Вход/Регистрация
Нераток
вернуться

Неизвестно

Шрифт:

Каб пазбегнудь кантакта з трыццацігадовым, сам бяру піва.

.Стокілаграмовая цётухна вызваляе ценявое месца ў прыпыначным павільёне, бо імкнецца запоўніць сабой прастору “двадцадь дзевятага”. Ляці, ластаўка цяжкахвостая.

– Не падкажаде, як праехадь да гарадскога вадасховішча?

Студэнтачка, а можа, абітурыентачка; гадкоў васемнаццаць- двадцадь; закамуфліраваныя прышчыкі. Зрок - адзінка. У напаўраскрытым пакеце - набор для паўнацэннага адпачынку: ад шырокага ручніка да бутэлечкі прахаладжальнага напою.

У яе цёмныя кароткія валасы, сціплая ўсмешка, мяккі, адначасова ўпэўнены і трошкі мітуслівы голас. Гэткая Алсу-Лаліта!

.Не ведае, дзе гарадское вадасховішча? “Rus in urbe”. А дзе ж кавалер, мадэмуазэль? Пасварыліся ці займець не паспела? А я хто для яе - “папік”?

Падрабязна і ветліва, як заведзена ў нашым горадзе, тлумачу студэнтачцы, на чым ехаць і дзе выйсці.

Гэта мой горад - заўважаю на прыпынку знаёмага журналіста, прашу прабачэння ў мадэмуазэлі, падыходжу да яго. Прапаную пачаставацца маім півам. Ён адмаўляецца. А як жа - кожны доідь сваю цёлку!

Пад’язджае “трыццаць сёмы”. Пляскаю па плячы знаёмага і чую галасок студэнткі: “Да пабачэння!”

Трусы-сямейнікі - не самы гожы гардэроб для адпачынку з незнаёмай дзяўчынай на зялёнай траўды каля вадаёма. А мітусіцца не хочацца. Лянотна.

РАЗВЯЗКА

– І гэтыя эпізоды ты не захадеў бы перайграць?!

– Чаму не? Але ты не даў магчымасці, не папярэдзіў, нічога не змяніў.

– Твае праблемы. Трэба было ўдяміць, што ўсё залежыць ад цябе. Першы раз празяваў і другі - задрамаў. Я сваю работу закончыў. Цяпер ты і на самай справе памёр-памёр-памёр-памёр.

Меднае рэха ад голасу “агента” сціхае, святло гасне назаўсёды. Толькі марудна, вельмі марудна. Магчыма, канчаткова яно пагасне праз сто ці тысячу гадоў. Зрэшты, я ж казаў: тут - пазачассе. Ну, як той апельсін. Вы мяне зразумелі?

МУТАНТ

ПАДЛЕТКАВАЯ ФАНТАЗІЯ

Няма дзвюх ідэальна падобнъх істот у Сусвеце. Тое, што адрознівае іншых ад нас, выклікае раздражненне, а тое, што адрознівае нас ад іншых– комплексы.

Аўтар

АНТОН І МАМА

Антон Мутны пачуў паварот ключа ў замку, хуценька адключыў паяльнік і адчыніў фортку. Усё, канец рабоце: мама вярнулася - зараз пачнецца!

Маці працавала прыбіральшчыцай у трох месцах, а ў суботу рабіла генеральную прыборку “новым”, пасля якіх чамусьці заўсёды была ўзведзеная.

– Зноў усю кватэру задыміў!

Кватэрай іхні аднапакаёвы куточак, за які мама дзесяць гадоў “адмахала мятлой” у ЖЭСе, можна было называдь з вялікай надяжкай. Выразна і пранізліва Антон гэта зразумеў, калі разам з класам наведваў хворага Мітттку Шпакоўскага. Вось гэта кватэра! Тры чалавекі - тры пакоі. І ў Мішкі - свой пакой, куды нават яго бадька стукаецца, перш чым зайсці. Але ж, магчыма, прыколваўся. А яшчэ ў Мішкі - комп з усімі наваротамі. Сядзіць сабе Шпак, рэйнджэра па карцінках ганяе. Антону Мішка тады аддаў кучу коміксаў, якія збіраў раней. Ні маді яго, ні бадька - ні слова, ні паўслова: яго гаспадарка!

А ў Антона бадькі няма. Ну як “няма”?
– ва ўсіх ёсць! Проста Антон ніколі яго не бачыў. Мама расказвала, што было некалькі лістоў ад бацькі (з арміі, а пасля - з Далёкага Усходу) і яго фотакартка, але ўсё згубілася, калі перяязджалі з маласямейкі. І імя па бацьку ў Антона было не па бацьку, а па дзеду, што памёр у тым годзе, калі Антон нарадзіўся, - Васільевіч.

– .У школу заходзіла. Класная сказала, што, калі хімію не пераздасі, - не перавядуць. Таму падручнік у вёску вазьмі. І паспрабуй не пераздаць! Лішні год на маёй шыі сядзець будзеш?!

Увогуле яна добрая, мама. Але “новыя” дастаюць дробязнымі прыдзіркамі і панскімі замашкамі. Затое пладяць добра - дзесяць баксаў за прыборку.

А з хіміяй і сапраўды праблема. Ну не прэ - хоць рэж! Фізіка - тут значна весялей. Фізіца Антона любіць і заўсёды тройку паставіць, нават калі ён не вельмі ўдала адказвае: ‘Ты, Антон, хлопец талковы. Шкада, што талент твой ад рук да галавы не даходзіць!” Ну чаму “не даходзідь”? Калі гэтую штуковіну сюды, тую да яе прысабачыць, а паралельна супрадіўленне ўтыркнуць - вожыку зразумела, што працаваць будзе! А наадварот зробіш - перамкне. Аднак прыгожа сказадь, як Шпак гаворыць, не атрымліваецца. Затое ён адвёртку ў руках нармальна трымадь не ўмее! А законы - ну што законы? Вунь фортка таксама па нейкім законе адчынена, толькі навошта ён патрэбны, калі і без яго любы яе адчынідь-прычыніць?!

– Антон, прычыні фортку - скразняк!

І “англічанка” хваліць: “Каб ты яшчэ не ленаваўся!” Антон і не лянуецца, але што можна вывучыць, калі, апроч падручніка, нічога няма? І на падручнік глядзець прыкра - нейкі казёл ім у тым годзе карыстаўся: лепшае, што з англійскай засвоіў - “фак” і “Рамштайн”. Здаецца, “Рамштайн” - і тое немцы. У школьнай бібліятэцы выбару ніякага, а ў гарадскую раз падышоў - і болей не хочацца: даведку прынясі, за білет запладі, і глядзяць як на чмо галімае.

Ды ну яе, тую школу! Заўтра нядзеля: на электрычку - і ў вёску. Т ам баба Ніна - у яе прэтэнзій ніякіх. Абы паеў-паспаў. А Антон ёй дапамагае: і вады прынясе, і коз на пашу завядзе, і бульбу праполе, і сена паварушыць. Калі трэба.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 40
  • 41
  • 42
  • 43
  • 44
  • 45
  • 46
  • 47
  • 48
  • 49
  • 50
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: