Вход/Регистрация
Пастка для пярэваратня
вернуться

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

Мы з Петрусём падышлі да ведзьмака.

— Чым здзівіце? — запытаў ён.

Пятрусь дастаў са скрыначкі Бураціна, выразанага з фальгі, прывязаў нітку да галінкі, павесіўшы на яе свайго незвычайнага чалавечка. Пасля выняў з кішэні пластмасавую расчоску, кавалачак шаўковай тканіны, пацёр расчоску аб тканіну і паднёс да Бураціна. Бураціна імгненна развёў рукі.

— Рукамі махае! — адскочыў Палын.

Пятрусь, усміхнуўшыся, дакрануўся да Бураціна пальцам. Рукі ў незвычайнага чалавечка апусціліся.

— Ух ты! — усклікнуў Палын.

Мой сябар стаяў і ўсміхаўся, радуючыся. Відаць, зусім забыўся, дзе ён і хто з ім.

Я нарэшце здагадаўся, чаму нагадаў легенду пра Фалеса Мілецкага. Ён, можна сказаць, паўтарыў вопыт славутага філосафа. Вядома, ні Казімір Міронавіч, ні Палын не ведалі, што Пятрусь наэлектрызаваў расчоску, калі пацёр яе аб шаўковую тканіну. Расчоска, як кажуць фізікі, стала наэлектрызаваным целам. Калі гэтае наэлектрызаванае цела ён паднёс да чалавечка, то чалавечак узняў рукі, паказваючы імі на электрычны зарад.

— Паўтары, — папрасіў Петруся Палын. Пятрусь зноў дакрануўся наэлектрызаванай расчоскай да Бураціна. Зноў той імгненна развёў рукі.

— І цяпер рукамі махае! — на ўсё горла закрычаў Палын.

— Зараз у неба паляціць. Як птушка, — кажу.

— Няўжо? — вырвалася ў Казіміра Міронавіча.

— Здзівіліся вы? — пытаюся ў яго. Вядзьмак засоп носам.

— Не.

— Непрыгожа хлусіць. Зараз не так здзіўлю. — Пятрусь зняў з куста Бураціна і дастаў са скрыначкі другога, у якога была толькі адна рука, выразаная з тонкай папяроснай паперы. Яе мой сябар, як відаць, яшчэ дома прычапіў да пляча чалавечка.

— Аднарукі чалавечак! — загарлапаніў Палын. — Зараз выцягне аднаногага. Канец свету!

— Маўчы, — са злосцю сказаў вядзьмак.

— Маўчу. Міленькі, родненькі, маўчу, — залекацеў Палын.

Пятрусь прывязаў аднарукага чалавечка да галінкі, паднёс да яго расчоску. Чалавечак узняў угору руку, нібы салдат, які аддае чэсць.

Казімір Міронавіч выцягнуў губы дудачкай.

— О-о-о!..

— Зноў вы здзівіліся, — сказаў я.

— Іх папяровыя чалавечкі слухаюцца, — тоненька завыў Палын. — Каленкі трасуцца.

Я зірнуў на яго. І праўда, трасуцца калені. А нядаўна, калі мы дрыжалі, радаваўся. Няхай цяпер бокам вылазіць. Не ўсё кату масленіца.

Казімір Міронавіч тупнуў нагою.

— Маўчы.

— Бу-ду-ду… Буду маўчаць. Ч-чорт пацягнуў за язык. — Палын адбегся, сеў, пазіраючы здалёку, нібы пабіты сабака.

А я, каб яшчэ болей яго напалохаць, патрос кулаком.

Казімір Міронавіч злуецца

Пятрусь паклаў свайго незвычайнага чалавечка ў скрыначку, схаваў яе ў кішэню.

— Казімір Міронавіч, якое трэцяе заданне? — звярнуўся да ведзьмака.

— Трэцяе заданне вы мне дайце. Каб я з ім не справіўся.

Такога я не чакаў. Хітруе вядзьмак. Нешта прыдумаў. Зарэжа без нажа.

Я зірнуў на Петруся. І ён на мяне пазірае, бы пытаецца: што рабіць?

— Казімір Міронавіч, дазвольце пашаптацца, — кажу.

— Не дазваляйце! — галёкнуў Палын. — Трэба ў казіны рог сагнуць, каб не было ім як дыхнуць.

— Дазваляю, — сказаў вядзьмак. Мы з Петрусём адышліся ўбок.

— Нядобра ў мяне на душы, — прызнаўся Пятрусь.

Баіцца мой сябар, хоць і знаку не падае. Што ж рабіць? Якое заданне даць ведзьмаку? Сказаць, каб вырваў хвойку з карэннямі і на трэскі пасек? А калі зможа пасячы? Невядома, на што ён здатны. З намі вунь як зрабіў.

— Ігнат, што ты прыдумаў? — парушыў маўчанне Пятрусь.

— Няхай камара зловіць і праездзе на ім, як на кані. Каб аж пыл курэў.

Пятрусь задумаўся.

— Не, — кажа нарэшце. — Што, калі загіпнатызуе нас? Што, калі нам здасца, што на камару едзе? Будзем ківаць галовамі. Маўляў, так, хутка скачаце.

— Няхай сваю чорную кнігу парве і па ветры развее.

— Не, — зноў не пагадзіўся Пятрусь. — Іншае заданне дадзім. Ён мяркуе, што немаведама што прыдумаем, а мы яго здзівім так, як нас здзівіў.

— Чым здзівім? Пятрусь усміхнуўся.

— Кот — ток. Скумекаў?

Так, я скумекаў. А вядзьмак, думалася мне, не скумекае. Правільна кажа Пятрусь. Не спадзяецца ён, што дадзім такое простае заданне.

Мы падышлі да ведзьмака.

— Нашапталіся? Якое ж ваша заданне? Давайце. У мяне рукі так і свярбяць, — прыжмурыўся ён.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 73
  • 74
  • 75
  • 76
  • 77
  • 78
  • 79
  • 80
  • 81
  • 82
  • 83
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: