Вход/Регистрация
Нераток
вернуться

Неизвестно

Шрифт:

Запалілася адзіная, уся ў кропачках ад мух, лямпачка. Шэрая з

рудымі падпалінамі кошка шмыганула ў падпечак. Між вокнамі на ўзроўні вачэй адмерваў час маятнік з мядзведзямі Шышкіна на цыферблаце.

Паўлючыха ляжала на жалезным ложку за шторкаю, што была працягнута на вяровачцы ад печы да сцяны.

– Добрага здароўя, Марфа Цімафееўна! Прабачце, кошачку вашу спалохаў.

– Чакала цябе, ўнучак. Знак мне быў. Толькі ў чортавы вароты пайшоў дарэмна - расход цябе чакае. Не кошка яна - дамавічка. У кошку ператвараецца, калі з-пад печы вылазіць...
– Старая зайшлася кашлем.
– Вазьмі зэдлік.

Кашаль прачысціў Цімафееўне бронхі, і яна загаварыла дзявочым фальцэтам:

– Распранайся, кажушок на лаўку пакладзі. Шчыкатуркай не запэцкай, адсунь ад сцяны. Захварэла я, памру неўзабаве. Ашавурка таго, які цябе прывёў, не слухай. Не труціла я мужыка свайго, Паўлюк сам па дурноце выпіў мухаморнага настою. Піць яму хацелася з пахмелля...

– Вы не маглі чуць.

– А я і не чула. У галаве тваёй размова ваша засталася, - патлумачыла Паўлючыха.
– Ведаю, адкуль і навошта з’явіўся, толькі імя сваё скажы.

– Кірылам мяне завуць...

– А бацьку як?

– Ігарам.

– Ягорам, значыцца. А дзеда?

– Сяргеем.

– А прадзеда?

– Дзянісам.

– А яго бацьку?

– Парфёнам.

– А далей, унучак? Забыў? Ці не ведаў ніколі?

Кірыл сумеўся і не адказаў, бо і прапрадзеда ведаў толькі па прадзеду.

– Вы прастудзіліся. Доктара, можа, выклікаць?

– Не прапануй, унучак, таго, што зрабіць не здолееш. Зараз і да Рудні дабрацца немагчыма - лешакі ўсе сцежкі зблыталі. А і там толькі фельчар - пусты, як гэтая во труба, чалавек.
– Старая ўзняла над галавой кулачок і пастукала ім па аблупленай храміраванай спінцы ложка.

– Дык, можа, што з вашых зёлак падаць?

– Не кажы, унучак, таго, у чым не разбіраешся. Няма лекаў ад смерці - прыйшла, то прыйшла. Палі печ. Гатуй сабе вячэру, макароны ў гаршку на прыпечку знойдзеш... На распалку дровы ў печы ляжаць, газеты - на запечку. З-за хлява яшчэ прынясі. А сам потым на печы ляжаш, знойдзеш рыззё якое - і падаслаць, і накрыцца... Бародаўка ў цябе на правай руцэ між пальцамі, дык ты, калі яблыня-асінаўка выспее, разрэж яблык напалам. Адной палавінкай трэба пацерці тое месца і закапаць у зямлю, а другую - з’есці. Як месяц-маладзік узыдзе, так твая бародаўка і сыдзе.

– А замова якая?

– Ніякай замовы, - трохі раздражнёна сказала старая.
– Ідзі па

дровы.

Кірыл выйшаў з хаты. Пачакаў, пакуль вочы звыкнуцца з цемрай. Даклыпаў да хлява, набраў, страсаючы снег, бярэмя дроў. Калі вяртаўся да ганка, зірнуў на веснічкі. “Чортавы вароты” - электрычны слуп з падпоркаю - змрочна чарнелі на фоне попельна- шызага неба. Мішка, зразумела, даўно хвастом накрыўся. Напэўна, пацёгся да якога-небудзь сябрука, каб разам самагонны разгул наладзіць.

У хаце Кірыл разгледзеў партрэт, на які адразу не звярнуў пільнай увагі: маладая пара ў рамцы пад шклом. Галаву Марфы ўпрыгожваў вянок з васількоў, які партрэтыст не паленаваўся адрэтушаваць да натуральнага колеру. Доўгая светлая каса, перакінутая цераз плячо, прабегла між грудзей і, як вуж на сонейку, прыгрэлася на каленях. Мужчына быў шыракаплечы і вусаты, у ваеннай форме з ромбікамі ў пятліцах.

– Мы з Паўлюком вяселле згулялі на Пакроў...
– даляцеў з-за шторы надтрэснуты ціхі голас.
– Галодны быў год: гуменнікі ўсё жыта згнаілі - угнявіліся на тых, хто без патрэбы каля жыта сноўдаўся.

Куточак, у якім звычайна ў такіх хатках вісіць ікона з угоднікам-цудатворцам або Божай Маці, быў завешаны ручнікамі з вышытымі пеўнікамі, якія, здавалася, упрыгожвалі густое павучынае гняздоўе.

– Не чапай павучка, ён цяпло ў хаце беражэ і ад холаду абараняе... Лепш гірку на ходзіках падцягні.

Гірка і сапраўды выцягнула амаль увесь ланцужок.

У печы патрэсквала і гуло, водбліскі полымя мудрагелістымі ценямі капрызна мігцелі на супрацьлеглай сцяне.

Паўлючыха ўперамежку з не зусім зразумелымі фразамі і працяглымі ўздыхамі апавядала Кірылу пра яго мінулае і сённяшняе жыццё. А будучае прадказваць адмовілася:

– Не трэба, унучак, пра тое ведаць. Калі не ведаеш, што цябе чакае - шмат што можа адбыцца. А калі ведаеш - то навошта яно? Тады і жыць няма патрэбы... Адно магу сказаць: блізкі чалавек табе здрадзіць, выпрабаванне цяжкае цябе чакае, але ты перажывеш яго, адолееш...

Кірыл ужо асвоіўся ў пацяплелай хатцы, сцягнуў швэдар, паеў “забеленага супчыку з макаронамі”.

– Суседка Сакаліха малака літроўку прынесла. Я кароўку яе лячыла, дык баіцца, каб не сурочыла, - малаком частуе.

Інтэрв’ю не атрымлівалася. Голас старой то слабеў, то зусім заціхаў, то зноў мацнеў. Дыктафон дамотваў другую (апошнюю) касету, а ішла пакуль “бытавуха”, якую экзатычна і часам пацешна слухаць, але немагчыма падаць на паласу. Зрэшты, карэспандэнт Градоўскі быў здольны і не з такіх венікаў зрабіць ікебану. Тым больш дадумваць можна было ўсё, што душа дазволіць: у гэтай кінутай Богам і ўладамі вёсачцы любая газета была толькі паперай, якую немаведама чаго запэцкалі друкарскай фарбай. Нават у Дзежыне любы матэрыял аб Закуцці, куточку, што быў ахутаны флёрам таямнічасці, будуць лічыць праўдай. А іранічная сталіца, што ні пішы, праглыне, як займальную брахню.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: