Вход/Регистрация
Блакіт і золата дня
вернуться

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Сядзідь, бы ў воблаку.

І на каленях скрудіўся свойскі белы гарнастай.

Яна ўстала мне насустрач, усміхнулася злёгку жарсткаватай і прыемнай усмешкай. Гарнастай паспрабаваў быў учапідца за сукню, але не ўтрымаўся і скаціўся ўніз.

У мяне сівізна ў галаве, і тут я ўпершыню пашкадаваў аб гэтым. А сам сабе падумаў, што мужа як мужа, а гэту буду баранідь да самага скону. У мяне ж, каб я не валачыўся па свеце, а жаніўся, як усе добрыя людзі, магла б быць вось такая дачка. І я абавязкова назваў бы яе Гертрудай.

Я падышоў да яе і схіліўся, каб пацалаваць руку. Не дала рукі:

– Гэта ўжо, бацька, па нашых звычаях зусім без патрэбы.

– У іх свой звычай, - сказаў пан Кізгайла, але я пабачыў, што ён узрадаваўся.

А потым я пераканаўся, што ён яе і наогул неяк безнадзейна раўнуе. Я злавіў сябе на думцы, што стаў думаць на іхняй варварскай гаворцы, і крыху раззлаваўся. Я ўсё ж з кантона Швіц, чорт мяне забірай!

Праўда, тут усе, акамя палякаў, вельмі памяркоўныя да любога народа і любой веры, так што мне тут добра.

– А вы сядайце за стол, пан Кандрат, - сказала яна, і я не раззлаваўся за перакручанае імя, - зараз усе прыйдуць.

– Ваенную раду ўчынім, - сказаў муж.

Я падзівіўся толькі, якія дзіўныя тут норавы. Я не перастаю здзіўляцца дзевяць год. За ежаю - і ваенная рада.

Я, грукочучы, пад^ішоў да стала і сеў з імі. Першым прыйшоў пан Фелікс, капуцын - і надзіва чысіы для свайго ордэна. Зрэшты, я ўсё адно лепей сядзеў бы з дзесяццю смярдзючымі капуцынамі, чым з адным езуітам. Душэўны смурод горшы.

Гэты, выяўляецца, мыўся і нават дужа старанна, бо прыстаўлены быў акрамя выканання службы яшчэ да варкі мёду. Капуцыны разумеюць у выпіўцы.

Потым з’явіўся попік, айцец Іякінф (язык зломіш на гэтых імёнах!), ускудлачаны, сухі і хітранькі.

Кожны сеў з боку “свайго” гаспадара, у канцы стала і, на маё здзіўленне, надта мірна прывітаўся з законным ворагам.

– Прыгразілі, што іначай выганім, - шапнула пані Любка.

– А зараз іх наогул вадою не разальеш, - буркнуў Кізгайла, -п’юць разам і зневажаюць бога. Такія блюзнеры. Нядаўна пан Фелікс, напіўшыся, крычаў, што з беларускай зямлі трэба павыганяць і папоў, і ксяндзоў, а богам прасіць на цараванне Бахуса. А разумны ж і бывалы чалавек: у Венецыйскай зямлі быў і яшчэ недзе.

– Нічога, бог за легкадумнасць даруе, - сказала гаспадыня.

– Яшчэ манахі ёсць?
– спытаў я.

– Цяпер ужо другі тыдзень служаць запрошаныя. Уратаванне каралевы на вадзе. Т ры тыдні будуць выць, - скрывіла яна губку.

– Якія?

– У шэрых расах.

Я ўвесь пахаладзеў. З гэтай кампаніяй я зусім не хачу мець спраў. І я вырашыў паспрабаваць заўтра справадзіць “сыноў Ісуса”, указаўшы ім на небяспеку.

З-за мяркуемай рады запрошаных да стала было мала. Прыйшлі яшчэ толькі два: капітан конных кірасіраў, сапраўдны разбойнік з закручанымі вусамі і ў ботах, падобных на вёдры, а сам -ні даць ні ўзяць картачны ніжнік.

І яшчэ выбраны камандзір шляхты ў чузе з буркацелі - тайнай парчы, і ў шэрай футры паўзверх яе нягледзячы на вясновы час. У гэтага былі маленькія вочкі і маленькія крывыя далонькі. Хай мяне бог шасне, калі я не ўспомніў крата.

Калі мы сунялі першы голад - а на гэта пайшоў немалы час, - я спытаў, калі чакаецца прыход ворага да муроў і ці не абяцаў канцлер Сапега ўзброенай дапамогі.

– Яны ўзялі Рагачык з налёту, - хрыпла сказаў капітан.
– А цяпер кудысьці зніклі.

– Рыхтуюцца, - з прыкметным хваляваннем сказаў Кізгайла, -разумеюць, што тут нечаканасцю нічога не зробіш, і нешта рыхтуюць. Сядзяць недзе ў пушчы... як павукі.

– Сяпега ж абяцаў падмогу, - з адценнем пагарды сказала гаспадыня.

– Кату ён пад хвост вырас, твой Сапега, - ускіпеў пан, - ці можна яму верыць? Сама памятаеш, як ён за народ беларускі распінаўся. А цяпер надта ўжо скора па-польску пачаў балбатаць. Пярэварацень.

– Дый ты ж, - усё з той самай лёгкай і жорсткай усмешкай сказала яна.

Твар Кізгайлы так па-пакутнщку скрывіўся, што я пашкадаваў

яго.

– Ён першы перабег, - скрыпнуў пан зубамі, - а за ім іншыя разышліся на ўсе застаўкі. Як пацукі з карабля. А астатнім чыняць уціск.

– Нобілі5 не бягуць, - сказала яна.

– Таму і галеюць. Ды і гэтых, першых, тры чалавекі засталося. І тых бы для спакою - на плаху.

– Сапега прышле дапамогу. Сапега вораг яму.

– Не веру, - сказаў пан, - я і на сабе не спадзяюся пасля “схілення”. І хто ведае, ці не пакарае мяне за гэта пан бог.

– Што такое, - не зразумеў я, - каму вораг Сапега?

– Галаве мужыкоў, - ваўкавата гледзячы ў падлогу, сказаў Кізгайла.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 32
  • 33
  • 34
  • 35
  • 36
  • 37
  • 38
  • 39
  • 40
  • 41
  • 42
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: