Вход/Регистрация
Блакіт і золата дня
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

– за мужнасць. Пасля з’явіліся з Гародні, Трок, Вільні. Ён усіх літасціва прыняў. Нашто ім было патрэбна галаву торкаць у хамут? Яны не мелі права голасу ў сейме і палічылі, што такі моцны чалавек будзе іх там добра абараняць падчас сеймавых спрэчак. Словам, 17 жніўня 1780 года кароль Станіслаў-Аўгуст зацвердзіў шляхціца Якуба Знамяроўскага каралём над усімі цыганамі яго зямлі і даў яму адпаведны прывілей. Загадана мець цыганскую сталіду ў Эйшышках, але Знамяроўскі не любіць там жыць. Да таго ж, загадай яму мець сталіцу ў раі, ён пабудуе яе ў пекле, бо не хоча падначальвацца нікому, нават каралю. І вось дзевяць год ён трымае пад моцнай уладай усіх цыганоў. Ён стаў багаты: кожны дзесяты конь, кадёл, талер, усё, што належыць цыганам, усё яго. Ён адбірае і больш, калі захоча. За гэта ён абараняе правы сваіх васалаў у сейме, чыніць там знешнюю палітыку сваёй вялікай дзяржавы.

– Якую? Што ён, войны вядзе, ці што?
– здзівіўся Яноўскі.

– А чаму не. Збіраецца ж ён памагчы вам. Чым гэта не вайна? Мы цяпер, літасцю нашай шляхты і добранькага пана бога, зрабіліся такім народам, што ў нас цыганскае каралеўства - вялікая дзяржава, а бойка на палявой мяжы - знешняя палітыка...

– Не абражайце беларускай шляхта:, - сказаў Яноўскі.
– Яна -соль зямлі.

– Любы мой юнача, - мякка сказаў медыкус.
– Я сам быў калісьці шляхціцам і дзякую богу, што я цяпер стаў проста чалавекам. Я добра бачу, што вы сніде пра згубленую веліч, якой у шляхта: нашай ніколі не было. Быў вялікі наш народ. Ён быў такім пад Крутагор’ем, Піленамі, Грунвальдам, падчас вялікай мужыцкай вайны семнадцатага стагоддзя. І што шляхта зрабіла для яго? Мы спудзіліся яго сілы, калі ён разбіў татар. У той час мы прадалі нашы вольныя княствы Літве: яна, маўляў, падтрымае нас супрадь нашых сярмяжных братоў. Добра, мы асімілявалі Літву, мы пачалі набірадь сілы дзякуючы народу. І тады мы пайшлі на другую здраду: прадалі свой край палякам, адракліся ад веры, мовы, самастойнасці, шчасця, першародства дзеля чачавічнай поліўкі, дзеля ўлады, дзеля ганебных грошай. Злоснаму ворагу прадялі. Soaequdtio iurium - ураўнаванне правоў Літвы і Беларусі з каронаю - гэта было ўраўнаванне ўсіх перад тварам галоднай смерці.

Яноўскі спалохаўся - такі злосны твар стаў у медыкуса. Вочы наліліся крывёй, вусны крывіліся. З невымоўна з’едлівым, гідлівым выразам на твары ён сказаў:

– А pisarz ziemskiego sgdy po polsku, a nie po rusku pisac powinien l^dzie. Мова наша мілая, паўнагучная, плаўная, дарагая. Як поплаў блакітны! Куды мы яе кінулі, пад чые ногі мы яе затаўклі?

Яноўскі не знайшоў што сказадь.

А медыкус раптам як абмякнуў. Стомлена апусціў плечы:

– Я нічога не маю супрудь палякаў. Нягоднікаў там не больш і не менш, як у іншых народаў. Але я нідзе не ведаю горшых паноў, чым там. З такой пагардай да мужыка, з такой насякомай зласлівасцю, з такім адчуваннем сваёй вышэйшасці. Яны і нас заразілі гэтым. І, галоўнае, ніхто не бачыць, што дзяржава коціцца да прорвы. Гандлююць ёй напрапалую, п’юць, гуляюць, як перад гібеллю, раздзіраюць, катуюць народ. І загінуць хутка. Ужо смярдзяць нават. Што ж, нам не будзе лепей ні пад цяжкім нямецкім задам, ні пад уладай дзяржаўнай шлюхі. Там дазволілі ссыладь сялян на катаргу і забаранілі ім скардзіцца на памешчыкаў. Т ам адсеклі галаву адзінаму сапраўднаму чалавеку нашага стагоддзя - Пугачову. Яму трэба было пасылаць людзей да нас і прасіць дапамогі. І я першы ўзяў бы вілы.

– Слухайце, - перабіў яго Яноўскі, - калі вы будзеце так абражадь шляхту, я вас шабляю ўдару. Я паскарджуся каралю.

– А чаго ад вас і чакаць, - спакойна і вельмі ціха сказаў стары, гледзячы на юнака дапытлівымі вачыма.
– Ударыць старога, забыць рыцарства і сумленне, выдадь... Але я скажу вам, што гэта не атрымаецца. Бачыце?

І ён спакойна сагнуў кашчавай рукою срэбны талер, які дастаў з кішэні.

– Да таго ж, Знамяроўскі не памірае кожны месяц ад абжорства і гарэлкі толькі таму, што я мастак сваёй справы. Улічыце. Ён не аддаў мяне Радзівілу, а Яноўскаму не аддасць і пагатоў.

І раптам ласкава паклаў руку на Міхалава плячо:

– Хлопчык вы мой, мне, магчыма, нават радасна бачыць ваш запал і свежую кроў у жылах. Але вы, даруйце мне, вельмі яшчэ дурненькі. Вы сутыкнуліся з нашым правам сілы, вас выкінулі з уласнай хаты. Вось вы сутыкнецеся з уладай, з дэспатызмам паноў - і тады вы зразумееце мяне, калі сэрца ваша баліць за радзіму. Зразумейце, аснова ўсяму - мужык. А мы, як кажа Вальтэр, даём яму выбар: або тры тысячы палак, або тры кулі ў галаву.

– Хто гэта, Вальтэр?
– змрочна спытаў Яноўскі.

– Адзін вельмі разумны француз. І няхай мне бог заб’е ў зад самы тоўсты малітоўнік з бібліятэкі Радзівіла, калі Вальтэраў пасеў не зарунее калісьці на зямлі. Можа, нават хутка. І тады нашы дурныя, як слуп, паны пойдуць на кажамякін шасток. Хрэнам ім сядзе ў горле сённяшняя гарэлка... Я вам дам пачытадь ягонага “Кандыда”. Сам пераклаў.

І тут раптам заўсміхаліся. Лядок растаў. Яноўскі вырашыў ні-чога больш не казадь медыкусу. Непрыемна, вядома, што ён так лае ўсё дарагое яму, Яноўскаму, але рота яму не замажаш. Прынамсі, лае цікава...

Увечары іх паклікалі на гулянку ў “палад” Знамяроўскага. Адмовіцца было нельга, хоць Міхал вельмі стаміўся: па іх прыйшоў узброены гайдук, апрануты на польскі манер, у чыкчыры з вялікімі вызалачанымі гаплікамі і ў жоўтых паўбоціках. Доўгія валасы гайдука былі сабраны ў касу, а дзве невялічкія коскі звісалі на скронях, як яўрэйскія пэйсы.

– Бачыце, - іранічна сказаў медыкус, - вопратка нязручная, шыць яе цяжка. Таму выбіраюць ёлупа з добрай фігурай. І вось здаровы мужык, якому зямлю арадь трэба, ходзіць скрозь, як індык, смярдзючка такая.

– Загадана адвесці паноў, - сказала “смярдзючка” густым

басам.

– Ну, пакажы ж ты мне свой шчыры беларускі нос, - ласкава сказаў медыкус.
– Бачыце, Яноўскі, якая кірпа: за тры сажні курнай хатай тхне, а спытайце яго, што ён павінен рабіць.

Гайдук радасна выцягнуўся і затарабаніў:

– За ксяндзом Геронімам Капуцынам сачыць, каб мёд, што пану варыў, не атруціў; хлопаў брудных карбачамі сцябаць за падступныя, значыцца, намеры; трымаць шаблю панскую. А таксама жыдоў, калі арэнды не заплацяць, біць і бахуроў іхніх брадь на пана-караля, прымушаючы ў веру хрысціянскую пераходзіць.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 60
  • 61
  • 62
  • 63
  • 64
  • 65
  • 66
  • 67
  • 68
  • 69
  • 70
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: