Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч
Шрифт:
Знамяроўскаму такая сітуацыя, здаецца, спадабалася.
– Што ж здарылася?.. Э-э... мой малады і неабазнаны друг.
Яноўскі ўпаў на адно калена. З гарачым благаннем у голасе
кінуў:
– Сусед наш, Ваўчанецкі, нечакана напаў на наш маёнтак. Мы спалі, у нас было толькі тры гайдукі, не як у вашай літасці. Ён выгнаў нас.
Знамяроўскі пагардліва ўсміхнуўся:
– Чаго ж вы пайшлі?
– У нас не было сілы. Ён спаіў сяброў нашых, і яны не абаранілі нас. Калі нас выгналі, я ўдарыў нахабнага драпежніка нажом.
– Ого, - пажвавеў Знамяроўскі, - мая кроў! Пазнаю! Тыгра! Добра, што нажом, а не сумленнай шабляй. Чаго ж ты просіш?
Яноўскі вырашыў прасідь больш. Тады, можа, дадудь хоць
частку.
– Да ног прыпадаю сваяку, якім ганарымся! Да ног каралеў-скай крыві! Прашу пакараць захопніка, вярнуць Яноўшчыну. Пасля мы ў братнім падначаленні вашым хочам быць.
Знамяроўскі пачухаў патыліцу, паглядзеў на прыгожага юнака з падвітымі валасамі і буркнуў:
– Добра. Каралі павінны дапамагаць сваякам. Клікну цыган-скае рушэнне, і калі будзе маё жаданне, магчыма, і ашчасліўлю цябе, мой бедны, але мужны сваяк. Толькі маёнтак твой... Прыпішаш яго назву да маіх тытулаў. Пажыві, пакуль тое, месяц-другі.
– Дзядзечка, вялікі кароль, - пачаў маліць “пасол”, - мае бедныя бацькі памруць з гора.
– Ну!
– раптам грозна, але ціха сказаў Знамяроўскі.
– Ты робак1 ля ног маіх. Жыві і прасякайся ўсведамленнем маёй велічы. А пасля паглядзім. І не лямантуй, падобна як шакал і стравус... Ад майго настрою залежыць свет, а ты хто?.. Адпачывай. Пазнаёмся з маім мітра-палітам. Ён годны чалавек і калісьці ахрысціць усіх тваіх язычнікаў. Уласна кажучы, маім дбаннем гэтыя карычневыя д’яблы ўжо ахры-шчаны, але сапраўднае схіленне да веры дзядоў закладваецца, бо мітрапаліт мае частыя спатканні з зялёным зміем.
– Добра, - дрыжачым ад крыўды голасам сказаў Яноўскі.
Яму хаделася секануць шабляй гэтага вар’ята, але куды пойдзеш потым, што рабідь самотнаму і слабаму на гэтай грэшнай апалячанай беларускай зямлі?
А Знамяроўскі ўжо дабрадушна ўсміхнуўся:
– Ну-ну. Можа, заўтра ў паход пойдзем, можа, годам пазней, а можа, і ўсё жыццё тут праседзіш, і я табе ў спадчыну каралеўства пакіну, бо я яшчэ ў дзяўкох. Мая свентая воля. Я - кароль. Хачу -плюю, хачу - голым шпацырую, вось, як цяпер.
– Дзякуй вам, ваша вялікасць, - ціха адказаў Яноўскі, - Хай будзе так.
І тады кароль яшчэ раз павысіў голас, звярнуўшыся да слуг:
– Бачыце, як далёка дайшла слава мая, вялікага караля цыганскага. Дастаўныя мы на свеце ўсім, адусюль прыбягаюць пад нашу руку, бо моцныя мы больш, ніж кароль, і бог за нас. І хто памышленне займее парушыць святую манархію нашу, таго сакрушу, знішчу, на каленях прымушу маліць літасці. Вось яна, шыбеніда!
І кароткі палец караля торкнуў у бок гэтай няхітрай прылады ля камяніды.
– Ідзі пакуль што з маім лейб-медыкусам, - сказаў кароль Яноўскаму.
– А пасля мой сейм (бо мы кароль добры і памяркоўны) адобрыць мой вырак.
Ён затупаў быў валасатымі нагамі да дзвярэй, пасля павярнуўся да медыка:
– Паглядзі яго каня, ці не завёз ён у маю дзяржаву з мэтай падрыву яе дабрабыту конскай хваробы.
Гайдукі ўзнялі ў неба стрэльбы і, калі кароль знік за парогам, далі залп. Вароны зноў сарваліся з камяніды і, непаразумела каркаючы, памчаліся кудысць.
Лейб-медыкус павёў Яноўскага ў маленькі флігель за домам, які тануў у лопухах. Амаль адразу ля стаўка прагучаў стрэл.
– Што гэта?
– таргануўся Яноўскі.
– Пужаюць жаб, каб ліхадзейскім кумканнем сваім не перашкаджалі спаць іх каралеўскай мосці, - з’едліва сказаў медык.
Яноўскаму здавалася, што ён трызнідь. І таму ён толькі тады разгледзеў медыкуса, калі яны апынуліся ў маленькім пакоі флігеля, дзе сцены былі амаль заслонены кнігамі на паліцах і вісеў вялікі аркуш пергаменту, выдраны, відадь, з кнігі “Здароўя шлях верны”. На аркушы намалёваны чалавек, які стаіць спіною да гледача. На яго голым целе былі намечаны тыя пункты, на якія трэба ставіць банькі.
Медыкус меў год пад пяцьдзесят, быў худы і жоўты. Вочы, якія надта блізка сядзелі адно ад другога, глядзелі разумна і іранічна з-пад калматай чупрыны; нос быў аж празрысты ад бледнасці; на кашчавых плячах вісела чорная мантыя, а на ёй, ля пляча, быў вытканы герб Знамяроўскага і ніжэй, як знак прафесіі, гіпакратаў змей, што абвіў клісцірную трубку.
Выпілі па чарцы дагцыгскай залацістай гарэлкі, селі закусіць, і толькі тут Яноўскага прарвала:
– Слухайце, пан медыкус, гэта ж вар’яцтва нейкае. Мне няма куды падзецца, але нашто вы тут, чаму носіце гэты ганебны шыфр?