Шрифт:
У зборніку начыста адсутнічалі якія б там ні было звесткі пра аўтара. Не атрымаў я іх ні адкуль і пасля. А час ад часу ўспамінаў гэтую “справу”: няўжо альфа аказалася адначасна і амегаю? I каго ўсё-такі я пераклаў? Я толькі ведаю, што “Суліма” - назва шляхецкага герба з паловай чорнага арла і трыма камянямі. Цяпер я атрымаў поўную сатысфакцыю!
21 мая 1987 году, чацвер. У аўторак чарговы правадыр рэспублікі Я. Сакалоў сустрэўся з Прэзідыумам праўлення Саюза пісьменнікаў (29 чалавек). З боку “хадзяіна” прысутнічалі члены Бюро ЦК КПБ і некаторыя “профільныя” загадчыкі аддзелаў, як I. Антановіч, С. Паўлаў і М.Дземянцей. Спатканне было наладжанае ў малой зале пасяджэнняў Бюро і працягвалася чатыры гадзіны.
Праблемы:
1. Стан беларускай мовы.
2. Праблемы “памяці”.
3. Праблемы Чарнобыля.Выступалі ўсяго 17 чалавек, у тым ліку (падаю адвольна):
1. “сам”
2. Ул. Някляеў
3. I. Навуменка
4. I. Шамякін
5. А. Вярцінскі
6. П. Панчанка
7. Б. Сачанка
8. Я Янішчыц
9. А. Грачанікаў
10. М. Лужанін.
Адсутнічалі члены Прэзідыума:
1. Р. Барадулін
2. Г. Бураўкін
3. Ул. Калеснік
У выніку сышліся на тым, што ўсе тры праблемы знаходзяцца ў нездаваль- няючым стане, асабліва першая. Амаль усе выступленні датычыліся менавіта яе (праўда, некаторыя бралі слова па некалькі разоў - па ўсіх праблемах). Некаторыя выказаныя там думкі:
Становішча з моваю настолькі кепскае, што цяпер яго наўрад ці можна паправіць.
Спыніць практыку вызвалення вучняў ад вывучэння роднай мовы. Неадкладна пашырыць выкладанне і вывучэнне беларускай мовы ў школах і вышэйшых навучальных установах.
Міністэрства асветы паставілася фармальна да ўзнятых грамадскасцю пытанняў. Яго адказ нельга лічыць здавальняючым.
У 20-30-я гг. у Мінску былі ўсе школы беларускія, польскія і яўрэйскія. Цяпер нават беларускіх не засталося.
Пускаецца ў абарачэнне з пэўнымі мэтамі скажоная статыстыка ў гэтай справе. Называецца, быццам бы 83% беларусаў назвалі рускую мову сваёй роднай. Гэта фальсіфікацыя. У даведніку “Население СССР” (М., 1983 г., стар. 128) чытаем: Беларусаў у СССР усяго 9 млн. 463 тыс. чалавек.
З іх за межамі БССР 1 млн. 500 тыс. чалавек.
Лічаць роднай мовай беларускую 74, 2%
Лічаць роднай мовай рускую 25, 4%
!ншымі мовамі валодае 68,7%
З іх рускай 57, 0%
Iншымі 11, 7%
Не валодае іншымі мовамі, апроч беларускай, 32,3%
Выказана патрабаванне (ці просьба) рэабілітаваць паэта Алеся Гаруна, акадэміка Усевалада Iгнатоўскага і некаторых іншых.
Я. Сакалоў, С. Паўлаў і некаторыя іншыя з “хадзяеў” былі прыкметна збян- тэжаныя гэтымі дадзенымі.
Выразна прагучала думка, што беларусы выйдуць на вуліцы, калі будзе працягвацца гэтак далей.
Усе выступленні фіксаваліся на плёнку. Думаю, што праз тыдзень-другі расшыфруюць, перакладуць на рускую мову і фельд-сувяззю пашлюць у бела- каменную. Маўляў, глядзіце, як нас бяруць тут беларусы за горла.
***
На другі ж дзень у тыя самыя апартаменты была выкліканая іншая група дзеячаў. Цяпер ужо да другога сакратара ЦК КПБ Генадзя Барташэвіча, які,
зазначым, курыруе кадры і карныя органы. Галоўным клопатам “хадзяіна” былі так званыя “нефармальныя” арганізацыі, карацей, такія згуртаванні, якім адмаўляюць улады права на існаванне, як, напрыклад, “Талака”.
Гэтую апошнюю ініцыятары сустрэчы падверглі самай жорсткай крытыцы. !х абурыла “найноўшая выхадка” “Талакі” - “дзёрзкі паход па Дзвіне-Даўгаве”. Што ж інкрымінуецца нашым смельчакам?
– паход адбываўся пад нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі;
– удзельнікі мелі на рукавах шэўроны з выяваю “Пагоні”, гэтая эмблема была і на харугвах, на штандарах;
– удзельнікамі час ад часу выгукваліся нацыяналістычныя лозунгі і паролі тыпу “Жыве Беларусь!” і падымалі “свае” лозунгі;
– на латышскай тэрыторыі адбыліся сустрэчы з аднадумцамі, сумесныя вечары.
Гэтая гульня ў інтэрнацыяналізм цалкам правалілася і паказала сапраўдную сутнасць мерапрыемства:
– кантакты паміж аднымі і другімі адбываліся з дапамогай перакладу, але без рускай мовы пасярэдніцы;
– удзельнікі паходу шукалі сустрэчы з сынам Антона Луцкевіча і дамагліся яе. Яны наогул шукалі сувязяў з адпаведна настроенымі равеснікамі і далёка не равеснікамі;
– ледзь не з рэлігійным экстазам выконваліся па-беларуску і па-латышску спецыяльна падрыхтаваная да “паходу” песня “У золкім подыху вякоў”, што гучала там, як гімн.
М. Танк сказаў мне, што “нам там учора далі моцны наганяй за гэтых “тала- коўцаў”, за ўсякіх “нефармалістаў”.
“Наганяй”, дарэчы, не толькі ні з таго ні з сяго атрымліваюць тыя, каго моладзь тая і не прасіла займацца імі, не хоча іх улады над сабою. Ну, гэта, як кажуць, бяда гэтых дзядоў. Але ж “наганяй” дастаецца і “талакоўцам”. Першая яго праява - адмова друкаваць справаздачу пра раллі “Дзвіна-Даўгава”, дадзена толькі маленькая інфармацыя ў “Чырвонай змене”.
У наступны панядзелак пытанне “нефармальных” будзе разбірацца на сакра- тарыяце СП. Будзе “разбірацца” і ў шмат якіх іншых “інстанцыях”.