Вход/Регистрация
Дубянецкі
вернуться

Неизвестно

Шрифт:

21 мая 1987 году. На нараду аб чарнобыльскіх праблемах, мы пайшлі ад мяне разам з Барысам Сачанкам...

Дзень скончыўся ў Доме літаратара “Прэм’ерай купалаўскай энцыклапедыі”. Яе прадставіў !ван Шамякін. Пра яе гаварылі: !осіф Хаўратовіч, Аляксандр Петрашкевіч, Ніна Саламевіч (цудоўна!), Люба Тарасюк, Мікола Грынчык, Віктар Каваленка, дырэктар СШ з Брэстчыны.

У зале вельмі-вельмі мала было энцыклапедыстаў. Яшчэ менш - аўтараў гэтай энцыклапедыі. Усё сядзелі нейкія падлеткі. А можа гэта выхаванцы таго сімпатычнага дырэктара сапраўднай, значыць, беларускай школы?

Быў і добры, кажуць, канцэрт. Я на яго не застаўся. Дома чакалі не менш важныя справы.

23 мая 1987 году. фынчын дзень нараджэння. Поўны дом кветак. Букеты, букеты! Усюды букеты. I ў крышталёвых, і ў шкляных, і ў керамічных вазах - улічваліся колер, форма і аб’ём, асабліва вышыня вазы. Праўда, “рознаквецце” не шырокае, адпаведна сёлетняй пары году - незабудкі, бэз, гваздзікі, нарцысы, цюльпаны. Затое якія нязвыклыя формы іх! А кодеры! Перш за ўсё цюльпаны адрозніваюцца гэтым - уся вясёлка. Што ні гатунак, дык новая непаўторнасць. А гатункі - “Слава Галандыі”, “Крэлабес”, “Роуз Уінгс”, “Лондан”, “Оксфард”...

Прыгожыя цюльпаны белыя і чырвоныя. Менш - жоўтыя. Мноства ружовых адценняў. Галоўным прадстаўніком гэтых апошніх, бадай, “Роуз Уінгс” (“ружовыя крылы”). На адной гэтай кветцы, быццам бы аднакаляровай, ружовай, можна любавацца мяккімі пераходамі ад таго самага чырвонага да таго самага белага колераў. Здзіўляюць тут не зусім цюльпанныя пялёсткі кветак. Яны ў верхняй сваёй частцы больш нагадваюць пялёсткі лілеі, таксама як і гэтыя, трубачкай скручаныя наверх. На гэтым іх падабенства з пялёсткамі роднасных ім лілей вычэрпваецца. Варта толькі паглядзець зверху на “Роуз Уінгс” і ўбачыш... ружу. Так, ружу! Такое ўражанне ствараюць тыя “трубачкі”, што кладуцца адна на другую і паралельна.

Сёлета, дарэчы, у нас у кватэры, здаецца, без жывых кветак не было ніводнага дня. Вельмі часта іх бывае не менш, чым сёння, а нават і больш. Самым кветка- вым быў сакавік. Палову месяца кватэра патанала ў кветках у сувязі з маім 4-м чыслом. Мала чым саступіла другая палова - развітання Марыі з калектывам, са “штатнай” працай. А далей пайшлі кветкі са сваёй дачы. А гэта будзе ўжо да глыбокай восені! Узімку даводзіцца наведваць час ад часу Камароўскі рынак, каб адтуль прыносіць у наш дом кветкі.

У свой Дзень фынка атрымала шмат дарагіх падарункаў - ад кніг, цукерак і парфумаў, да прадметаў адзення і абутку. Усіх названых відаў было няма- ла. Але ж кідаецца ў вочы адна акалічнасць: зробленае, звязанае, пашытае рукамі дарыльшчыкаў - значна вышэйшай якасці, чым тое, што зварганена на сацыялістычных прадпрыемствах.

Вось маленькі, а які паказальны, прыклад - духі “Фея ночи”(“Начная фея”). Яны, як там пазначана (заўважым: у вельмі неадпаведным месцы) маюць год- насць групы “Экстра”, ГОСТ 17237-71”. Цана - 12 рублёў. Гэта і за вядро такой вады нятанна. А тут маленькі флакончык на кубікаў тры вадкасці (каля 3, 5 см. у дыяметры донца і 3 см. вышыня флакона-цыліндра!). Можа дзяржава, каб не сорамна было драць са “свайго” народу столькі яго мазольных грошай, пастара- лася аформіць гэты тавар? Дзе вы бачылі? Просценькае шкельца. Просценькая гладзенькая цыліндрычная бутэлечка. Просценькі пластмасавенькі няўклюдны корачак. А на ім - яшчэ больш няўклюдная шэрая пачварная накрыўка ледзь не велічыні бутэлечкі. Злачынна паскудная для такой цаны ўпакоўка з мяккага кардону невыразных шэра-чорных колераў, на чатырох асноўных плоскасцях каробачкі два вялікія матылі, мабыць, тыя “феі”, а ў сапраўднасці Pieris brassicae. Абадок “пастамента” ўвесь у тэкстах. Тут мы знайшлі і як называюцца творчыя і вытворчыя таленты - “Масква. СССР. Ф-ка “Новая заря”. I марка гэтай са- вецкай фірмы ёсць - усё, як у людзей. Дэвальвіраваная абрэвіятура тут азначае, што “тавар, зроблены на экспарт(!). Цікава, якія асацыяцыі гэтае “фэ” выкліча ў Iрынкі? Ці патрывожыць яна тое, што ў маўзалеі на вялізнай плошчы?..

У канцы лютага-пачатку сакавіка пачаліся нашыя амарылісы. Iх было столькі, што рэзалі нават у букеты. За вокнамі - снег, трашчыць мароз, а дома бушуюць амарылісы. Мабыць, гэта і натхніла Галю напісаць цудоўны верш “Амарылісы”. Крышку пазней усцешылі нас і ружова-фіялетавыя званочкі глаксінняў. У самы пік цвіцення ад гэтых званочкаў не было відно ні раслінаў, ні вазонаў.

24 мая 1987 году. З 14-ці гадзінаў 40 хвілінаў глядзеў па Беларускім тэлебачанні праграму “Роднае слова”. Перадачу падрыхтаваў Вінцук Вячорка. Ён вадзіў гледачоў па адным з мінскіх універсамаў - “Гродна”. Гэта ўнікальнае гандлёвае прадпрыемства ў Мінску. Ды, мабыць, і ва ўсёй Беларусі: усе шыльды і шыльдачкі, аб’явы і этыкетачкі і г. д. напісаны... на бе-ла-рус-кай мове! Ці ж гэта не дзіва ў нас, у наш час, у краіне “з узорна вырашаным нацыянальным пытаннем”?!

Дзе мілы Вінцук знайшоў такое дзіва? А можа сам інспіраваў гэта? Як там бы ні было, а Вінцук заслугоўвае найвялікшай нашай падзякі і захаплення, найлепшага слова пра сябе. Колькі ён робіць, каб вярнуць гаротным белару- сам забраную ў іх мову! Бачыце, з тэлекамерай і мікрафонам дапяў нават да крамы. А колькі і як ён дзейнічае ва ўласцівых яму ўмовах, у інтылігенцкіх і маладзёжных аўдыторыях, ва ўстановах культуры.

Дай Божа, табе здароўя, дарагі Вінцук! Беражы цябе, Божа, ад падонкаў і свінней! Можа тое, што я паведаміў учора Вінцуку, будзе карысным у яго вялікай патрыятычнай дзейнасці.

А цяпер вось Цэнтральнае тэлебачанне хваліць нядаўніх “ворагаў савецкага народу” паэтаў Гумілёва і Севяраніна. Няхай жыве Адліга-2!

26 мая 1987 году. “Самая дэмакратычная” ў двухкоссі краіна СССР паволі, паволі вызваляецца ад ганебнага двухкосся:

Вярнуўся са шматгадовай ссылкі акадэмік Андрэй Сахараў. Больш за сто барацьбітоў за правы чалавека вызваленыя з турмаў, канцэнтрацыйных лагероў, з “псіхушак”, некаторым з іх дазволена выехаць на жыхарства за мяжу.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 111
  • 112
  • 113
  • 114
  • 115
  • 116
  • 117
  • 118
  • 119
  • 120
  • 121
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: