Вход/Регистрация
Блакіт і золата дня
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Ніхто не мог бы сказадь гэта больш годным тонам, і Касачэўскі мармытнуў:

– Прабачце, я стукаў. Але вы не адказалі. Пасля я пачуў... і кінуўся...

– Я зусім яшчэ не збіраюся паміраць.

Касачэўскі быў гатовы праваліцца праз зямлю. Ён стаяў нязграбны, вялікі, пераступаў з нагі на нагу. Бялявыя валасы, як страха, падалі ў яго на сінія, як неба, вочы.

– Даруйце, я проста не ведаю, у якое стагоддзе я трапіў.

Яна замест адказу сказала горка, наступаючы на яго:

Пакіньце гэты дом, шаноўны пане. Чакаюць коні вас. Грымідь труба. А тут жалоба, слёзы на світанні, I па забітых вечная журба.

Лявон не заўважыў дзіўнага агеньчыка ў яе вачах i збянтэжана пакланіўся. Пасля падаўся задам да дзвярэй.

– Д-добра. Я... пайду. Прабачце. Я перашкодзіў з гэтай атрутай...

I тут яна разрагаталася.

– Чакайце, куды вы? Раз вы зайшлі, дык растлумачце хоць, нашто я вам.

I тут Касачэўскі выпаліў:

– Слухайце, калі вы пакінеце дурыць мне галаву? Што тут, уласна кажучы, адбываецца? Ці, можа, усе людзі звар’яцелі, ці я адзін вар’ят? Дзе я, нарэшце?

Яна зноў стала сур’ёзнай.

– Вядома, у... наццатым стагоддзі. Чуеце, коні грукаюць капытамі. Бачыце, у гэтым пакоі адна толькі люстра; а там, за сцяной, зала і зброя на сценах... І мой жаніх загінуў у моры.

Касачэўскі зажмурыў вочы i скалануў галавою:

– Хто ж вы, нарэшце? Марыя?

– Так. Нашто завітаў сюды вандроўны рыцар? Я сапраўды Марыя.

– Тады гэта вам, - сказаў Лявон, канчаткова адмаўляючыся зразумець што-небудзь у гэтай фантасмагорыі.

Яна ўзяла ліст i пачала чытаць. Вочы яе сталі вялікімі.

– Прабачце, я дрэнна ведаю нямецкую мову. Адкуль у вас гэта? Можа, я не так зразумела?

Касачэўскі пераклаў.

– Адкуль? Што гэта такое?

– Я сёння атрымаў гэты ліст непасрэдна з “Лятучага Галандца”, у моры.

Настала яе чарга аслупянець.

– Што гэта, жарты? Хіба гэта магчыма?

– Нічуць не больш, чым у цэнтры сучаснага города сустрэць здань, якой амаль трыста год, жывую здань.

Яна задумалася, пасля ціха сказала:

– Так, гэта не менш дзіўна. Гэта... як лёс. I ўсё ж гэта толькі н еп аразумен не.

Касачэўскі толькі тут разгледзеў яе твар. Добры прамы нос, рот цвёрды, з гумарыстычнай складкаю, у агромністых шэрых вачах скачуць вясёлыя чорцікі. Вейкі доўгія, загнутыя бровы стрэламі, свае, нявышчыпаныя. І гордая пасадка галавы. Відаць, што дзяўчына з характарам. Дзіўна толькі, чаму такі знаёмы-знаёмы твар, такія да апошняга знаёмыя прыгожыя рухі.

– Недзе я вас бачыў... І ведаю, што не знаёмы.

– Напэўна, у мінулым жыцці.

Касачэўскі пакрыўдзіўся. У яго таксама быў характар, хоць сам ён выгляд меў вельмі вясковы, немудрагелісты, - як рубель для сена.

Магчыма, гэта і прывяло да наступнага. Адчуваючы, што жарты завялі надта далёка, яна сказала:

– Т ам вы біліся за мяне на турніры.

– Які ў мяне тады, быў, аднак, дрэнны густ, - зло сна сказаў Касачэўскі.

– Ого! Гэта пачынае мяне цікавіць.
– Яна нахіліла набок галаву. I раптам дадала вельмі проста і шчыра:

– Ведаеце што, раз ужо так атрымалася, дык пасядзіце тут. Мне хочацца выявщь усё да канца. Я зараз

згатую чай.

Касачэўскі зняможана сеў на крэсла ля стала. Яна выйшла. Чортава асоба! Штохвілінна новы характар, новы чалавек. Глупства, вядома, сядзець тут і пасля такой прэлюдыі папіваць чаёк, але ж цікава ведаць, чым гэта скончыцца.

За чаем яна тым самым спакойным і даверлівым тонам спытала:

– Што ж гэта такое было? Раскажыце мне падрабязна.

Лявон нічога не ўтаіў.

– I вы адразу пайшлі сюды?
– Яна глянула на яго з цікавасцю, як быццам упершыню пабачыла.

– А вы што зрабілі б на маім месцы?

Яна задумалася, паціраючы пальцамі скроні:

– Таксама пайшла б. Адразу ж. Такое бывае раз у жыцці... Але напэўна ніхто больш не пайшоў бы. Гэта рэдкасць. Для гэтага трэба вельмі верыць у жыццё, у тое, што яно не падманщь.

Яна ўсё больш цікавіла Лявона.

– Хто ж вы такая?

– Я Марыя, - сказала яна, глянуўшы на яго глыбокімі вачыма.
– Я сапраўды Марыя. Шкода толькі, што не тая. Я артыстка Марыя Якубовіч. Вы рэдка бываеце ў тэатры?

– Дык вось дзе я мог вас бачыць! Я толькі ніяк не думаў, што

вы тут.

– О, справа простая. Няўжо вы не чулі, што Чарада напісаў новую гістарычную п’есу?

– Баюся, што я апошні год быў надта заняты сваімі справамі. Чуў нешта такое. Назва, здаецца, “Краіна палае”?

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 17
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: