Вход/Регистрация
Нераток
вернуться

Неизвестно

Шрифт:

Сістэма загрузілася. “Дыверсія” ўвайшла ў рэжым. Хлопчык вывеў шосты, апошні ўзровень.

Уласна кажучы, гульня аказалася не такой захапляльнай, як размаляваў яе Лёнік-Герпес. Той і сам згадзіўся, што яна “галімая”: “Не абжуліш - не прадасі”. І вытрас усю Мішкаву гатоўку як кампенсацыю за трэснутую каробку.

Пасля таго, як з’явіўся Вік Лонер, Мітттку засталося толькі назірадь за яго дзеяннямі: з заданнем Творца-Шпак знаёміўся адначасова з рэйнджэрам, але Лонер хутчэй прымаў рашэнне. Хлопчык спрабаваў карэкдіраваць дзеянні свайго стварэння, але хутка пераканаўся, што надзейней проста назіраць тое, што адбываецца на экране, як фільм. Да таго ж частку спроб уздзейнічаць на праходжанне місіі Лонер спыняў фразамі накшталт: “Я не ўмею гэтага рабідь, таму прапаную.” - і з насмешлівым дакорам глядзеў на Мішку.

Адзінокі ваяр мог не прайсці ўзровень з першага разу, але ніколі не паўтараў памылак і не імкнуўся сябе зберагчы, калі місія не прадугледжвала захавання жыцця. Ён ніколі ні аб чым не дакладваў свайму Творцу, а толькі інфармаваў. З кожным днём твар Лонера здаваўся ўсё больш суровым, а дзеянні рабіліся ўсё больш жорсткімі. І калі місіі першых узроўняў былі ў асноўным баявымі задачамі, то апошнія амаль выключна ўяўлялі з сябе каварнае і бязлітаснае ўвасабленне чалавеканенавісніцтва. У апошняй місіі пятага ўзроўню былы ваяр-адзіночка па загаду мафіі закатаваў трох чалавек і напрыканцы далонню, запэцканай іхняй крывёю, напісаў сваё імя. Місія гэтага не патрабавала.

Дванаццацігадовы чалавечак адчуваў, што гэта і ёсць тая самая “круцізна”, якой ён зусім нядаўна захапляўся. Толькі ўдасканаленая да абсалюту. Рэйнджэр не стаў чалавекам. Комплекс якасцей, якім адарыў яго Мішка, сплавіўся ў д’ябальскую сумесь.

І яна, гэтая сумесь, заварожвала і хвалявала. Хлопчыку здавалася, што калі б Лонер быў жывым чалавекам, ён бы знішчыў і яго, Мітттку. І хто ведае, якая верагоднасць, што сярод мільёнаў варыянтаў ёсць такая праграма? Спачатку хлопчык глядзеў баевікі, якія дэманстраваў створаны ім монстр, з захапленнем пабочнага гледача, але хутка да захаплення пачаў прымешвацца непакой. Палохала перакананасдь рэйнджэра ва ўласнай бязгрэшнасці, прыгнятала яго безапеляцыйная самаўпэўненасць.

Толькі цікаўнасць, пачудцё, дзякуючы якому чалавецтва ўзнікла і знікне, прымушала Мітттку прагледзець, што ж уяўляе з сябе шосты ўзровень. Ён ужо цвёрда вырашыў, што нават калі рэйнджэр застанецца, то ўсё роўна гульня пойдзе ў “карзіну’. Тым больш, што Вадзім прапанаваў “перакачадь” дыск кліпаў групы “Зялёнае неба”. Таму месца на “вінце” трэба было ачысціць і заадно пераканадь бацьку, што неабходна паставіць дадатковую плату аператыўнай памяці.

Мішка ўвёў код шостага ўзроўню. Вік Лонер апраксіміраваў яго ў пачатковую каманду знішчэння Сістэмы. Узнікла назва місіі - “Змрок і спакой”. Потым на экране з’явіўся рэйнджэр. Ён паблажліва ўсміхнуўся і вымавіў нешта вантробна-сакраментальнае на інглішы. На імгненне ўзнік надпіс: “Шанц Серверу. Неадкладна адключыце камп’ютэр. Ідзе фарматаванне вінчэстэра. Пры некарэктным выхадзе будзе знішчана мадярынская плата”. Мішка паспеў прачытадь толькі два першых словы і зараз бязглузда глядзеў на экран і паспешліва ціснуў то на “ключ”, то на “Rezet”, спрабуючы перазагрузіцца.

Рэйнджэр расчаравана развёў рукі і пачаў раздзяляцца на дзесяткі фрагментаў, якія адляталі за межы экрана. Вынікам жыцця Віка Лонера запалымнеў надпіс: “МІСІЯ ВЫКАНАНА”.

Хлопчык яшчэ трохі марна патузаўся, адключыў камп’ютэр, зноў паспрабаваў увайсці ў Сістэму, але манітор толькі засвяціўся нежывым блакітным святлом.

Перапалоханы вучань кінуўся да ранца, выцягнуў падручнік гісторыі і пачаў старанна вывучадь параграф аб культуры яцвягаў.

Тым самым ён спадзяваўся калі не выратавацца ад пакарання, то хоць бы стварыць нейкую процівагу сваёй міжвольнай правіннасці.

ШПАКОЎСКІ-СТАРЭЙШЫ

Бадька прыйшоў дадому позна і на падпітку. Не зняў куртку, а стаў насупрадь трумо і сурова спытаў сябе: “Ну, што вочы хаваеш?” Не стаў расказваць аб перыпетыях пражытага дня, а даў маді грошай: “Купі мне каву, а на астатняе - што-небудзь для дома”.

Затым марудна пераапрануўся, падышоў да камп’ютэра і паспрабаваў загрузідь сваю прымітыўную “Танкавую атаку’, якой ён, па яго словах, прыміраў душу і рэальнасць. Аднак поспеху не дасягнуў і паклікаў Мішку.

– Што здарылася, ламер? Ты сапсаваў?

Мішка мямліў, што сёння ўвогуле да камп^тэра не падыходзіў, але з-за відавочнасці (маді “Септымай” не карысталася) давялося “раскалоцца”.

– Няма чаго чужыя дыскеты перапісвадь, колькі вучыць цябе! Мабыць, яшчэ і пладіў. Ці гэта ты з Інтэрнета прывалок? Віруснікі - хлопцы шустрыя, біць іх няма каму. Такія пасткі ёсць, што і ўзарвадь вінчэстэр могудь. Чуў пра “чарнобыльскі” вірус? Палову фірм паралізавала. А пра сайт “ай лав ю”? .Няўжо ж Сістэму зжэрла? Здаецца, і “мацярынка” ляснула. Ведаеш, у колькі нам гэта абыдзецца? Месяц добрасумленнай працы! Ці адна не вельмі рызыкоўная аперацыя.

Шпакоўскі-старэйшы нервова хіхікнуў.

– Давай, каб менш фігнёй займаўся, запішам цябе ў секцыю рукапашнага бою. Ці на каратэ якое. Крутым мужыком зробішся!

Бадька яшчэ раз вылаяўся і адправіў Мішку давучвадь урокі. А сам падягнуўся на кухню варыць суп з рыбных кансерваў.

Ён чамусьці заўсёды гатуе рыбны суп з кансерваў, калі прыходзіць на падпітку. І ніколі не есць тое, што маді прыгатавала на вячэру.

САРАНЧА

СЯРЭДНЕВЯКОВАЯ ФАНТАЗІЯ

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: