Вход/Регистрация
Блакіт і золата дня
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

– Так, з часоў пасля паўстання Вашчылы. Цудоўная рэч! Вы колькі тут ужо?

– Амаль тры месяцы.

– Ну дык вы тады і ведаць не можаце. Вырашылі круціць па п’есе фільм. А там палова сцэн тут, ля балтыйскіх берагоў, куды ўцякае герой. Ён вязе морам зброю.... Простыя людзі дяпамагаюць яму. Пасля ён знікае на доўгі час. Нявесту яго прымушаюць выйсці за другога, і яна выпівае атруту. Вось гэтую сцэну вы і чулі выпадкова.

– Чакайце, няўжо сцэнарый у вершах?

– Што вы. П’есу пакуль што не ўзяліся ставідь. Але я маю звычай чытадь усё, што датычыцца героя. Дакументы, успаміны, іншыя творы пра яго. Ну і ролю гэтую цалкам вывучыла. Так мне лягчэй. Да таго ж, я думаю, што пасля таго як фільм выйдзе на экраны, п’есу будзе ставідь наш тэатр. Спахопіцца...

– Я думаю, што гэта будзе здорава, - шчыра сказаў Касачэўскі.

– Роля ў вашых магчымасцях. Добрая будзе штука.

І калі яна раптам глянула на яго падазрона, ён шчыра разрагатаўся.

– А я... а я, дурань, ледзь не паверыў немажліваму. Чорт яго ведае, думаю, калі лісты перадаюць з “Лятучага Галандца”, калі захаваўся гэты дом ля старой вежы, - чаму, думаю, не жыць у ім ценю былога, які пражыў тры стагоддзі і якраз збіраецца атруцідца.

Яна глянула на яго сур’ёзна:

– Не трэба смяяцца з гэтага. Каб я не бачыла, што вы на хвіліну ўсур’ёз паверылі, я адразу выгнала б вас за дзверы. Можа, вы і не такі чалавек, але за гэтую хвіліну вам многае даруецца.

– Ваша праўда, - пасур’ёзнеў Лявон.
– Але ж гэты карабель...

– І гэта проста, вельмі проста. Калі ехалі сюды, многа гаварылі пра тое, што патрэбен карабель. Напэўна адшукалі недзе старую пасудзіну, адрамантавалі, падгрыміравалі пад старажытнасць - і вось яно ўсё і адбылося.

Лявон пасуравеў:

– Дык, значыцца, гэта ўсё нечы жарт. Дурны жарт, няварты сапраўднага чалавека. Я, вядома, не верыў, але ўсё ж...

– Але ўсё ж у глыбіні душы вашай жыла вера. І гэта добра.

– Гэта мне пакаранне, - сказаў Лявон.
– Я занадта замкнуўся. Дзюны, мора, захад сонца, кнігі. У бойцы з рэалізмам я адхіснуўся ад апошняга і атрымаў па галаве... Дрэнна мне, крыўдна...

Яна раззлавалася:

– Прабачце, але гэта лухта. Усё адбылося як трэба. На хвіліну мы паверылі, што казкі будуюцца не на пяску. Як вам не сорамна крыўдаваць на жыццё? Мне бывае больш цяжка: няма на свеце людзей больш празаічных, чым артысты. Яны рэалісты да самага нутра, бо палац прынцэсы для ix - проста палаценца з груба наляпанай фарбай. Яны добрыя людзі, і ўсё ж з імі вельмі цяжка, -даводзіцца хаваць душу і выглядаць дзікай коткай.

Лявону стала сорамна. Ён паказаў сябе слабейшым за гэтую дзяўчыну. Т аму ён проста сказаў:

– Я начытаўся старых балад. Яны чароўныя. І раптам атрымалася ўсё, як у іх:

Карабель плыве ў чароўным сне. Трыста год не прыходзіць спакой. Хай нявеста больш не чакае мяне, Хай засушыць мірт, што чакае мяне, - Мы не вернемся болей дамоў. Я іду за гэтай жывой легендай і вось...

Марыя ўсміхнулася:

– I дзякуй богу, што так. Лёгкі налёт легенды - гэта добра. А ўся легенда ў нашыя дні - гэта смешна. Ну ўявіце сабе, што вы адшукалі б тут чатырохсотгадовую дзяўчыну, а я пабачыла б марака ў панцыры, пабітым іржою. У яго, вядома, была б нежыць, бо нельга трыста год правесці ў тумане на палубе і не захварэць абрыдлівай, хранічнай нежыццю. Напэўна, ён звярнуўся б да мяне так: “Адчыдзіце бде, гэта я, дяшчасды жадіх”.

Памаўчала хвіліну:

– Не, голай легенды ў нашы дні не можа быць. Але каб мы не зачарсцвелі душой, каб не сталі людзьмі, у якіх толькі і ёсць за душою, што зарплата, яна павінна быць патроху ва ўсім: у кавалку хлеба, у таўстуне, які сядзіць, гледзячы на паплавок, у метале пад молатам, нават у тым, што чалавек часам бяжыць на бераг лясной пратокі і запальвае вогнішча, як тады, калі легенд было многа, а хлеба мала.

– І нават у тым чалавеку, які ўрываецца ў чужы пакой і пудзіць яго жыхароў, якія зусім не думаюць піць атруту.

– Нават у тым, - проста сказала яна.

– I гэта вельмі-вельмі добра, - зусім ужо суцешыўся Касачэўскі.

Абаім стала лёгка і весела, калі ўсё цяжкае засталося ў

мінулым.

– Піце, чай, - сказала яна.
– Ахалоне. І ўсё ж гэта вельмі дрэнны жарт. Т ак можна і забіць у чалавеку добрае.

– Гэта не так лёгка зрабіць, - цвёрда сказаў Касачэўскі.

– Жарт задуманы грунтоўна, разважліва і... злосна. На гэта некаторыя нашы сябры вялікія мастакі. І за гэта я іх вельмі не люблю. Не люблю пшутаў і нахабнікаў. Вонкавы лоск, вытанчаная прыга-жосць - фу!

– Пакіньце, Марыя Сяргеўна, - мірна сказаў Лявон.
– Я не крыўдую. Ну іх! Я нават рад. Горш было б, каб яны накіравалі мяне на вялікую кухню і я там аддаў ліст першай-лепшай Марыі, а пасля мяне адвезлі б у дом для вар’ятаў.

– Вы не разумееце, - сказала яна.
– Гэты жарт задуманы як палка на два канцы. Яны далі не першы - лепшы адрас, а менавіта мой, бо ведалі яго. Хацелі стукнуць не толькі па вас, а і па мне, бо я заўжды смяюся над сантыментамі, мяне лічаць за асобу рэзкую і жорсткую, якая не належыць да пароды коцікаў, якіх гладзяць, а яны зажмурваюць вочы ад асалоды.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 18
  • 19
  • 20
  • 21
  • 22
  • 23
  • 24
  • 25
  • 26
  • 27
  • 28
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: