Вход/Регистрация
Сіндбад вяртаецца
вернуться

Ялугин Эрнест Васильевич

Шрифт:

— Я з ім не паеду, — заявіў ён, — гэта агуду. Дайце мне аўтамат.

Раненне ў яго было не цяжкае, так ён і вылечыўся дома. Мужны чалавек.

— Якія ў вас планы на бліжэйшы час? — перапыніў успаміны Добыша доктар Кійк.

Хлопец адвёў вочы, як засаромеўся.

— Хачу заскочыць у міжнародны маладзёжны лагер у Сідзі-Феруш, акунуся ў мора, а пад вечар зноў у горы.

— А то я хацеў прапанаваць вам праехацца да майго старога, да Аіт-Хаммуша.

— Антон, можа, хлопец на спатканне збіраецца, а ты яго на востраў…

Жанчыны неяк здагадваюцца пра самае патаемнае. Ён сапраўды хацеў не толькі паплаваць у моры. Мэрыям — такое імя было ў дзяўчыны, якую ён сустрэў у Сідзі-Феруш на вечары моладзі два тыдні таму назад. Яны дамовіліся праз тыдзень сустрэцца на паштамце, але дарэмна Добыш пратырчаў там увесь свой вольны час — амаль дзве гадзіны. І вось яму падумалася — а раптам зноў спаткае яе ў Сідзі-Феруш? Недзе паблізу яна працуе ў дзіцячым садзе.

— Ды не ідзіце вы з ім, Юрый, — паўтарыла Вера Астапаўна. — Гэткіх марабутаў вы на рынку дзесятак за паўгадзіны пабачыце.

Каб у гэты момант Добыш больш уважліва аднёсся да слоў Веры Астапаўны, ды і наогул цвёрда трымаўся свайго плана, многае з таго важнага, што адбылося з ім потым, аказалася б зусім іншым.

— Я з вамі, Антс Андрэасавіч, — вымавіў Добыш словы, якія рашалі яго далейшы лёс.

— Цудоўна, — прамовіў доктар Кійк. — Будзем збірацца. Па мяне са шпіталя абяцалі а трэцяй гадзіне прыслаць машыну.

— Дык давайце на маёй! — прапанаваў Добыш. — Што трэба, я ўжо загрузіў у горадзе і магу ад вашага вострава потым ехаць прама да сябе ў Кабілію.

Доктар Кійк крыху яшчэ пакорпаўся ў сваім пацёртым сакваяжы з рознымі медыцынскімі прычындаламі, і яны выйшлі ў абнесены каменнай сцяной двор, у якім, аблеплены гарластай дзятвой, стаяў грузавік Добыша. На самым санцапёку дзяўчынкі развучвалі мясцовы танец, дзярбуку, спрытна падскокваючы і прытупваючы босымі нагамі па гарачым каменні. Жвавы, бы яшчарка, хлапчук ускарабкаўся на аплеценую вінаграднай лазой і плюшчом сцяну і штомоцы гарланіў кафэшантанную песеньку «Любая з'ехала на аўтамабілі ў Гаўшур». Седзячы ў прыцененым пакоі Кійкаў, Добыш паспеў забыць, якая была спёка на вуліцы. Ад грузавіка патыхала, як ад распаленай патэльні. З кузава спуджана пасыпаліся падобныя на цыганят хлапчукі. Ну і народ! Стаўшы на кола, Добыш паправіў раскоўзаны брызент, якім былі прыкрыты скрынкі з запаснымі часткамі для трактароў — тое, па што і пасылалі Добыша ў горад з Уадыяса.

— А вось і наша машына! — паказаў яму знізу Кійк. — Можа, давайце ўсё-такі на ёй, а?

— Грузавік нельга тут пакідаць без прыгляду, — адказаў Добыш. — Калі хочаце, едзьце на легкавушцы, а я следам.

— Гэта лішне, — не згадзіўся доктар Кійк. — Месца ж мне хопіць і ў грузавіку.

— Я і назад вас прывязу, — сказаў Добыш.

— Навошта? — запярэчыў Кійк. — Там аўтобус блізка.

Кійк адправіў шпітальную машыну назад. Не захацеў толькі вярнуцца Рааба, студэнт медыцынскага факультэта Алжырскага універсітэта, які праходзіў у шпіталі практыку. Заявіў, што паедзе з імі ў кузаве грузавіка.

Так яны і паехалі. Рааба ўвесь час Звешваўся з кузава да акна кабіны, каб удзельнічаць у размове. Гаварылі спачатку пра горад, а потым перайшлі на старога, да якога ехалі па залітым спёкай горадзе.

— Аіт-Хаммуш, — крычаў, у чарговы раз звесіўшыся, Рааба, — ён з тых, што яны «яшчэ не вярнуліся».

— Гэта значыць, што ён не згодны з новымі, рэвалюцыйнымі парадкамі? — удакладніў доктар Кійк.

— Не! — крычаў Рааба яшчэ мацней, бо грузавік якраз ехаў па плошчы Загінуўшых Змагароў, а паток машын тут быў такі густы, што ад выхлапных газаў не было чым дыхаць. Рэгуліроўшчыкі ледзьве паварушвалі рукамі ў белых пальчатках. Добыш падумаў, што для іх, калі так пойдзе далей, відаць, будуць устанаўліваць кіслародныя калонкі, як для рэгуліроўшчыкаў Парыжа ці Токіо.

— Не! — паўтарыў Рааба. — Гэта пра тых, у каго душа яшчэ ўсё бадзяецца па свеце, не вярнулася ў Алжыр.

— Чалавек тут, а душа бадзяецца? — не верыў Кійк.

— Ну! — крычаў Рааба. — Бо чалавек вельмі доўга быў далёка ад дому. Аіт-Хаммуш заявіўся ж сюды не са сваёй бацькаўшчыны, не з Кабіліі, а з Туніса. Будан на востраве яму аддаў Хашым і лодку таксама. Хто такі Хашым? Гэта быў кантрабандыст і нейкі час іцісаль. Перавозчык, ці што. Хашым перавозіў нашым партызанам з Туніса зброю, боепрыпасы, быў сувязным. А потым нечага напалохаўся і з'ехаў, казалі, у Партугалію.

Нарэшце грузавік выбраўся з тлуму вялікага горада на ўскраіну і памчаў міма бялюткіх прыгарадных віл, агорнутых вінаграднымі лозамі і апельсінавымі садамі, у напрамку гарадка Шэршэл.

— Лепш верхняй дарогай, — падказваў Рааба. — Бачыце, што робіцца ля мора, процьма машын.

— Дык гэта праўда, што ваш Аіт-Хаммуш чараўнік? — спытаў Добыш у Кійка. — Я бачыў аднаго чарадзея там, у гарах. Ён прадбачыў будучае наведвальніка па курыных яйках, якія яму прыносілі за яго работу.

Абодва засмяяліся: прадказваць чалавечы лёс па курыным яйку!

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: