Вход/Регистрация
Сіндбад вяртаецца
вернуться

Ялугин Эрнест Васильевич

Шрифт:

Рааба раптам пачаў стукаць па кабіне.

— Кіруйце па той сцяжынцы! Направа!

Перад палоскай пляжа цягнуліся крутыя, нярэдка нават абрывістыя схілы, парослыя калючым хмызам. Дзікія мясціны! Машыну давялося пакінуць далёка ад берага, на камяністай пляцоўцы ля шашы. Астравок — маленькі, закінуты нейкім веліканам у мора кавалак скалы — быў як на далоні.

Калі ўсе ўтрох пачалі, цяжка дыхаючы, прадзірацца праз калючы хмызняк уніз, Добыш успомніў, што не замкнуў дзверцы машыны на ключ. Трэба было б вярнуцца, але зноў караскацца па крутой сцяжынцы і чапляцца за калючкі. А, ліха з ім, абыдзецца. Месца ж зусім бязлюднае.

І зусім дарэмна ён так думаў. Бязлюдных месц у наш час, відаць, няма, а тым больш каля такога вялікага горада, як Аль-Джазаір.

— Глядзіце, акулу вязуць! — закрычаў Рааба, паказваючы на рыбацкую лодку, якая ў гэты момант паказалася з-за астраўка.

— Ну, а дзе ж мой пацыент? — прыжмурыў вочы доктар Кійк.

Добыш уважліва разглядаў камяністы выступ сярод неспакойнай вады. Цяжка нават было ўявіць, што там нехта мог жыць. Здаецца, і прытуліцца там не было дзе, хіба што каля таго вострага спічака, там відаць была бухтачка, у якой можна схаваць лодку ў непагадзь.

— Ён там, — упэўнена прамовіў Рааба. — Але не трэба туды, асабліва пад вечар. Месцы гэтыя здаўна лічацца нядобрымі. Тут непадалёку, вунь, туды зірніце, руіны старажытнай турэцкай крэпасці. А да турэцкіх янычараў ёю валодалі піраты раіса Аруджа.

І, склаўшы далоні рупарам, Рааба закрычаў у бок астраўка:

— Сейід Хаммуш! Гэй, сейід Аіт-Хаммуш!

Прыглушанае рэха вярнула голас маладога алжырца спачатку з берага, потым з мора. Рааба паўглядаўся ў астравок і пакрычаў зноў…

2. НЯЎДАЧНІК АКЛІЛЬ І ГАСПАДАРЛІВЫ ХУАРЫ

Прасачыўшы, як трое мужчын спусціліся па адхоне да астраўка, Акліль прабраўся да грузавіка. Так і ёсць, дзверцы незамкнёныя. Ён асцярожна пацягнуў на сябе правую, і на яго дыхнула з кабіны цяплом разагрэтай скуры і машыннага масла. Перш чым агледзець кабіну больш уважліва, Акліль прысеў, азірнуўся. І ледзь стрымаўся, каб не кінуцца наўцёкі: высокі светлавалосы хлопец якраз спыніўся і павярнуў назад. Няўжо заўважыў? Ух ты! Не, зноў пайшоў да астатніх. Акліль зусім супакоіўся, калі адзін з мужчын, склаўшы далоні рупарам, пачаў клікаць кагосьці з астраўка. Значыць, можна ў кабіну…

Знайшоў ліхтарык, пачак цыгарэт. І хоць не курыў, сунуў адну цыгарэту ў губы і ўзяўся за руль, уявіўшы, што ён вадзіцель гэтага грузавіка. Цікава, што за марка? Раней ён такіх, здаецца, не сустракаў, хоць пабачыў нямала — амерыканскіх, італьянскіх і, асабліва, французскіх. Усё гэта былі машыны ірум'енаў, як называлі тут прыхадняў з Еўропы. І той хлопец, што прыпыніўся і напалохаў Акліля, быў ірум'ен. Але якой жа маркі грузавік, на якім ён прыехаў? Шкада, што ў кабіне няма нічога з ежы. А мо яшчэ што знойдзецца? Усялякую рэч можна абмяняць на ежу ці на дынары.

Акліль так захапіўся пошукамі, што не заўважыў яшчэ адной небяспекі: не адзін ён цікаваў за тымі, хто прыехаў.

— Ты чаго тут? Гэта мая тэрыторыя! — рашуча сказаў яму хлопчык яго ўзросту, але крыху шырэйшы ў плячах. Не паспеў Акліль зразумець, што здарылася, як яго рванулі за ногі з кабіны.

Хлапчукі моўчкі счапіліся біцца. Бойка, відаць, працягвалася б доўга: сілы былі амаль роўныя. Але пачуліся гукі сірэны. Ого! Гэтыя гукі ведалі добра абодва. Так сігналяць паліцэйскія. Хлапчукі спынілі тузаніну, паўглядаліся адзін у аднаго: што яшчэ здарылася? А потым Хуары пабег першы. Чорт з ім, з гэтым нахабным хлапчуком, ён яго яшчэ, калі алах паможа, сустрэне. А трапіць у рукі паліцэйскага ў гэтых мясцінах яму не хацелася. Гэта сапраўды была «яго тэрыторыя», Хуары тут з некаторага часу жыў. І, зразумела, па некалькіх важных прычынах хацеў, каб пра тое ніхто не ведаў. Хуары вельмі здзівіўся, калі заўважыў, што і нядаўні яго праціўнік бяжыць следам. Пагоні не было. Хутчэй за ўсё, па шашы імчаў паліцэйскі матацыкл, з яго і пасігналілі на хаду, заўважыўшы бойку хлапчукоў.

— Не бяжы за мной! — з пагрозай загадаў Хуары.

— І не падумаю, — адгукнуўся праціўнік і, цяжка дыхаючы, сеў на камень.

Хуары таксама сеў. Пасля такога бегу не хацелася распачынаць зноў бойку. А потым слова за словам — пачалі размаўляць, гразіць адзін аднаму. Акліль хацеў даказаць, што ён не адзін і чапаць яго небяспечна. Пагражаў і Хуары. Ён назваў сваім блізкім сябрам Янычара з Ніжняй вуліцы. Акліль успомніў Арэзкі, з якім пазнаёміўся ў дзіцячым доме і разам прабраўся на параход у Марсэль.

Потым, прыгледзеўшыся да Акліля бліжэй, Хуары вырашыў, што той мог бы спатрэбіцца для справы, за якую ён збіраўся неўзабаве ўзяцца.

— Гэй, ты есці хочаш? — спытаў міралюбна. Акліль праглынуў сліну і насцярожыўся.

— Ну, а што ты мне дасі за банан і кавалак хлеба? Акліль няспешна палез у кішэню. Спярша хацеў прапанаваць ліхтарык, але, падумаўшы, працягнуў пачак цыгарэт — усё роўна ён не курыць. А некаторыя хлапчукі, якім здаецца, што з цыгарэтай у роце яны больш паходзяць на сапраўдных дужых мужчын, купляюць іх нават на апошнія грошы. Хуары, відаць, з такіх. Акліль дрыжачай рукой узяў хлеб. А Хуары тут жа важна выцягнуў цыгарэту з пачка і зашоргаў па карабку запалкай.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: