Вход/Регистрация
Блакіт і золата дня
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

– М-да.

– М-да, - у тон яму, але з’едліва прадягнуў Моршч.

– Пажартавалі, - сказаў Грабоўскі.

Запанавала маўчанне. Пасля Моршч рэзка кінуў:

– Так, пажартавалі. Бачыце цяпер ці не? Права на казку прадалі, а гэты чакаў - і дачакаўся. Я ж казаў, што вы застанецеся ў дурнях нават і з практычнага боку.

I з’едліва:

– Вялікі сэрцазнаўда, рэжысёр. Не мог душы гэтай дзяўчыны разгледзець. A гэты, паэцік даверлівы, ёлуп у сардэчных справах -гэты разгледзеў. Варта было, бо гэта... ах, якая дзяўчына! “Купілі“ што называецца чалавека, зрабілі яму горш сваім неразумным.жартам. Над кім, пытаюся я вас, будзе цяпер Мінск смяяцца, га?

Грабоўскі пачырванеў. Сядзеў, не зводзячы вачэй з танцуючай пары, на якую многія ў рэстаране пазіралі цяпер з адкрытым захапленнем.

– А глядзіць як, - сказаў ён, - вось каб на мяне...

– Рылам не выйшаў, - падкалоў крытык.
– Не для цябе кармушку ставілі.

Калі яны адыходзілі з рэстарана, Грабоўскі спыніў Моршча і вельмі ціха сказаў яму:

– Даруй, Вінцук, я быў дурань і, шчыра кажу, свіння. Хочаш, я папрашу прабачэння ў Касачэўскага.

– Нашто?
– прагудзеў Моршч.
– Ты ж ім горш зрабіў. I не лезь ты да іх, ім зараз і без нашых храп добра.

Грабоўскі прамаўчаў і толькі пасля сказаў ціха і ўпэўнена:

– Т рэба верыць.

А Марыя і Лявон даўно ўжо ішлі па беразе мора ўсё далей ад горада. Маўчалі. Ён проста трымаў яе пад руку і ішоў далей і далей ля гэтага мора, што слаба ўздыхала пад бледным паўночным небам.

Т олькі пасля сказаў:

– Дзякуй яму, гэтаму дурню.

– Дзякуй гэтаму “Лятучаму Галандцу“, - сказала яна.
– Такія вялікія гарады і так губляюцца ў іх людзі. І вось з карабля-прывіду прыйшоў ліст. Добрыя-добрыя старыя начоўкі.

– Вы зусім не такая сёння, - ціха сказаў ён.
– Вы такая пакорлівая лёсу, і гэтаму небу, і мору.

– Т ак, - сказала яна.
– Можна хоць тут апусціць рукі, адчуваць сябе звычайнай, слабай дзяўчынай.

Касачэўскі павярнуўся да яе, да любых стомленых вачэй у зорным сяйве небагатага неба.

– Марыя, - цвёрда і любоўна сказаў ён.
– Мне не хочацца расставацца з вамі, Марыя. Мы ведаем адно аднаго не тры дні, а трыста год. !сці другой вуліцай, не ведаць вас, забыць пра вас - гэта будзе няшчасцем.

Яна ў адказ апусціла веі і ледзь чутна абапёрлася на яго руку.

Непрыкметна ўздыхала спакойнае мора, коцячы з глыбінь на пясок ашчапкі янтарнага палаца, разбітага некалі з-за першага на зямлі моцнага кахання. У бірузовым тумане, у лёгкім вэлюме, што ўкрываў сонныя воды, імчаліся недзе ў моры караблі-прывіды.

Ідылія ў духу Вато

Прыгожы парк, які любіў Вато...

М. Багдановіч

Кіпяць жаданні. І няма жаданняў: Як вогнішча пад восеньскім дажджом.

М. Заранка

Падала лісце.

Часам пад парывамі ветру лісты асыпаліся тысячамі, і тады нават у паветры чуўся іх шолах. А потым вецер сціхаў і лісты пачыналі падаць па адным.

А зямля паміж дрэвамі шапацела звонка і настойліва; раптам нехта нябачны пачынаў пятляць па апалай лістоце, уздымаючы ў паветра чырвоныя, жоўтыя, зялёныя з лімоннымі пражылкамі лісты.

У гэты празрысты кастрычніцкі дзень Архангельскае здавалася пакінутым, як дача з забітымі вокнамі.

Людзей не было. Была цішыня і закінутасць.

Маладая пара, якая сышла з аўтобуса, не спяшаючыся, увайшла ў парк.

– Што гэта ты з босай галавой?
– быццам упершыню заўважыўшы, сказала дзяўчына.

Ён адмаўчаўся. Ішоў поруч з ёю вельмі прамы, глядзеў на свет халоднымі зеленаватымі вачыма. Светлыя бровы насуплены, вялікі рот сціснуты нават занадта характэрна.

Трохі пляскатым носам, жаўтавата-смуглай скурай, буйнай грывай каштанавых валасоў ён вельмі нагадваў льва. І не таго льва, абавязак якога гойсаць па пустыні, а таго, якога аблыталі цянётамі і вось-вось унясуць у клетку.

Т аму што на гэтым разумным твары быў дзіўны выраз насцярожанасці, чакання і яшчэ чагосьці.

Добры сэрцазнаўца сказаў бы, што гэта выраз заўсёднай і за-каранелай тугі. А яна была птушка-весялушка, маленькая, разумнень-кая. Скура малочна-белая, валасы занадта жорсткія і цяжкія. Затое вочы былі дзівосныя: вялізарныя, чорныя, з глыбокім бляскам.

Гэтыя двое трымаліся занадта цёпла для брата і сястры, занадта разважна для каханкаў, занадта ўважліва для мужа і жонкі.

Яны апынуліся на ўнутраным двары зачыненага музея, дзе мармуровы Ахіл з манерна-адчыйным тварам трымаў паміраючага Патрокла.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • 29
  • 30
  • 31
  • 32
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: