Вход/Регистрация
Нераток
вернуться

Неизвестно

Шрифт:

Візіт да псіхіятра закончыўся поўным фіяска. Не ад добрага жыцця растаўсцелая работніца аховы здароўя так і не зразумела, што хадеў ад яе шэры нязграбны чалавек: спачатку настырна намагалася даведадца, хто яго да яе накіраваў, а пасля параіла підь таблеткі ад ціску.

Начны званок у службу экстраннай псіхалагічнай дапамогі парадаваў толькі ёмістай фразай: “У вас замала інтарэсу да жыцця і няма страху перад смерцю”. Моршын паклаў трубку і ў думках ўдакладніў: “У мяне цяга да смерці перавысіла цягу да жыцця, дзяўчынка.”

Станіслаў Уладзіміравіч заўсёды перажываў, што соцыум яго недаадэньвае, і адначасова адчуваў сябе непаўнавартасным. Аднак, тым не менш, лічыў сябе незалежным ад любога знешняга ўплыву. “Я не леў, аднак і шакалам ніколі не буду’. Адзіная сіла, што прымушала змірыцца з жыццём яго пратэстную сутнасць, быў Лёс. Яму ён скараўся, яму верыў. Не шматлікім гараскопам, якія ён тым не менш чытаў, вышукваючы свой знак, - Стралец - у Лёс.

Цяпер Моршын выразна прыгадваў фрагменты рэдкіх сустрэч са сваім бадькам перад яго смерцю і нарэшце абсалютна лёгка расшыфраваў яго малазразумелыя кароткія фразы, якія чуў яшчэ падлеткам і якія ўсё жыццё лічыў прэтэнзіяй гегемона на пакручастую мудрагелістасць.

У стандартна-кашмарных снах ён перайграў дзесяткі варыянтаў, а інжынерны розум - па прызначэнні сваім - павінен быў рэалізавадь адзіны з іх на практыцы.

– Станіслаў Уладзіміравіч, дазвольце вас павіншаваць!

Дзве таўсматыя жанчыны з бухгалтэрыі, за якімі падцягваліся іншыя супрадоўнікі, падышлі да тэхнолага Моршына і паклалі пяць доўгіх руж у цэлафане на яго рабочы стол.

Моршын адмоўна захітаў галавой і памахаў рукой, як бы паказваў, што віншаванні яму да аднаго месца і дзень ён асаблівым не лічыць.

Жанчын адцясніў дырэктар Навічэнка і, схіліўшыся, вымавіў добра чутным шэптам:

– Станіслаў, да цябе людзі прыйшлі. Паведамілі нам з аддзела кадраў. Ну што ты, як маленькі!

– Вось з гэтай нагоды і вырашылі ўласнай персонай мяне парадаваць?
– прашаптаў у адказ Моршын.

Затым падняўся з-за стала, штучна ўсміхнуўся, прамармытаў: “Дзякую-дзякую! Прабачце, банкет не запраграмаваны”, пераклаў кветкі на падаконнік, зноў сеў у крэсла і схіліў галаву над маршрутным лістом.

Хвілін праз пятнадцать Навічэнка зноў заскочыў у тэхаддзел: “Выйдзем, Станіслаў Уладзіміравіч!”

– Ты выбачай, Станіслаў, няёмка атрымалася. Ларыска з канцылярыі падказала, што ў цябе юбілей. Ну, мы і вырашылі. Цябе ж гэта ні да чаго не абавязвае .

– Нічога, Анатоль Сяргеевіч. Мае мяне і не віншавалі - папярэдзіў, каб не мітусіліся. Бо імяніннік мае права адзначыць свой дзень нараджэння так, як яму ў галаву цюкне, правільна? Да таго ж пяцьдзесят бывае раз у жыцці, і то не ўва ўсіх. Марынчына матухна на хвасце прынесла?

– Яна.

– Лене матэрыяльную дапамогу выдзелідь трэба - кватэру вычысцілі. Самі ведаеце, у мілідыі да такіх спраў цікавасці ніякай, забойства - ужо весялей .

– Цяпер гэта паўсюдна. У мяне дачу ў аўторак “паднялі”. Я аформіў распараджэнне аб вашай прэміі. Згодна з Палажэннем, - для нечага дадаў Навічэнка.

– Вядома-вядома.

– Вы - наш найстарэйшы работнік. Па мінулых часах якраз атрымалі б ветэранскі медаль.

– Памятаеце, як называўся гэты медаль? “Ордэн Сутулава”. За шматгадовую і добрасумленную працу.

– Вы - чалавек з гумарам. А я ўвесь час лічыў, што вы больш схільны да сарказму.
– асцярожна ўсміхнуўся Навічэнка.

– Усё жыццё збіраўся пачаць курыць, але так і не наважыўся, - Моршын позіркам паказаў на цыгарэту ў руках Навічэнкі.

У вачах трыццацівасьмігадовага дырэктара кіраўнідкае падлашчванне змянілася непадробнай цікавасцю. За тры месяцы сумеснай з Моршыным працы ён упершыню пачуў ад таго жывое і не варожае слова.

– А ведаеце, Анатоль Сяргеевіч, а можа, і праўда адзначым? У мяне дома! Вы і я. Возьмем добрага каньяку, салату з крабамі ў кулінарыі прыхопім па дарозе, курачку я прыгатаваў з вечара, толькі разагрэць.

– Няёмка неяк. А жонка як паглядзідь?

– Няма каму глядзець. Мы, у прынцыпе, не жывём. Позна сышліся, рана разышліся - розныя. Ды і працяглыя адносіны са мной цяжка вытрымадь, калі заўважылі.

– А дзеці, прабачце?

– Сынок у вёску да бабулі, жончынай маді, паехаў, праводзіў учора, бадькоўскі наказ даў на развітанне.

– А школа як жа?

– Дык канікулы, Анатоль Сяргеевіч!

– Так-так. Я таксама развёўся са сваёй, ужо і забыў калі. Але мае дзяўчаткі мяне за бацьку лічаць, я ім увагу ўдзяляю.
– Навічэнка з цяжкасцю прыпыніў паток уласнай адкрытасці і паспрабаваў пераключыцца ў рэжым практычнага мыслення.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 35
  • 36
  • 37
  • 38
  • 39
  • 40
  • 41
  • 42
  • 43
  • 44
  • 45
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: