падумалася, што так будзе лягчэй).

Лес, зялёны, высокі, цяністы, што на малюнку, паўстаў у вачах. Той лес, які, як здалося, мы ўжо пасеялі з Васілём.

Расплюшчыў вочы. Пустыня… Жоўтыя пяскі…

— Антон, мне лягчэй, — азваўся Васіль.

— І мне лягчэй, — кажу. — Крыху аддыхаўся. Мы пакрочылі хутчэй. Вось і цясніна. Маўклівыя рознакаляровыя горы стаяць паабапал. «Аб чым яны думаюць?» — мільганула ў галаве. І адразу ж пастараўся адагнаць гэтую думку: «Горы не думаюць. Гарам не дадзена думаць». І зноў мільганула: «А ці думае чалавек, калі ссякае проста так, для пацехі, дрэва, калі паліць траву, напрыклад, восенню?»

— Ен не задумваецца, — міжволі вырвалася ў мяне ўголас.

— Ты пра што? — пытаецца Васіль.

— А-а, так, — не захацеў я прызнавацца. Васіль не стаў дапытвацца.

— Рукзак! — усклікнуў ён, відаць, забыўшыся пра ўсё на свеце.

Так, рукзак Піліпа Макаравіча ляжаў за карычневым кавалкам гліны, падобным на камень-валун. Васіль кінуўся да рукзака, спяшаючыся, пачаў расшпільваць. Я заўважыў, што ў яго дробна-дробна дрыжаць пальцы.

— Давай дапамагу, — сказаў я.

— Я сам, — прамовіў Васіль.

Нарэшце ён расшпіліў рукзак. Зверху ляжалі невялікія пакеты. Васіль стаў іх вымаць, складваючы каля рукзака. Адзін, другі, трэці, чацвёрты… Аж дванаццаць. І ў кожным — насенне!

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 48
  • 49
  • 50
  • 51
  • 52
  • 53
  • 54
  • 55
  • 56
  • 57
  • 58
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: