Вход/Регистрация
Блакіт і золата дня
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Пачалі шукадь спосаб, як трапіць у горад. Праехалі праз каменную Быхаўскую браму ў вале, а потым памучыліся. Торкнуліся да Каралеўскай брамы - нельга, паехалі да другой - нельга. Праз Малую Пешаходную, да ракі Дубровенкі, - нельга. Баяліся, што ўварвецца мужыччо ў горад і будуць разня і смута.

Нарэшце трапілі праз Алейную, ля якой яўрэйская школа. Пад брамаю парахавыя склады, а на браме ікона божай маці. Направільна магілёўдаў дражняць, што яны яе прадалі, а грошы прапілі разам з войтам. Непарушна сцеражэцца ікона!

І толькі тут пані загадала спыніць вазок, выйшла з яго і па костачкі ў расталай жыжды, змешанай з гноем, пайшла да брамы. Я таксама злез з каня і глядзеў.

А яна падышла бліжэй і проста ў футры, у вішнёвай фаленды-шавай1 сукні павалілася на калені ў снег, прынікла галавой да зямлі.

– Маді божая, заступніца, святыя вочы, чыстыя. Ты хоць даруй грахі нашы. Прайдзі стапою лёгкай, пачуй нашы мукі.

А зверху глядзіць на яе цёмны валавокі лік. І па ім цені: мітусіцца знічка. І здалося мне, быццам з болем, са спагадай глядзідь лік на зрынутага чалавека, а нічога не можа зрабіць. І рука, тонкая, вузкая, блакітная, толькі запясцем сына лёгка трымае: “Вазьміде, людзі, калі лягчэй вам будзе. А я нічога зрабіць не магу. Цяжкі ён, крыжовы шлях.”

А ў пані ўжо голас здзічэў:

– Маді божяя, кахання не дала, шчасця не дала - яго ж хаця пашкадуй. Сама бачыш, крыж з народа твайго здзіраюць, каб ярмо нацягнуць. За яго, за люд твой пакутавадь чалавек будзе... Не давай выгаляцца... Не папусці агнявой пакуты, не папусці сякеры. Уратуй, злітуйся міласэрным сэрцам сваім.

Ледзь я яе падняў, адчайную, з голаю галавой. Каб яе ў гэты час нажом рэзаў - не адчула б. І пайшлі мы па горадзе, таму што хутка з вазком праехаць нельга было: столькі народу набілася ў галоўныя вуліцы.

Каля драўлянай Спасапрэабражэнскай царквы, распісной, лядаштай, цэлы натоўп мяшчан, больш цвярозых, раіўся, як быць. Крычалі, хапалі адзін аднаго загрудкі; адразу было відаць - нічога талковага не атрымаецца.

Ландвойта11, што прыехаў сунімадь крык і агіднасць, закідалі расталым конскім гноем і наўздагон свісталі ў два пальцы і ўлюлюкалі. А на Замкавай вуліды і таго горай. Цяжкае гарадское пахмелле.

Ды толькі позна ўжо: за два дні паспелі сцягнуць у Магілёў такое войска, што кожны трэці чалавек на вуліды - латнік або ўзброены дваранін.

Даведаліся мы толькі, што Ірына жывая. Сядзіць у склепе, у клетцы, на Ветранай вуліцы, каля драўлянай брамы. І нават на пробу вогненную яе яшчэ не ставілі і наўрад ці паставяць - усім ясна, невінаватая.

Гамарня, носяць на каромыслах цэбры з яблыкамі, мяшчане журавіны марожаныя з рук ірвуць - на пахмелку, штурхаюцца разносчыкі, непатрэбныя дзеўкі.

І раптам зараўлі дуды, расступіўся народ, і - як паміж сцен -прайшла гарадская варта, а за ёю шэсць чалавек у дарагім сукне, з пальцамі, унізанымі золатам і каменнямі.

– Магістрат ідзе. Войт, - зашапталіся ў натоўпе.

Ішлі яны, апусціўшы вочы. Т олькі што самі аддалі Ракутовіча ў рукі замкаваму правасуддзю. Ды і нічога нельга было зрабіць -дваране замкавай юрысдыкцыі падпадаюць. Вытаргавалі толькі, каб судзілі ў ратушы і каб у складзе судзілішча быць войту і двум раддам, і на тым дзякуй.

Некалькі дзён кідалася пані Любка па горадзе. Усе яе прынялі, і ласкава аднесліся, і шкадавалі за ўдовіна гора і сіроцтва сына. Сказалі, што быць ёй галоўнай сведкай і пры вынясенні выраку дадзены ёй “цяжкі голас” права выказадь сваю думку. Яны ўздыхнула. Ясна было, куды вядзе справу каптуровы12 суддзя.

А на Аляксея, божага чалавека, да Замкавай столькі народу збеглася - не прапхнуцца праз натоўп. Ледзь нам удалося ўзабрацца на ганак у доме былога войта Славенскага. Сам ён ужо год трыццаць як у зямлі спачываў, а ў доме жыла яго звар’яцелая жонка-дваранка ды дачка-пярэстарак.

Стаім, ціскаемся. Сырасць такая золкая.

І раптам зашумеў, неахвотна даў дарогу магілёўскі люд. Убачыў я перш за ўсё коннага чалавека ў чорным, насатага, са шчокамі, якія быццам да зубоў прыліпалі. Галава непакрытая - яшчэ б, скруха: нобіля, што зганьбіў саслоўе, судзідь давядзецца.

А за насатым яшчэ і яшчэ коннікі, у парчы, сабалях, утэрфіне13. Шаблі рознакаляровымі агеньчыкамі ззяюць.

Прыехалі Дэспат-Зяновіч, Загорскі, Сапега, князь Друцкі -судзіць у ратушу. І павезлі з сабою універсал караля, згоду рэля-цыйнага суда на любое рашэнне дваран аб нобілю Ракутовічу.

І не паспелі праехадь - завыў, загаласіў юродзівы, прабег за імі, закрываючы пальцамі - у засохлай крыві - вочы.

– Дэманаў бачу, чорныя ўсе... лятуць! Светленькага агнца хочуць зарэзадь, кішкі ягоныя зубамі валачыць.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 50
  • 51
  • 52
  • 53
  • 54
  • 55
  • 56
  • 57
  • 58
  • 59
  • 60
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: