Вход/Регистрация
Блакіт і золата дня
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

– Праўдзівей кажучы, вы проста не жадаеце з імі быць такой, -зазначыў Касачэўскі.

Яна не стала прыкідвацца:

– Так, мне проста брыдка. Гэтыя рукі даб’юцца ўсяго самастойна.

– І гэтым рукам будзе вельмі цяжка, - дадаў Лявон.

– Затое сэрцу гэтаму будзе лёгка. А рукі, што ж? У мяне яны здаровыя, мужыцкія. Смешна мне было б прыжмурваць вочы. Вось чаму я і трымаю сябе так: някепская артыстка і вельмі непрыемная асоба. Рэжысёр Грабоўскі наогул лічыць мяне мужычкай і памялом у сукенцы... пасля аднаго выпадку.

І дадала з выразным націскам:

– Прывабны, пераканаўчы такі кавалер.

Касачэўскі чамусьці заўсёды абараняў нават несімпатычных яму людзей.

– Пакіньце. Ён не такі ўжо благі хлопец, як я чуў.

– І гэта праўда. Я яго не за тое не люблю, што ён дрэнны, а за тое, што ён прыкідваецца такім. Гэта кепска, калі чалавек бравіруе разбэшчанасцю, якой у яго няма. Значыцца, ён слабы ў душы і не хоча быць мужным насуперак асяроддзю.

– Адкуль вы родам?
– з усмешкаю спытаў Лявон.

– Мсціслаўская.

– О, мсціслаўцы - недасекі. Зразумела, адкуль у вас такі язычок. Гэта народ, што на сваёй лаве не памірае.

– А вы адкуль?

– З Магілёва.

– О, - у тон яму сказала Якубовіч, - тады зразумела, адкуль у вас такая даверлівасць. Гэта вы, здаецца, студні салілі?

– Я асабіста - не. Мне чамусьці здавалася, што капуста проста са студні будзе нясмачнай.

– А-а, тады гэта вы, напэўна, у Вільні сваю варону пазналі і кулагу на локці мералі. Вельмі прыемна.

– Пашкадуйце, - узмаліўся Касачэўскі.
– Не буду больш.

– То-та ж бо, - важна сказала яна.
– Ведайце, як мсціслаўцаў чапаць.

І зноў яны разрагаталіся.

– Між іншым, не такія ўжо мсціслаўцы злыя на язык, - сказала яна.
– Я нідзе не бачыла такіх добрых людзей, як у нас.

Раптам пасур’ёзнела:

– Часам вельмі хочацца туды. Абрыдне бойка, абрыдне быць больш злой, чым на самай справе. Хочацца цішыні, мяшчанскай бальзаміны на вокнах.

– Я ведаю, - проста адказаў Лявон.
– Толькі чаму такая назва “бальзаміна”? Яе ў нас лепей завуць: “Слёзы Алёнчыны”. Яна плача перад дажджом, бо яе калісьці, калі была яна дзяўчынай, выганялі ў зрэб’і на асенні дождж пасвідь каровы. Бог злітаваўся над ёю, ператварыў яе ў кветку.

– Добрая літасць, - іранічна і смутна сказала яна.
– Хочацца туды. Напэўна ва мне ў глыбіне сядзіць звычайная вясковая баба, якой бы грады паліваць або сена варушыць. Гэта добра ці не?

– Гэта вельмі добра. Я часам думаю, што таму мы такі моцны, трывалы народ, што праз усё наноснае ва ўсіх нас сядзідь звычайны мужык альбо баба. І культура, здаецца, і вытанчанасць, і размова пра Сомерсета Моэма, а павеяла сенам - і хочацца бабе басанож на траву; павеяла небяспекай - і празмерна культурны мужык лаецца беларус-кімі праклёнамі. Гэта сапраўднае, гэта, як у ляльцы-матрунцы: самая сярэдняя - самая наша лялька. Т ак што не трэба непакоідца.

Якубовіч раптам звяла бровы.

– Прабачце, я такая нецікаўлівая... А магчыма, і просто не хацела запытадь... 3 кім, уласна кажучы, я размаўляю?

Лявон нахмурыўся.

– Гэта, магчыма, было і лепш. Як у вагоне: асабліва лёгка размаўляецца, бо не ведаеш, з кім.

– Але ж гэта не таямніца?

– Не, вядома. Маё прозвішча Лявон Касачэўскі.

Звычайна за гэтым ішло трохі здзіўленае “о-о” і пасля пусценькі шчэбет. Менавіта так было з Анэляй, і таму Лявон не любіў і баяўся свайго прозвішча. Ён лічыў, што яго трэба прымаць такім, які ён ёсць, а вершы - гэта другараднае.

Але ён памыліўся, яна не глянула на яго з большай цікаўнасцю, чым дагэтуль. Сказала проста:

– Я чытала. I “Ветракі”, і “Ignis noctumiS’, і іншыя. Але партрэта ва ўсіх вашых кнігах чамусьці не было.

– А-а,- ён махнуў рукой,- каму гэта цікава?- I заварушыў паль-цамі ля галавы, зрабіўшы задуменны твар.- Паэт павінен быць вось такі... А такога, як я, і чытаць не будуць. Таму і хітрую. Не люблю сябе.

– Вам не трэба скардзіца на аблічча. У вас звычайны твар бялявага вясковага хлопца. М-м... не вельмі прыгожы, але харошы.

– Сказалі б хоць “мілы”, - засмяяўся Лявон.

– А вам што, вельм хочяттття? Не, ён у вас нават не мілы, проста

добры.

Калі ён выходзіў, яна вывела яго на сходы. Раптам сказала:

– А хто вам падстроіў гэты жарт, я бадай што ведаю... Які ён з’едлівы чалавек! Гэта ён і са мною думаў. Ну, няхай чакае.

– Ліха яго бяры, Марыя Сяргееўна.

– Мне не за сябе крыўдна, мне крыўдна за вас.
– І сур’ёзна дадала: - Над вамі нельга жартявядь. Вы для гэтага занадта сапраўдны.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • 29
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: