Вход/Регистрация
Сіндбад вяртаецца
вернуться

Ялугин Эрнест Васильевич

Шрифт:

Пра ўсё гэта Акліль расказваў з захапленнем, і Хуары адчуў у душы зайздрасць. Самога яго навучылі толькі працаваць шчоткамі, чысціць абутак. Затое няхай хто-небудзь паспрабуе спаборнічаць з ім у гэтым. Сам Селім аднойчы прызнаў яго майстэрства. Хуары быў упэўнены, што зможа рамантаваць абутак і нават шыць, калі трохі падвучыцца. Але навучыцца рамантаваць электрычныя прыборы ён таксама не супраць. Зразумела, не пліткі нейкія, а, скажам, электраабсталяванне ў аўтамабілях. Тады для яго было б адкрыта ого колькі дарог.

— Усё ты брэшаш, — скрывіўся Хуары. — Калі там так добра і цікава, чаго ўцёк?

Акліль не адказаў. Але ж і бурклівы гэты Хуары! Відаць, таму, што ўвесь час жыў з бабуляй, нават лаецца па-жаночы. Цікава, а што рабіў яго бацька перад тым, як з'ехаць у Францыю? Хутчэй за ўсё, бадзяўся без работы. Інакш — чаго ехаць за мора да ірум'енаў? Хоць паглядзець, як там і што, — цікава, вядома. А чым займаўся яго, Акліля, бацька, перш чым стаў салдатам вызваленчай арміі? Не распытаў у сястры… Іншы раз здавалася, што бацька толькі змагаўся з захопнікамі Алжыра. Што ён дзеля таго і з'явіўся на белы свет. Хоць, канечне, усе людзі з'яўляюцца і жывуць для нечага на зямлі. А для чаго жыве ён, Акліль? Падумаеш пра гэта, і такая трывога ахоплівае цябе.

Каб усцягнуць дзверцы на другі паверх, аддалі апошнія сілы. Паспрабавалі адразу прыладзіць іх, але ўжо не слухаліся рукі і ногі, усё цела дрыжала.

У Хуары была даволі прасторная камора, якую нехта выгарадзіў з тоўстых дошак і кавалкаў бляхі. Хто быў той чалавек ці тыя людзі, што зрабілі гэта, куды яны падзеліся пасля, хлопчык не ведаў. Можа, сапраўды тут жылі легіянеры, як сцвярджаў стары казапас? Але цяпер гэта належыць Хуары, і ён нікому не саступіць, будзе змагацца за сваё жытло, як толькі зможа. Добра, што камора на другім паверсе і туды вядзе лесвіца. Калі прывязаць вяроўку, можна ўсцягваць лесвіцу за сабой. Цяпер Хуары гэта не пад сілу, але ж ён падрасце і падужае! А пакуль што будуць рабіць гэта з Аклілем. Хопіць і для яго месца. Тут і чацвёра маглі б жыць.

Хуары вельмі не хацелася жыць тут у адзіноце. Але цешыў сябе вераю, калі перасяляўся сюды: вернецца бацька. Іншыя ж вяртаюцца! Нават той стары, што жыве цяпер унізе, на востраве. Казапас кажа, што стары раней жыў недзе ў Тунісе, а вярнуўся да сына.

Сонца раптам абрынулася за блізкія горы Кабіліі. Можа, якую хвіліну адтуль, з-за гор, выблісквалі яго промні, а потым і яны зніклі. Неба, астываючы, павольна страчвала свой нядаўні пякельна-крывавы колер, усё больш і больш пакрывалася попелам змроку. Яшчэ якія паўгадзіны — і на зямлю ўпадзе густая паўднёвая ноч.

А грузавік усё стаяў там, на абочыне шашы, і быў спачатку попельнага колеру, а потым раптам стаў чорны, бы галавешка, на якую добра лінулі вадой. Чаго тыя тры мужчыны так доўга не вяртаюцца ад Старога? Можа, ловяць з ім рыбу? А можа, чакаюць тых, што наведваюць Старога ўпрыцемку? Можна было б каўзануцца ўніз і паназіраць з-за якога-небудзь каменя, каб не пагаспадарыў у грузавіку гэты Акліль.

А Акліль разглядаў жытло Хуары з цікавасцю. Падышоў да вузенькага акенца, зірнуў уніз. Высока! Хуары, цікуючы за ім, раптам падумаў: «Возьме ды сцягне ноччу ў мяне ўсё, калі я засну. Можа, ён проста выдумаў пра сястру, каб я пашкадаваў яго?» Хуары не ўхваляў тых, хто крадзе. Усё роўна яны трапляюць за краты, нават самыя спрытныя. У яго быў свой план, як зажыць прыпяваючы. Яшчэ год назад ён вырашыў, што падрасце і будзе займацца бізнесам, як Селім па прозвішчу Павук. О, той нейкага падшыванца і бадзягу, які збег з дзіцячага дома, у сваю кватэру не пусціў бы. Бач ты — і ў грузавік залез, не пабаяўся, што зловяць. Але ж ён знаёмы з Арэзкі. А яго Хуары паважаў за сілу і за тое, што заўсёды заступаўся за слабейшых хлапчукоў.

Паказаўшы Аклілю, дзе класціся спаць, Хуары адсунуў полаг і выбраўся на цёплыя прыступкі. «А мо хай жыве са мной? — думаў ён пра свайго нечаканага кватаранта. — Кожны ж з некім жыве разам. А вернецца бацька, тады паглядзім». Ён успомніў, што вясной яго запрашаў да сябе Шакал, верны ахоўнік Селіма. Во хто асілак і ўмее біцца! Ад французаў нейкіх навучыўся, казалі. Але ў Шакала такі айчым, баншчык Алі, што яго нават Шакал пабойваецца.

Хуары насцярожыўся: каля машыны бліснуў агонь, хутка данеслася і гудзенне матора. Ну, слава алаху, грузавік паехаў да шашы.

На востраве таксама мільгалі водблескі агню. Відаць, Стары паліў у нейкай яміне вогнішча. Мора ляжала ціхае, і ўсё навокал прыціхла перад ноччу. Трава, што высахла без дажджоў яшчэ ў мінулы месяц, моцна шархацела, і далёка чуваць было, як дзесьці ў руінах паўзе змяя. Яшчаркі ці мышы шоргаюць не так. У іх і перабежкі кароткія. Прабяжыць — і прыціхне, слухае. Яшчэ прабяжыць… А змяя, асабліва вялікая, паўзе ўпэўнена — ш-ш-шорг, ш-ш-шорг… Ян гаспадыня гэтых старажытных руін. Яна і жыве тут спрадвеку. Можа, яшчэ і французы сюды не прывалакліся з-за мора, а ў яе тут было гняздо.

Потым Хуары падумаў, што трэба звадзіць Акліля да Селіма. Той абавязкова знойдзе яму які занятак, каб зарабіць на хлеб.

4. ШТО ПІСАЛА МАРЫЯМ СЯБРОЎЦЫ ЗУЛЬФІ

«Мая добрая Зульфі! Да гэтага часу не магу прывыкнуць, што ты ўжо ў Сеціфе. Калі пасля работы я вяртаюся дадому і бачу на трэцім паверсе, пад самым дахам, акно нашага пакойчыка, мне кожны раз здаецца, што зараз яно расчыніцца і ты паклічаш мяне. Строга, бы старэйшая сястра: «Марыям, дзе ты там? Ідзі хутчэй, тарэшта ў тваёй талерцы стыне!» О Зульфі! У цябе такі моцны і прыгожы голас. Дарэмна ты не згаджаешся спяваць у ліцэі. Смялей! Шабан падарыў мне пласцінку з песнямі Умм Кульсум, яе голас нагадвае мне твой.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: