Вход/Регистрация
Блакіт і золата дня
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

На дне каша быў умадаваны слуп, а ля яго стаяў чалавек, прьшуты да слупа доўгім ланцугом за пояс. Грыва валасоў, круты лоб, жорсткі і горкі рот. Нават на Рамана не глядзеў зараз натоўп.

Я спусціўся з ганка і стаў каля варот. З заснежаных стрэх капала, віселі ледзяшы, раз’езджаны, зярністы, жоўты ад гною, шоргаў пад нагамі снег. І на ўсё гэта з неба лілося такое шэрае і такое ўсё ж па-вясенняму яркае святло, што балелі вочы.

Заснежаныя дахі, заснежаныя, падталыя з поўдня купалы, шэрыя драніцы, што адлівалі зялёным.

І над усім такая ціша, што страшна. Змоўклі раптам усе. Ніхто нават з нагі на нагу не пераступіў. Чакалі.

І вось зарыпелі дзверы. Паволна адчыніліся. І ў дзвярах пака-заўся Дэспат-Зяновіч. А за ім - Ірына. Адной рукой трымаецца за Дэ-спатаву руку, а другая ў паветры прадягнута. За імі кат вываліўся. Стаіць.

Кат пашкадаваў яе. Толькі зроку пазбавіў, а вочы не вырваў. Ідзе яна і проста быццам спіць на хаду, закрыты вочы, пушыстыя веі апушчаны.

І Дэспат - першы яе павадыр.

Яны зусім былі падышлі да сходаў, калі кат раптам зрабіў следам некалькі крокаў і стаў на калені.

– Даруй мне, даруй, - варушыць тоўстымі губамі.

І яна папрасіла, каб стаў ён ёй пад руку. І паклала далонь на шорсткую, як поўсць, грыву.

– Даруй табе неба. Ты нас зноўку звёў.

Выйшаў з дзвярэй на балюстраду Друцкі-князь. Стаіць, глядзіць на гэта, усміхаецца. Гурма, пабачыўшы ўсмешку гэтую, натапырылася ўся. Такія ўжо мы люддзі: лепей галаву сячы, чым плюнь з усмешачкай. Будзь катам, толькі ў душы катаўство не трымай.

А гэтыя два ўсё яшчэ спускаліся з ганка.

Ах, доўгі, доўгі гэта быў шлях! Не карацей усяго жыцця, што яшчэ заставалася.

А ў спіну тым, што спускаліся, Друцкі крыкнуў:

– Бяры яе, Раман. Вядзі па дарогах няпраўды, па якіх пайшоў. Радзі дзяцей, напалову халопаў, напалову ізгояў.

А Раман у адказ усміхнуўся. І была гэта такая ўсмешка, што Друцкі зразумеў: не абразіў, не зняважыў ён скутага, а пасяліў у ім цвёрдасць. І ён не вытрымаў, пайшоў, грукнуў дзвярыма.

Прыступка. Прыступка. Яшчэ прыступка.

Спускаюцца белыя, футрай аблямаваныя кабцікі. Дзеўка з на-гамі лебедзя. Што? У лебедзя чорныя ногі? Я сам ведаю. А ногі ўсё ж былі лебядзіныя.

Ударыў недзе першы далёкі ўдар звана. Упаў у цішыню, як камень у ваду. І адразу закружляла, закаркала вараннё, быццам камякі сажы ўзляталі і асядалі на стрэхі. Яна магла толькі чудь іхні крык. Але затое яна адчувала: пругкі і цяжкі мокры вецер быццам далонню шіурхаў у твар. І яна ішла насустрач гэтаму ветру.

Дэспат падвёў яе да воза:

– Бяры. Не табе б, ворагу роду чалавечага, такую дзеўку.

– Добра, - сказаў Раман, - час нас з табою рассудзідь. І шмат грахоў табе даруецца, Зяновіч, за тое, што ты яе вёў. Дай табе бог на тым свеце жаданай сустрэчы, калі на гэтым не атрымалася.

– А за гэта табе дзякуй, - сказаў Дэспат і змоўк.

Зноў упаў чорны ўдар звана. А ў Рамана валасы амаль што сталі дыбам, і ён цягнуўся да яе, а твар плакаў без слёз такой тугою, такой пяшчотай, якую і адшукаць цяжка на зямлі.

Звон ударыў.

І яна працягнула да чалавека на возе рукі, быццам да святла нябачнага.

– Раман, вазьмі мяне.

Чыясьці рука падхапіла яе, дапамагла падняцца. І там, наверсе, яе з трапяткой прагнасцю, пяшчотна і асцярожна схапілі яго абрубкі, прыцягнулі да грудзей.

Ён стаяў, абапіраючыся спіною на слуп, стаяў з перакоmянымі бровамі. Стаяў, прыпаўшы вялікім ротам да яе валасоў. І ў вялізных вачах было такое, чаго лепей не бачыць на гэтай богам праклятай, лютай, грэшнай зямлі.

А яна прынікла попельна-залацістай ускалмачанай галоўкай да яго грудзей, там, дзе білася сэрца.

Бледны твар, пушыстыя веі апуmчаны. І ўсмешка - быццам бачыць шчаслівы сон.

І твар ваяўніка плакаў без слёз.

Я здзівіўся, такая яна была таненькая ў яго руках...

І ўсе людзі маўчалі.

...Таненькая, таненькая.

І поруч са мною нейкі шляхцюк, пакрыты шрамамі, чалавек з тых, што смяецца на хаўтурах, груба сказаў:

– Куды яму яе. Пад гэтай сволаччу коні падаюць. Сам бачыў.

Я маўчаў усе апошнія дні, таму што ведаў: разяў я рот, і я пач-ну крычадь, і гэты грык ніколі не скончыцца. Але больш я ўжо не мог.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 54
  • 55
  • 56
  • 57
  • 58
  • 59
  • 60
  • 61
  • 62
  • 63
  • 64
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: