Вход/Регистрация
Блакіт і золата дня
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Афіцэр павярнуўся і заўважыў Карнея.

– А-а, аўтахтон. Ну-ну, падыходзь. Бачыце, панове, вось і паняты з’явіўся.

Ён амаль любіў гэтага недапечанага чалавека (дрэнныя людзі любяць таго, хто ніжэй за іх) і размаўляў з ім заўсёды паблажліва і ласкава. Але другі афіцэр, той, што чытаў, сказаў яму нешта, і гаспадар занепакоіўся.

– І сапраўды, хадзем адсюль. Давай, давай.

Яму, відаць, вельмі хацелася дадому. Ён хранічна недасыпаў, гэты чалавек. Таму ён з радасцю пакінуў свой пост і павёў Карнея прэч.

– Што гэта тут робяць гэтыя людзі?
– спытаў пацукалоў.

– Вешаць будуць. Злачынцаў, - ляніва адказаў афіцэр.

– Як вешаць?
– здзівіўся Карней.

– А так, за шыю.

– Вешаць? За што?
– Карней занепакоіўся.
– І дыхаць нельга?

– Чаму нельга? Льга. Т олькі не ротам.

І раптам пацукалоў загаварыў разважліва і павучальна:

– Няможна вешаць людзей за шыю, пан. Шыя дадзена, каб дыхаць. Іначай нельга дыхаць... Хіба можна так, за шыю? Няможна вешаць людзей. Яны людзі. Яны хочуць есці, піць ваду і піва, плаціць мне грошы, что я выганяю пацукоў. Нашто ж, замест таго каб шкадаваць людзей, раптам - за шыю? Шыя чалавеку не дзеля гэтага дадзена.

Афіцэр з цікавасцю паглядзеў на яго.

– Што гэта ты вярзеш, дурань? Марш адсюль!

Але Карней не пайшоў. Ён стаў ля афіцэра і пранікнёным, вельмі цвёрдым тонам сказаў:

– Яна ж памрэ, праўда? Пане, злпуйцеся над ёю, пашкадуйце яе. Яна ж чалавек, як і вы...

Афіцэр маўчаў. Напэўна, думкі яго былі ў гэты момант далёкімі ад устава. Вялізная вайсковая машына - і тут прыдурак. Урэшце ён паўтарыў яшчэ раз:

– Марш, дурань!

Пацукалоў глянуў назад. Жанчына ўжа вісела, а адзін салдат, абхапіўшы яе ногі, цягнуў уніз.

Карней жаласна застагнаў і пайшоў прэч. Сэрца яго аблілося крывёй.

У тую ноч абурыўся ўвесь яго маленькі свет, дзе людзі жывуць, смяюцца над ім, плацяць яму грошы, дзе дзеці любяць яго, дзе пацукі баяцца касталом-травы.

Ён пачаў унікаць афіцэра, але хутка яго паклікалі ва ўласны

дом.

Справа была ў тым, што пацукі з разбуранага бровара, дзе яны раней жывіліся, кінуліся ў суседнія дамы, асабліва ў тыя, дзе была ежа. Атрута не памагла. Тады звярнуліся да яго, і “тубылец” нечакана згадзіўся, толькі папрасіў тры дні, да суботы.

– У суботу пан будзе гуляць у карты спакойна, пад падлогай ніхто не будзе шарудзець. А што доўгі тэрмін, дык шаптаць такому пану - не простая справа... У простага мужыка і пацук, значыцца, просты і выгнець яго проста... А тут пацук адгадаваны і шкодны.

Пасля многа гутарылі пра тое, што нехта бачыў пацукалова за горадам, на дарозе, у кампаніі з нейкай кабетай, якая вельмі нагадвала ўдаву Стучэўскую. Яна штосьці гаварыла, а пацукалоў адказаў толькі раз:

– Не ведаю. Галава ў мяне такая... Самыя простыя рэчы не разумее.

Пасля яны пастукалі ў нейкі домік на ўскраіне і доўгі час сядзелі там. Пацукалоў пабываў там яшчэ раз і выйшаў адтуль, моршчачы лоб.

Таго самага дня ён пабываў ва ўласнай хаце, стаяў там на ка-ленях і шаптаў тое, што шаптаў тысячу разоў: “Цар пацучыны, вета-хавы, цёмны, выходзь... на балаты... там... на пясок рассыпайся...”

Ён папрасіў дазволу прыйсці ў суботу ў шэсць гадзін для канчатковай замовы.

У той дзень выпаў першы сталы снег. Дом і сад выглядалі такімі прыгожымі пад белымі, мяккімі падушкамі.

І калі пацукалоў у суботу прыйшоў другі раз, ён доўга стаяў ля хаты, гледзячы на яе прагнымі вачыма. Торба вісела ў яго цераз плячо, стуль выглядалі сцябліны травы. А вусны ўсё шапталі нешта.

Пасля ён выцер кулаком сухія вочы і хутка пайшоў да ганка. Салдат і паліцай з мясцовых адвялі яго ў сталовую.

– Зараз папросіць пакінуць аднаго, - сказаў паліцай.
– Гэта ўжо заўсёды так.

Ён, сапраўда, папрасіў і, калі яго пакінулі, стаў на калені ў кут, да вялікай пацучынай пары. Вусны яго шапталі. Ён дастаў з торбы вялізны пучок касталом-травы, залез у яго пальцамі і, да болю моршчачы лоб, на невялічкім металічным прадмеце перавёў невялічкую стрэлку на лічбу дзевяць. Пасля апусціў усё гэта ў знарок пашыраную дзірку і забіў яе дошчачкай. Перайшоў да наступнай дзіркі - і там паклаў пучок травы. Затым паклаў яшчэ ва ўсе норы. Ён прабавіўся так з гадзіну.

Пасля, ля выхаду, яго затрымалі і павялі ў кухню. Ён пава-гаўся, але пайшоў. Тут яго не пакінулі аднаго, бо так патрабаваў парадак. Усе з цікавасцю глядзелі, як ён піхаў траву ў норкі і шаптаў свае дзікунскія замовы.

Кухар нават панюхаў траву, і пацукалоў спытаў, ці добра яна

пахне.

Спяшацца было нельга.

Ля дзвярэй яго зноў затрымалі, бо ён павінен быў адчытацца перад самім гаспадаром, а той яшчэ не прыехаў. Пасля ён прыехаў, а з ім яшчэ шэсць чалавек, сярод іх дзве дзяўчыны.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9
  • 10
  • 11
  • 12
  • 13
  • 14
  • 15
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: