Вход/Регистрация
Пастка для пярэваратня
вернуться

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

— Брамнік — гэта той вой?

— Ён. Вартаўнік пры варотах.

— Чаму не пусціць? — пацікавіўся Мацей.

— Калі ў кепскім кажусе, не садзіся на куце, — прамовіў Ясь.

Янка, Мацей і Алеся саскочылі з воза.

— Тут пачакайце мяне, — сказаў Ясь. — Ды не бойцеся.

— Мыш капы не баіцца, — запэўніў Мацей.

— Но! — крыкнуў Ясь.

Конь зацокаў капытамі па мосце. Янку здавалася, што капыты не цокаюць, а выбіваюць у такт: «Чаму? Чаму?»

Чаравічкі для Паўлінкі

Усё-ткі страшнавата без Яся. Вакол незнаёмыя людзі. Здаецца, усе толькі на іх і пазіраюць.

— Вы з Парэчча прыехалі? — запытаў вой-брамнік.

У Янкі аж дыханне перахапіла. Як жа! Сам княскі вой у іх пытаецца.

— З Парэчча, — ледзь вымавіў ён.

— Як цябе зваць?

— Янка.

— Дзядзечка, а як вас зваць? — пацікавілася Алеся.

Брамнік у рогат:

— Ха-ха-ха… ха-ха-ха…

Смяецца, нібы яго хто за пяты казыча.

— Хіба я што смешнае сказала? — здзівілася Алеся.

Вой у адказ:

— Скажы адной бабцы, а яна ўсёй грамадцы. — Пасля, азірнуўшыся, запытаў: — Голад у вас?

— Галадаем, — сказаў Янка.

— Бяда, — уздыхнуў брамнік. — Мінулы год усё папаліла.

Янка хацеў сказаць, што сёлета важкі колас зернем наліваецца, ды Алеся папрасіла:

— Дзядзечка, пусціце нас у замчышча.

— Князь не дазваляе.

«Баіцца брамнік князя», — здагадаўся Янка.

— Давайце адыдземся, — звярнуўся ён да Алесі і Мацея.

Навошта чалавеку назаляць? Служба, як вядома, не свой брат.

Яны адышліся ўбок. І тут з натоўпу выскачыў хлопец, напэўна, яго, Янкаў, адналетак. Сам рыжы, босыя ногі чорныя, што зямля. Пра такія кажуць: укарэлі ад гразі.

Стаў насупроць і, цэдзячы праз зубы, праказаў:

— Чаго ў наш горад прыехалі?

Канешне, Янка прамаўчаў. Разумеў, што рыжы задзіраецца. А Мацея быццам хто за язык пацягнуў.

— Ногі памыў бы.

Янка скоса зірнуў на яго. Певень. Ды яшчэ які. Нават не разумее, што не на сваім сметніку.

— Паўтары, — з пагрозаю прамовіў хлопец.

— Ногі памыў бы, — прамармытаў Мацей. Янка ледзь стрымаўся. Карцела кухталя даць.

Лезе на ражон. Гарадскі, відаць, не адзін. Відаць, сябрукі побач.

— Паўтары, — стаў наступаць на Мацея. Мацей зніякавеў.

— Ногі… п-памыў бы. Гарадскі прыжмурыўся.

— Давай пакачаемся.

Янка азірнуўся. Дзе ж Ясь? Чаму не едзе? Няма як чакаць. Зараз рыжы Мацея так бразне на зямлю, што ўсе костачкі затрашчаць. На галаву вышэйшы.

Ён ступіў наперад.

— Са мною пакачайся.

Гарадскі кіўнуў галавою, паказваючы на Мацея.

— Спярша з ім, а пасля з табою. Тады Янка, як і Мацей, сказаў:

— Ногі памыў бы.

Гарадскі кінуўся на яго, імкнучыся схапіць за галаву, сагнуць, прыціснуць да сябе, каб дыханне перахапіла. Янка крутнуў галавою, абхапіў рыжага за плечы, з усёй сілы тузануў. На імгненне рыжы расшчаміў пальцы. Гэтага імгнення Янку хапіла. Падставіўшы ножку, ён штурхнуў хлопца. Той, не стрымаўшыся, паваліўся на спіну. Янка ўзваліўся на яго, прыціскаючы да зямлі.

— Здаешся?

Рыжы круціўся, што чарвяк.

— Не.

— Здаешся?

— Уставай. Хопіць качацца.

Янка адчуў, як хтосьці схапіў яго за кашулю, прыўзняў. Глянуў — Ясь.

— Пусці-і…

Ясь адпусціў яго.

— Не паспелі ў горад прыехаць — і ў бойку? Гарадскі ўскочыў на ногі, крыкнуў, адышоўшыся:

— Невядома, чыя ўзяла б.

— Не паспелі ў горад прыехаць — і ў бойку? — паўтарыў Ясь.

— Ён першы да нас палез, — стаў апраўдвацца Мацей.

— А твае парэцкія смелыя хлопцы, — гукнуў брамнік.

— Сам ведаеш. У Парэччы здавён сапраўдныя воі вырасталі,— з гонарам сказаў Ясь.

— Ясь, а конь дзе? Мо ўкралі? — пацікавілася Алеся.

— Стаіць, сена хрумстае, — засмяяўся Ясь. — Ну, воі-разбойнічкі, на торг хадзем.

На торгу людзей, што няма куды яблыку ўпасці. Гудзе натоўп адным голасам. Хтосьці за рукаў цягне, нешта паказвае, кудысьці запрашае. І чаго толькі няма! Проста вочы разбягаюцца. Вісяць цэлыя свіныя тушы, побач вяленае мяса, нізкі сушанай рыбы. А далей розныя кавальскія вырабы: нажы, сярпы, сякеры, іголкі, галоўкі для стрэлаў і дзідаў, цвікі, мячы, замкі, кальчугі, шчыты, шпількі, жалезныя гузікі, пярсцёнкі, кольчыкі ў вушы, шаломы — жалезныя шапкі. Непадалёку розны посуд з гліны: збаны, міскі, чыгункі, конаўкі.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 45
  • 46
  • 47
  • 48
  • 49
  • 50
  • 51
  • 52
  • 53
  • 54
  • 55
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: