Вход/Регистрация
Дубянецкі
вернуться

Неизвестно

Шрифт:

Прачытаў бы “Пытрук” гэты ліст і падумаў бы, што ўжо сапраўды заўтра-пасьлязаўтра будуць створаныя друкаваныя органы, паадчыняюць школы, а то, можа, і цэлы універсітэт на яго роднай мове, а магчыма, і будзе абвешчаная нейкая дзяржаўная аўтаномія палешукоў.

Аўтар ліста спытаў у мяне, ці ўсё я прымаю ў ім. Я сумленна адказаў, што прымаю ня болей, чым 30 адсоткаў, але ж наогул лічу гэты ліст непатрэбным. Сказаў, чаму. Коля пагадзіўся адразу, нават скамечыў лісткі. Ад апошняга намеру – выкінуць у кош – я адгаварыў яго, сказаў, няхай “на ўсякі выпадак” ляжыць у далёкай шуфлядзе.

Мікола не пакрыўдзіўся. Я імкнуўся быць вельмі тактоўным у сваіх разважаньнях-парадах. Мы разьвіталіся цёпла, душэўна, – як заўсёды.

Па абедзе, як правіла, заўсёды ў адзін і той самы час – а 17-ай гадзіне прыйшоў Коля. (Ён ужо размножыў фотаапаратам тыя дзьве старонкі Яцьвяжскага лемантара. Астатняга тэксту яшчэ ня мае. Па дарозе да мяне, у раёне кінатэатру “Піянер”, ён сустрэў Рыгора Барадуліна, і паказаў яму гэтыя адбіткі. Гэта была першая іх сустрэча пасьля таго слыннага абмеркаваньня Колевых вершаў на секцыі паэзіі. Як значна маладзейшы, Коля папрасіў (паводле яго словаў) прабачэньня ў Рыгора за тадышнюю няёмкасьць. Рыгор “на разьвітаньне” буркнуў (у Колевай інтэрпрэтацыі “сказаў”): “Яшчэ ня час друкаваць гэта…”

Я адчуваю, што ў Колі не зусім гладкія адносіны з Навіцкім, з Крывіцкім (навуковым кіраўніком), з Гілевічам. А, можа, і яшчэ з кім-небудзь? Гэта непатрэбнае напружаньне ў яго дзейнасьці.)

Зусім ужо вечарам, як на нашыя шпітальныя меркі, да мяне раптам зьявіўся мой колішні і добры, шчыры, сапраўдны сябар – Рыгор Панфіленка. Гэта была вялікая нечаканасьць, бо мы ня бачыліся гадоў дваццаць, і нішто не прадказвала нашай сустрэчы.

Я ўстаў насустрач, і мы пацалаваліся. Ён толькі і вымавіў: “Пазнаў…”

А пасьля пайшлі дзівосныя і невясёлывя зьвесткі: у 1981 годзе Грыша страціў жонку. Яна памерла, пакінуўшы яму васемнаццацігадовага сына і дзьвюх меншых дочак. Сын скончыў сёлета Менскі РТІ і разьмеркаваны на працу ў Менск. Старэйшая дачка ў Маскве, меншая скончыла нейкую сярэднюю сьпецыяльную навучальную ўстанову мастацка-прыкладнога профілю і цяпер працуе ў Менскім метрабудзе.

Сам Грыша, шмат гадоў маладзейшы за мяне, ужо… на пенсіі. Гэта зусім дзіўна. Яму ж няма і пяцідзесяці! Кажа, што “па стане здароўя”, быццам бы па прычыне “псіхалагічнага захворваньня”. Ніхто, кажа, не прапаноўваў мне пакідаць працу. “Я сам пайшоў і сказаў, што працаваць ужо не змагу”. Далі яму сьпярша 150 рублёў пенсіі, пасьля па чырвонцу двойчы памяншалі.

5 кастрычніка 1985 году. Субота. Усюды звычайны рабочы дзень. Марыі сёньня ня будзе: пасьля працы іх пагоняць у нейкі басейн “здаваць нормы па плаваньні на значок “ГПА”. Значыцца, ня будзе і дзяцей: яны таксама на сваіх участках інтэнсіўна будуць працаваць.

Перад абедам мяне наведалі Валянцін Блакіт, Сяргей Законьнікаў. Законьнікаў удзельнічаў учора ў тым самым справаздачна-выбарчым партсходзе. Расказаў крыху пра яго – больш пра сваё выступленьне. Падкрэсьліў, што ў прысутнасьці там М. Дзяльца ён “даў рэзкую ацэнку тыражнай палітыкі Камітэта і абодвух упраўленьняў кніжнага гандлю.”

Яшчэ пасьля сьнеданьня пазваніў Серафіму ў выдавецтва. Гэта было перад Сяргеевым візітам, якога я, дарэчы, не чакаў. Таму мне хацелася сёе-тое даведацца пра ўчарашні сход. Але ж Серафім такі гаварун, што ня надта можа абагаціць нечым свайго субяседніка. Размова наша зьвялася ў асноўным да майго расказу пра сваю хваробу. Я завяршыў гэты расказ абяцаньнем “днямі быць у выдавецтве”.

6 кастрычніка 1985 году. Нядзеля. ...Учора з вечару ў мяне наступіла нейкае незразумелае пагаршэньне здароўя. Вымушаны быў выклікаць медсястру, а яна - дзяжурнага ўрача, зрабілі на дзьве гадзіны раней апошнія ўколы. А ноччу ўсё гэта паўтарылася.

Я, мабыць, перагрэўся ўчора: цэлы дзень у палаце было 28 °С. Я так сябе кепска адчуваў з-за гэтай гарачыні. Можна было б знаходзіцца ў палаце з адчыненым акном. Але мае “супалатнікі” баяцца прамых павеваў ветру, непасрэдных кантактаў з “аголеным” паветрам. Адчыняем дзьверы палаты на калідор, але гэта падманлівы паратунак. Я не хацеў бы ўвесь час дыхаць калідорам! Недзе ў сьвеце, кажуць, ёсьць нейкія кандыцыянеры...

Гэта быў сапраўды крытычны мой час. I, як часта бывае, у такіх выпадках лёгка пазнаецца сапраўдная цана людзей. Мой выпадак (дай, Божа, каб гэта быў толькі выпадак) да- памог мне адкрыць у гэтых сьценах вялікай душы чалавека, выдатнага ўрача. Ім аказалася Валянціна УладзіміраўнаУрбановіч. У мяне, як кажуць, у два ручаі цяклі сьлёзы, калі яна сядзела ў мяне ўгалавах і трымала ў сваёй далоні маю руку.

Увесь дзень адчуваў нейкі дыскамфорт, але прыходзілі хлопцы, і я забываў пра гэта.

Першым адведаў мяне Валодзя Паўлаў. Ен ўсё яшчэ не адышоў, бедалага, ад прымененых поўнай мераю да яго “перавагаў” разьвітога сацыялізму і савецкай дэмакратыі (заўтра якраз Дзень савецкай канстытуцыі). Думае нават “схаваць” свой юбілей.

Пасьля Валодзі, таксама перад абедам, прышоў Вася Жуковіч. Мілы Вася! Яго ніхто і нішто ня выправіць. Ен так далёка заходзіць са сваім чалавекалюбствам. Пананосіў мне столькі ўсяго! Але ж мне нічога такога нельга есьці. Праўда, сёе- тое і можна, але тады “казённы” харч не прымаць. А навошта мне такі “стыль” практыкаваць. Дык што мне рабіць з Васілёвымі смажанымі гарачымі яшчэ нават грыбамі? з яго салатам? запечанымі яблыкамі? пячэньнем?

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 44
  • 45
  • 46
  • 47
  • 48
  • 49
  • 50
  • 51
  • 52
  • 53
  • 54
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: