Вход/Регистрация
Блакіт і золата дня
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Гуляючы, кінуў яго на байду.

— Ану, наваліся, таечкі. Разабраць адразу ж. Мужыкоў накарміць. Усё адно да горада сапсавацца можа.

Бабы з захапленнем загалёкалі над тушай. А Юрка глядзеў на іх падазрона-спакойнымі вачыма.

— Нашто ж квахтаць? — сказаў ён нарэшце. — Добра каб япрук, а то ж так, нядаўна з галавасцікаў выйшаў.

Галавасцікамі ён называў галавастых дзікіх парсюкоў.

— Ну, гэта ты не кажы, — сказаў Наталін бацька, — добры дзік. Бач, іклы ўжо якія!

— Добра, давайце, бабы. Т ады ўжо і мне адваліце смажанага. Бо ў мяне ўвесь хлеб скончыўся, паміраю з голаду.

Ён нагнуўся ў чаўне. І раптам бабы з віскам кінуліся ў бакі.

Над бортам байды з'явілася круглая галава рысі з грэбліва адкрытай пашчай, белазубай і крывава-чырвонай.

Вушы на галаве былі шчыльна прыціснуты, вочы — прымружаныя. У тую ж хвіліну паказаліся грудзі, моцныя лапы.

Рысь, здавалася, упаўзала ў байду.

І адразу ж над ёй вырасла галава Юркі. Ён рагатаў. У шэрых вачах хітрыкі, рудаватыя валасы хвалямі падаюць на лоб.

— Спужаліся? — спытаў ён. — Добра, кабеткі, не буду.

Ён шпурнуў забітую рысь на дно байды і сам пералез цераз

борт.

— А гэта ўжо мне, — сказаў ён, падымаючы звера за карак. — Можа, будзе ў мяне жонка, дык буду класці ёй на ногі, каб са мною не мерзла.

— З табою змерзнеш, — іранічна сказаў Натальчын бацька.

— Дзень добры, людзі, — голасна сказаў Юрка і потым дадаў выразна: — Дзень добры, Наталечка.

Тая не адказала.

Ані не збянтэжаны такой акалічнасцю, ён палез у човен, дзе сядзела дзяўчына.

— Вы разбірайце, — растлумачыў ён бабам, — а я буду тут. Не каля мяса быць кацінаму паху... Ач ты, д'ябал, пра нож забыўся.

І зноў палез у човен. Наталя краем вока бачыла яго худую, налітую рухомай сілай постаць, шэрыя адчайныя вочы.

Юрка ўжо сядзеў на кукішках каля гарадскога хлопца, які другі год швэндаўся па Палессі з блакнотам.

Хлопец амаль любоўна казаў яму:

— Шыцікі цябе ведаюць, што ты за чалавек. Т акі ўжо беларус тыповы — далей няма куды.

Губы Юркі склаліся ў іранічную ўсмешку.

— А што, гэта добра ці дрэнна?

— Па-мойму, нядрэнна... Здольны народ.

— У-у, — працягнуў Юрка, — выключна здольны народ... Пакінуў хлопца, пералез у човен Наталі і кінуў перад ёй на

лаўку серабрыстую вільготную рыбу.

— На вось, Наталечка.

— Нашто мне гэта?

— Кляпец. Няхай пакуль што ў вадзе паляжыць. А падвечар ён абсохне, і мы тады з табою дзіва пабачым.

— Ты што, думаеш, я так і буду з табою да вечара сядзець?

— Не з дзедам жа ж Бяскішкіным табе сядзець. Са мною весялей.

І зрабіў першыя надрэзы на лапах рысі.

Абое маўчалі. У вадзе нараджаліся, скакалі па зыбу і згасалі, каб зноў успыхнуць, залацістыя іскрачкі.

— Вы куды? — ціха спытаў ён.

— У Карпілавічы, — неахвотна адказала яна, — ды вось спазняемся.

— Ну так, — сказаў Юрка, — сёння ж вялікдзень. Не даплывеце раней, чым за суткі.

Памаўчаў трошкі:

— А табе нашто?

— Мне не трэба. Гэта старыя бабы так захацелі. Іх тут палова. Шкада, няхай бы пацешыліся на старасці год...

— Т ак, — сказаў Юрка і раптам зажмурыўся, нешта абдумваючы. Праз хвіліну ён паклікаў ужо да сябе дзеда Бяскішкіна і Натальчынага бацьку.

— У Карпілавічы не даберацеся, бацькі. Спазніліся.

— Ну дык што, — раззлаваўся Бяскішкін, — ты што, таксама мяне гарэліцай папікаць хочаш?

— Позна, — сказаў Юрка, — ды я і не пра тое. Чаму б вам замест Карпілавічаў не падацца ў Пагост?

— Сяла няма, — сказаў дзед, — адна царква на востраве.

— Старым бабам гэта і трэба, — сказаў Юрка. — А вы ў сяло раніцай паспееце.

— Не ў тым справа, — сказаў Наталін бацька, — туды не праплывеш. Каса пясчаная па дарозе.

Размова ішла пра паласу выспаў, што цягнуліся паміж пратокай, дзе яны плылі, і Пагостам.

— Цю-цю твая каса, бацька, — сказаў Юрка, — вада верхам ідзе. Глыбіні палова сажня. Сам сёння мераў.

— Байды не пройдуць.

— А байды мы на касе пакінем. Самім да Пагоста і на чаўнах дабрацца можна. Падумайце, мужчыны... Старыя вунь як узрадуюцца.

Напамін аб старых вырашыў усё. Наталін бацька тут жа аддаў каманду і сам наваліўся на стырно, заварочваючы стырнавую байду, а з ёю і ўсю нехлямяжую флатылію ўлева.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • 16
  • 17
  • 18
  • 19
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: