Вход/Регистрация
Сакрэт Тунгускага метэарыта, Прыгоды шасцікласніка Максіма
вернуться

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

Карп сядзеў спусціўшы нос і скрыгітаў зубамі. А Саўка… Паціху плакала Саўка.

Мне не хацелася на іх глядзець.

— Пойдзем за горад, — паклікаў я Васіля.

— Пойдзем, — пагадзіўся ён.

Ці сустрэліся мы з Піліпам Макаравічам? Сустрэліся! Ен сам спяшаўся да нас. Усміхнуўся:

— Хлопцы, роўна па сто парасткаў з аднаго насення вырастае.

— А вы баяліся, — сказаў Васіль. — Сем раз адмерай, а адзін раз адрэж… Вашу прымаўку можна ў архіў здаваць.

— Прымаўкі ў архіў не здаюцца, — адказаў Піліп Макаравіч. А пасля дадаў: — Не забывайцеся пра гэта, хлопцы.

— Мы хутка паляцім дамоў? — пацікавіўся я.

— Хутка. «Альбатрос» Сакса чакае нас.

Мы ішлі па планеце Сіз. Як вясною, зелянела маладое лісце дрэў. Мне здалося, што дзесьці там, у гушчыні, нясмела цвіркнула птушка.

Прыгоды шасцікласніка Максіма

ЧАСТКА ПЕРШАЯ

Вушасцік

Дзе два, там трэці лішні

У суботу, якраз пасля ўрока матэматыкі, паклікаў мяне Косця Цітоў:

— Макс, выйдзі на хвілінку ў калідор.

Маё сапраўднае прозвішча і імя Талерчык Максім, а ён мяне заўсёды то Талеркай, то Максам называе — гэта ўжо як захочацца яму. Ну, а я яго альбо Цітам, альбо Костачкай.

З Косцем я ў сёмым класе вучуся. Мы хоць і вясковыя, але ў чатырохпавярховым доме жывём. У нас у кватэры і вада, халодная і гарачая, і газ, і электрычны званок ёсць каля дзвярэй. А вось у бабулінай вёсцы (ад нашай, Ліпені, да бабулінай, Прырэчча, трыццаць восем кіламетраў з хвосцікам — тата неяк знарок на спідометры аўтамабіля вымяраў) усе хаты драўляныя, аднапавярховыя. Аднаго разу бабуля папракнула: «У сяле жывяце, а нат курыцы не трымаеце». — «Хлеўчыка няма. Нам кватэру без хлеўчыка далі», — пачала адгаворвацца мама. А бабуля: «З дошак збілі б. Ці доўга гэта? Пад ляжачы камень вада не цячэ». Тут тата за маму заступіўся: «Нам і без курэй хапае работы. Вера цалюткі дзень у магазіне, а я дацямна на трактары».

Хацеў і я сваё слова сказаць. Сапраўды, у вёсцы жывём, а нават сабакі няма. Ды змаўчаў. Колькі разоў прасіў тату, каб хоць сабаку ўзяў. Усё абяцае…

Бабуля хоць на пенсіі, але яшчэ працуе. І прафесія ў яе самая патрэбная — паштальён. Учора бабуля ў нас была, папрасіла тату: «Пятро, памажы мне ягнят купіць. Многія людзі авечак трымаюць. Буду і я трымаць. Пашы ў нас многа». Тата прамаўчаў. Невядома, ці купіць. А добра было б, каб купіў. Прыязджаў бы я да бабулі ў нядзелю, карміў бы іх, прывучыў бы да сябе.

Мінулым летам я на рынку бачыў ягнят. Яны такія смешныя. З імі было б так цікава. Дый бабуля воўны настрыжэ, а пасля з нітак сабе цёплыя шкарпэткі звяжа. Скажы пра гэта тату — адразу накінецца: «Не сунь носа не ў сваё проса. Чаму тройкі дахаты цягаеш? Лянуешся? Перад Вольгай Пятроўнай чырванець з-за цябе даводзіцца…»

Не раз такое я чуў ад яго. Хлусіць, напэўна. Ен вунь які вялікі… Ну, а наша класная Вольга Пятроўна, як васьмікласніца. Адразу пасля інстытута ў нашай школе працуе. Яна на ўроку і сама чырванее.

Разважаю гэтак, седзячы за партай, а Косця зноў:

— Макс, ты не заснуў? Выйдзі на хвілінку ў калідор.

— Адчапіся, Костачка. Трэба гісторыю паўтарыць.

— Цябе не выклічуць… Учора выклікалі,— кажа Косця.

Гісторыю ў нас вядзе Вольга Пятроўна, наша класная. І праўда, учора яна мяне выклікала, чацвёрку паставіла. Хіба будзе яна кожны дзень выклікаць? Ці я адзін у класе?

Разважыўшы гэтак, я загарнуў падручнік гісторыі і пайшоў за Косцем на калідор. Косця завёў мяне ў самы кут калідора, стаў.

— Талерка, заўтра свята. Ты гэта ведаеш?

— Чаму не ведаю. Заўтра нядзеля. У школу не трэба ісці. Адкрыў Амерыку.

А Косця падступіўся бліжэй, зашаптаў:

— Заўтра дзень работнікаў сельскай гаспадаркі.

— Ну і што, — паціснуў я плячыма. — Мне дык усё роўна. Мяне віншаваць не будуць. Я не брыгадзір і не старшыня калгаса.

— Цішэй. Пачуюць, — Косця азірнуўся і штосьці зашаптаў на самае вуха. «О-о-о, д-д-д, з-з-з, р-р-р», — толькі і разабраў я.

Стаю, на Косцю дзіўлюся, а Косця пытаецца:

— Зразумеў?

Сам аж ззяе ад радасці, быццам яму кілаграм шакаладных цукерак далі.

— Не-а, — кручу галавою. Косця паморшчыўся.

— Талерка, да доктара схадзіў бы. Есць такі: «вуха, горла, нос».

— Разам пойдзем, — не разгубіўся я. — з горлам у цябе не ў парадку. Шэпчаш, як бабуля бяззубая.

Відаць, пакрыўдзіўся Косця.

— Калі не хочаш, то я адзін паеду. Сказаў гэтак і пайшоў.

Куды гэта ён збіраецца? Дагнаў я Косцю, за руку схапіў:

— Куды ехаць збіраешся, Шт?

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 53
  • 54
  • 55
  • 56
  • 57
  • 58
  • 59
  • 60
  • 61
  • 62
  • 63
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: