Вход/Регистрация
Нераток
вернуться

Неизвестно

Шрифт:

Навічэнка трымаўся за ручку адчыненых Моршыным дзвярэй і не ведаў, як рэагаваць. Правакацыя была відавочнай, але хаделася пазбегнуць прыніжэння, перамогі падначаленага над сабой.

Перамог здаровы сэнс.

– Да пабачэння.

Дырэктар рвануўся на выхад, адчуваючы, што ў нешта канкрэтна ўляпаўся.

Тэхнолаг штуршком прычыніў дзверы, але не запёр замкі. Прамармытаўшы: “У сасновай скрыні ты мяне пабачыш.” - акуратна выцягнуў фотакарткі і акварэльныя эскізы з рамак, парваў іх і выкінуў у кухонны смеццеправод. “Адмазка табе, калі здагадаешся і смецце раней не вывезуць.” На кардоннай аснове ў чырвона- лакіраваных рамках былі якасныя алейныя пейзажы адной і той жа мясцовасці. Чатыры - розныя поры года: вясна, лета, восень, зіма. Пятая - пазачассе: пустэча, засыпаная будаўнічым смеццем, паўзгарэлая хата, спіленыя дрэвы.

Вярнуўся да стала. Узмахам рукі скінуў посуд, узяўся двума пальцамі за лязо нажа, якім наразаў хлеб Навічэнка, прымерыў яго паміж шостым і сёмым рэбрамі, прыткнуў плексігласавую тронку ў вугал стала, счапіў за спінаю пальцы ў “замок” і з апошнім энергічным выдыхам налёг на лязо.

НЕРЭАЛІЗАВАНЫЯ ШАНЦЫ

УЗРОСТАВАЯ ФАНТАЗІЯ

Часам хочацца перарабіць жыццё, пачаць яго спачатку. Але гэта немагчыма, нават калі абставіны тъя ж, бо нельга перарабіць сябе.

Аўтар

УВОДЗІНЫ

Так атрымалася, што я памёр. Не тое каб неспадзявана, але раптоўна неяк. Ішоў сабе паціху, “маторчык” перабоі даваў, як звычайна. А потым - ці то “пых”, ці то “кэх”. У галаве ўспыхнула зялёным, памутнела ўвобмірг, ледзь паспеў да сцяны нейкага будынка спінай прыхінуцца. І адразу споўз, куртку тынкам абдзёр. Горад вялікі - каго хто цікавідь?
– і першы, хто звярнуў на мяне ўвагу, паляпваў па нежывых ужо шчоках. Хто сумку маю спёр (смех, дый годзе: прадуктаў на дзесятку, а іншае - асабістае, для ўсіх астатніх, апроч мяне, некаттоўнае), не заўважыў, бо заняты быў выключна пераходным працэсам. Грошы з кішэні (таксама дробязь) - дакладна гіпакраты-эскулапы з “хуткай”. Няхай сабе: мне не трэба, радні вяртадь - сябе прынізіць і іх таксама. Але ў сумцы патпарт ляжаў. І з-за таго цуцыка, што яе падняў, прыйшлося тыдзень у моргу неапазнаным кантавацца. Калі не лічыць нумарка на правай назе. Каму мяне толькі не прад’яўлялі.

Усё гэта была мітусня, маёй увагі не вартая. Целам задаволены, калі яно падабаецца. Але ў жыцці заўсёды так атрымліваецца, што нейкая нездаволенасць ім ўвесь час прысутнічае. То маленькі і шчуплы целам, то прышчы твар абсыплюць, то ён чырванее без п’янкі, то жывот выкаціцца за рэмень, то плех з вышыні мушынага палёту выявіцца. А далей - стары, нягеглы і нямоглы. І, як раней, нікому не патрэбны. Т олькі адчуваеш непатрэбнасць вастрэй.

Узненавідзець можна сваё цела, не тое каб не звяртаць увагі! А на фінішы цікавасці да яго не больш, чым да парванай завэдзганай сарочкі, якую і па часе нашэння і па фактычным зносе прысудзілі да спісання ва ўтыль. Хоць і крыўдна.

Душа - зусім іншае, яна заўсёды ўладальніку падабаецца. Бо нябачная. Як ты яе разгледзіш знутры - яна са свядомасцю ў адной калысцы гушкаецца і ў адну труну кладзецца. А як разыдуцца - бяда: цяжка сярод людзей жыць! І для астатніх твая душа нябачная, таму што схаваная. А вось Усявышні бачыць і лёс душ нашых грэшных безапеляцыйна выратае.

Наконт бессмяротнасці душы нічога не скажу, але што пасля смерці ў пазачассе трапляеш - дакладна. Як гэта - растлумачыць немагчыма, самому разумець трэба. Узяць боль: немаўля, пакуль не спатыкнецца, нічога не бяіттття: ці як апельсін: з чым яго параўнаеш, апроч апельсіна?

Рэлігіі зямныя рознае кажудь пра замагільнае жыццё (дарэчы, чаму “замагільнае”?
– у мяне ад смерці да могілак дзесяць дзён прайшло!), але ўсе яны няпэўныя ў адным: у спробе невытлумачальнае жывому чалавечай мовай у свядомасць увесці. Цяжка. Асабліва калі сам не разумеет. Ну, як той апельсін, калі яго на свае вочы не бачыў. І спосабу іншага няма, зноў жа.

ЗАВЯЗКА

– Ты святы Якаў?

– Высока скочыў, нехрысць. Звычайна Пятром называюць. А сапраўднае імя маё ўсё роўна не вымавіш: непадуладнае яно чалавеку. Вы для мяне, як для вас сабакі: уся ваша размова - “гыр!” ды “гаў!”

– Навошта ж табе, такому сур’ёзнаму, гэткі клопат?

– Работа такая. Агенцтва “Нерэалізаваныя шанцы’. “Нявыкарыстаныя магчымасці”, каб лепш зразумеў. Карадей, апельсін

– гэта бульбіна з тоўстай аранжавай лушпінай, якую зручней здымаць рукамі, а не нажом.

– Я табе нешта павінен плаціць?

– Прывучылі вас там. Заплаціў ужо. Карадей, апельсін - гэта яблык, які падзелены па дольках да таго, як ты за яго ўзяўся.

– Дык хто каму патрэбны?

– Не зразумеў?! Я табе, канечне! Жыццё чалавечае - праца цяжкая. І калі на нуль выйшаў - лічы, што адолеў яго паспяхова. Занесла не туды, разгубіўся, напартачыў, празяваў - перайграць можна. Узнёсся пры жыцці, вышэй за яго стаў - можа, нават у такім “агенцтве”, як я, з такімі мудакамі, як ты, базарыць будзеш. Не ў тым сэнсе, што пасты-споведзі, малітвы-намазы, хоць і гэта дысцыплінуе. Карадей, як апельсін: той жа зямны шар, толькі ў сто мільёнаў разоў меншы.

– І як ты паспяваеш з усімі намі прадавадь?

– Лічы, што мяне можа быць столькі копій, колькі спатрэбіцца. І кожны з кожным яго мовай размаўляе. Карадей, апельсін - той жа кавун, але калі кінудь яго долу - не трэсне.

– І навошта я табе?

– Не ты - мне, а я табе, доўбня!

Сляпуча ўспыхнула яркае святло. Нічога, апроч святла. Металічным рэхам загрымеў голас агента “Нерэалізаваных магчымасцей”:

– Адказваць на мае пытанні выразна і дакладна! Ці засталіся на Зямлі незавершаныя справы?

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 38
  • 39
  • 40
  • 41
  • 42
  • 43
  • 44
  • 45
  • 46
  • 47
  • 48
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: