Вход/Регистрация
Чарадзейныя яблыкі
вернуться

Татаринов Юрий Аркадьевич

Шрифт:

І ўсё ж, галоўнай нечаканасцю для нашага героя стаў чацвёрты чалавек з гэтага гурта — прадстаўніца слабога полу. Маладая, у шыкоўнай ружовай сукенцы, яна падалася Боку сапраўднай феяю з казкі. Вочы яе ззялі, як дзве зорачкі,— столькі жыло ў іх шчырага здзіўлення. Сукенка хавала яе фігуру, але хлопцу шмат пра што казалі адны яе пальцы, тонкія і далікатныя, як у дзіцяці.

— Бач ты, што за эпікурэец? Адкуль вы яго выпісалі? — не ўтойваючы свайго здзіўлення, спытаў па-польску, звяртаючыся да глуханямога, высокі.

Бока добра зразумеў, што сказаў гэты чалавек, бо ведаў польскую мову. Яму не спадабалася вусачова панібрацтва.

— З Амерыкі? — працягваў кпліва выпытваць высокі.— Ты паглядзі!

Боку здавалася, што вусач абмацвае яго сваім недаверлівым наглядам.

Глуханямы раптам зарагатаў:

— Я ж ведаў, што ён вам будзе да душы! — грамавым голасам адказаў ён.

У хлопца перахапіла дыханне. Ён зразумеў, што гэты чалавек проста разыграў яго, прыкінуўшыся надоечы ўвечары глуханямым. І тут жа падумаў, што з гэтымі акторамі трэба быць на ўсё гатовым…

— Калі глядзець на адзенне, то гэта берберыец, — усміхаючыся, сказаў пра хлопца таўсмач. — Я быў у Берберыі і ведаю, што яны там носяць. — І раптам звярнуўся да Бокі: — Рады вітаць такога шаноўнага пана. — Ён цырымонна пакланіўся. — Я ў нейкай ступені знаёмы з вамі, бо аднойчы ўжо наведаў вашу цудоўную краіну…

«І гэты пра тое ж, пудзіла гарохавае, — падумаў наш герой. І тут жа ў яго галаве прамільгнула: — А можа, гэта лякарня для вар'ятаў?..»

— У вас яшчэ будзе час пагаманіць з маладым панам, — спыніў таўсмача той, што яшчэ нядаўна прыкідваўся глуханямым. — А зараз, панове, я хачу вас з ім пазнаёміць. Дарэчы, — тут ён састроіў вясёлую грымасу, — я і сам з ім яшчэ не пазнаёміўся…

Апошняя фраза была падобная на жарт. І сапраўды, таўсмач і вусач паднялі яе на смех. Але наш герой яе не ўпадабаў. Больш таго, яму захацелася аплявушыць хлуса.

Але тут у размову ўмяшалася панна.

— Ваш рогат, панове, нагадвае бэканне авечак, — суха сказала яна. — Ва ўсялякім разе, ягоная прычына адпавядае разумоваму ўзроўню гэтых жывёлін.

Заўвага была смелая. Здаецца, панна была шчырая і з характарам. Як бы там ні было, але яе рэпліка зрабіла сваё — смяяцца перасталі.

— Гэтак нельга, дачушка, — папікнуў панну той, каго Бока ў думках ахрысціў «хлусам». — Перад табою ўсім вядомыя, паважаныя людзі. Твая нявытрыманасць толькі прыніжае цябе ў іх вачах.

— Тата, ты абяцаў пазнаёміць нас з маладым панам, — нагадала яму дачка. — Дык будзь ласкавы, выканай абяцанне. Я не бачу нічога заганнага ні ў яго адзенні, ні ў прычосцы. Наадварот, можна сказаць, што ўсё гэта выглядае своеасабліва. Нарэшце, ён — наш госць, да таго ж іншаземец. Бачыш, які ён ураўнаважаны, нават не даў зразумець, што пакрыўдзіўся. Я ўпэўнена, што ён чалавек шляхетны! — Яна хвілінку памаўчала. Маўчалі і яе сябры, траха прысаромленыя гэтым разважным меркаваннем. Нечакана яна звярнулася да нашага героя: — Як вас завуць, пан?

Бока не ведаў, ці сердаваць на гэтых камедыянтаў, ці аддзячыць ім тым жа. Але тое, што за яго заступілася гэтакая красуня, змякчыла хлопцава сэрца. Ён прачытаў у яе вачах шчырую цікавасць да сябе.

— Мяне завуць Уладзімір, — прызнаўся ён.

— Уладзімір, Уладзімір, — адразу ж, як рэха, паўтарылі незнаёмцы.

А вусач раптам усклікнуў, нібыта зрабіў адкрыццё:

— Вальдэмар!

Здаецца, толькі зараз да кожнага з ягамосцяў дайшоў сэнс адказу нашага студэнта, — паны загулі, заківалі галовамі, паўтараючы перафразіраванае па-польску Бокава імя. Але тут зноў узяў слова «глуханямы».

— Цудоўна, — мовіў ён. — Дазвольце, пан Вальдэмар, пазнаёміць вас з маімі гасцямі і дачкою. Гэта, — паказаў ён рукою на высокага, — пан Скарлоцы, мой сусед.

Скарлоцы паважна пакланіўся.

— Гэта — пан Сліва, — працягваў знаёміць гаспадар, называючы таўсмача. — Ну а гэта — мая дачка — панна Яніна.

— Вельмі прыемна… — прамармытаў Бока, які пакуль што не вырашыў, як яму паводзіць сябе ў гэтай камедыі. Як выхаваны чалавек, ён ведаў толькі адно: у гасцях пры любых абставінах трэба захоўваць ветлівасць.

— Ну а я — пан Шадурскі,— адрэкамендаваўся «глуханямы» і таксама пакланіўся, — гаспадар Асвеі.

«Ну й маніць, — падумаў хлопец, але змоўчаў. Ён вырашыў, што не варта пакуль што выкрываць гэтых камедыянтаў.— Хочуць разыграць мяне. Што ж, няхай паспрабуюць. У рэшце рэшт смяецца той, хто смяецца апошні». Гэтая думка спадабалася яму, ён нават ухмыльнуўся.

Знаёмства хоць крыху, ды прыемна ўсхвалявала ўсіх. Цяпер яны ўсміхаліся адзін аднаму, нібыта іх чакала свята. Нават змрочны на выгляд Скарлоцы пазіраў на Боку прыязна. Ён як быццам жадаў сказаць яму: «Ну няхай сабе, гэтым разам лаяцца з табой не буду».

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: