Вход/Регистрация
Сакрэт Тунгускага метэарыта, Прыгоды шасцікласніка Максіма
вернуться

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

Лезе баран у дзверы, прасунуўся, падчапіў рогам коўдру, на падлогу сцягвае. Я коўдру штосілы рукамі трымаю, а ён цягне, цягне… Ужо млеюць мае рукі…

— А-а-а!.. — закрычаў я і расплюшчыў вочы.

— Уставай, уставай, — хтосьці за плячо мяне кратае.

Дык гэта ж мама. Яна будзіць мяне і коўдру сцягвае.

— Дай я крыху пасплю, — прашуся я ў мамы.

— Уставай. Хутка будзе аўтобус. Ты ў горад хацеў ехаць.

Аўтобус… У горад… Што, калі мама пойдзе на балкон? Што тады? Тады не бачыць мне горада як сваіх вушэй. Хутчэй, трэба хутчэй з кватэры ўцякаць.

Сон як рукою зняло.

— Мама, ты ідзі. Я ўжо прачнуўся.

Мама гладзіць мяне рукою па твары. Якая мяккая, якая ласкавая ў яе рука! А на душы так нядобра…

— Ідзі, мама. Я ўстаю.

— Глядзі, каб зноў не заснуў,— папярэдзіла мяне мама.

Я надзеў штаны, сарочку і накіраваўся ў ванную. Каб хаця тата не прыйшоў: прымусіць зубы чысціць і халоднаю вадою мыцца. Я адкрыў кран, дзе цёплая вада, пырснуў на твар адзін раз, другі. Хопіць. Галоўнае, каб вочы не былі сонныя.

— Зубы чысціў? — данёсся з кухні татаў голас.

— Чысціў,— адгукаюся. — Нейкую пякучую пасту мама купіла. Вельмі за язык кусаецца.

— Не бойся — не ад'есць яна твайго языка, — суцешыў мяне тата.

— Ідзі снедаць, Максім, — паклікала мама.

На стале ўжо стаяць мае любімыя картапляныя дранікі. Над талеркаю ўздымаецца пара. «Толькі з патэльні мама дранікі зняла», — здагадаўся я.

— Табе мяса пасмажыць ці са смятанаю будзеш есці? — пытаецца мама.

— Са смятанаю.

Мама налівае ў сподак смятаны, папярэджвае:

— Каб усё з'еў.

У кішэні шнур ляжыць, быццам муляе там. Дранікі ў горле засядаюць. Ледзь-ледзь з'еў адзін.

— Болей не хачу, — кручу галавою. — Нешта апетыту няма.

Мама ўважліва глядзіць на мяне.

— І праўда, нейкі не такі ты сёння… Хмурны. Быццам не з тае нагі ўстаў.

— Пасля сну заўсёды апетыт кепскі,— кажа тата. — Я на балкон схаджу, гуркоў прынясу. Салёныя гуркі для апетыту добрыя.

— Не трэба на балкон, не трэба, — спалохаўся я. — Учора гуркоў наеўся. Напэўна, пашкодзілі.

Сам не ведаю, адкуль у мяне той апетыт з'явіўся, бо за некалькі хвілін я з'еў цэлую талерку дранікаў. Мама аж усміхнулася.

— Максім, дабаўкі не хочаш?

— Не хачу. У мяне і так жывот трашчыць. Дай капеек на аўтобус.

— Дык у цябе ёсць два рублі.

Два рублі… За два рублі трэба латарэйныя білеты купляць. Не скажаш пра гэта.

— Мама, не хочацца разменьваць.

Мама дастала з кішэні халата трыццаць капеек.

— На адзін білет хопіць, а назад за свае даедзеш. Я апрануў куртку і выскачыў на двор. Толькі тут уздыхнуў вальней. Па вузкай сцежцы, пратаптанай праз нядаўна ўзараную раллю, напрасткі пакрочыў да аўтобуснага прыпынку.

Сонца залаціла лісце на клёнах, якія стаялі паабапал недалёкай шашы. У паветры віселі нябачныя павуцінкі, ліплі на рукі, на твар.

На аўтобусным прыпынку стаялі нашы вяскоўцы. Воддаль, заціснуўшы пад пахаю мех, таптаўся Косця. Я перайшоў праз шашу, прывітаўся з Косцем за руку.

— Вяроўку не забыўся? — запытаў Косця.

— Узяў,— паказаў я на адтапыраную кішэню. — А ты чаму з мехам?

— Нездагадлівы ты, Макс. У чым я нутрыю панясу?

— А-а-а…

«Бэ», — напэўна, сказаў бы Косця, калі б не перапыніў яго вокліч:

— Хлопцы, далёка сабраліся?

Мы, як па камандзе, азірнуліся. Да нас ішоў Сцяпан. Сцяпан працуе шафёрам на калгасным аўтобусе. Сёння, мабыць, вольны дзень у яго.

— Каб Сцяпану ні слова, — таўхануў мяне Косця Ў бок.

Я і без Косці ведаў, што трэба маўчаць. Асцерагаўся гэтага Сцяпана, заўсёды стараўся яго абысці. Жартаўнік Сцяпан. Аднаго разу ён з мяне пасмяяўся. Са школы я якраз ішоў, бачу — Сцяпанаў аўтобус пасярод вуліцы стаіць. Запыняе мяне Сцяпан: «Максім, прывядзі каня. Трэба аўтобус на буксір узяць. Заглух, з маторам Штосьці». Я, канешне: «Дзе я таго каня вазьму? Хіба намалюю?» — «Не трэба маляваць. Вунь каля Шпачыхі конь», — кажа Сцяпан. Шпачыхай па-вулічнаму Ганну Скварцову завуць. На ферме яна працуе, а яе сын Андрэй у трэцім класе вучыцца. Паганы хлопец гэты Андрэй. Не міне, каб не падражніць.

І не зачэпіш яго. Адразу бяжыць да маці, жаліцца. А тая тады на ўсю вёску крык паднімае. Не глядзіць, вінаваты ты ці невінаваты. Андрэй, як быў малы, часта хварэў. Дык яна цяпер на яго дзьмухнуць баіцца.

Глянуў я — стаіць каля Шпачыхі конь, у воз запрэжаны. «Сам прывядзі», — кажу Сцяпану. «Ты не бойся, — падміргнуў мне Сцяпан, — я дамовіўся са Шпачыхай. Прывядзі, Максім. На аўтобусе пакатаю». Гэтым ён мяне і падкупіў. Я смела накіраваўся да Шпачышынай хаты, зняў з плота лейцы (відаць, Шпачыха накінула, каб конь не ўцёк), сеў на воз. І тут аднекуль выскачыў Андрэй. «Навошта нашага каня ўзяў?» — закрычаў ён. «Конь не ваш, а калгасны, — сказаў я. — Трэба аўтобус на буксір узяць». — «Аддай лейцы», — падбег да воза Андрэй. «Но, Гняды», — махнуў я лейцамі. А Андрэй не адыходзіцца, скача каля воза. Зноў я размахнуўся лейцамі, каб Гнядога падагнаць, ды незнарок Андрэю па спіне сцебануў. На ўвесь голас заенчыў ён — і адразу Шпачыха з хаты выскачыла. Ухапіла па дарозе нейкую ламачыну і да мяне. Я кулём з воза. А Сцяпан ужо за рулём сядзіць. Адчыніў дзверцы і мяне кліча: «Сюды. Да мяне ўцякай!» Ускочыў я ў аўтобус, Сцяпан на старцёр націснуў, газу дабавіў, і Шпачыха адразу ззаду засталася. «Я яшчэ цябе злаўлю», — яна памахала наўздагон нам ламачынай. А Сцяпан смяецца. «Усё з-за цябе. Падмануў, што аўтобус сапсаваўся», — кажу я. «Не бядуй, — суцешыў мяне Сцяпан. — Во колькі смеху было! Чаго нос павесіў?»

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 56
  • 57
  • 58
  • 59
  • 60
  • 61
  • 62
  • 63
  • 64
  • 65
  • 66
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: