Вход/Регистрация
Прысуд
вернуться

Кафка Франц

Шрифт:

– Добра, – сказаў я, моцна трымаючы яго за правую руку. – Калі вы мне не адкажаце, я вось тут на вуліцы пачну лямантаваць. I ўсе дзяўчаты-магазіншчыцы, што цяпер вяртаюцца з крамаў, і іхнія хлопцы, якія радасна чакаюць спаткання, – усе збягуцца сюды, падумаўшы, што недзе паваліўся конь пры карэце ці яшчэ што такое здарылася. Няхай яны тады паглядзяць на вас.

Тут ён заплакаў і пачаў цалаваць то адну, то другую маю руку.

– Я ўсё вам раскажу, пра што б вы ні хацелі даведацца. Толькі, калі ласка, зойдзем вунь туды, у бакавую вулачку.

– Я моўчкі згадзіўся, І мы пайшлі туды.

Але прыцемак завулка, уздоўж якога далека адзін ад аднаго жоўта мігцелі ліхтары, яму не спадабаўся, і ён пацягнуў мяне ў невысокую падваротню старога дома. Мы спыніліся каля маленькай свяцільні, з якой кроплямі цёк алей.

Ён паважна выцягнуў з кішэні насоўку і, абапёршыся нагой на прыступку лесвіцы, сказаў:

– Сядайце, васпане. Гэтак вам будзе зручней пытацца. А я буду стаяць: мне так лягчэй будзе даваць адказы. Толькі не трэба мяне цвяліць.

Я сеў на прыступку і, прыжмурыўшыся, сказаў:

– Вы сапраўдны вар’ят, во хто вы! Як вы сябе паводзіце ў царкве? Як прыкра і непрыемна робіцца кожнаму, хто гэта бачыць! Ці ж магчыма цалкам аддавацца набажэнству, калі вы перад вачыма?!

Ён прыціснуўся ўсім целам да сцяны, адно ягоная галава матлялася ў паветры.

– Не трэба злаваць. Навошта вам злаваць праз рэчы, якія вас не закранаюць? Я злую на сябе, калі раблю ўсё нязграбна, але калі дрэнна сябе паводзіць хтосьці іншы, я толькі рады гэтаму. Вам няма чаго злаваць, я павінен вам сказаць, што рабіць так, каб людзі на мяне глядзелі, ёсць мэта майго жыцця.

– Што гэта вы кажаце! – ускрыкнуў я занадта гучна як для гэтага калідорчыка, але пасля ўжо баяўся гаварыць цішэй. – Напраўду, што вы там сказалі? Ну, вядома, я падазраю... я падазраваў, убачыўшы вас яшчэ першы раз, што ў вас такое... У мяня ёсць пэўны вопыт, і гэта зусім не жарт, калі я называю гэта марской хваробай на сушы. Сутнасць гэтае хваробы ў тым, што вы забыліся на сапраўдныя імёны рэчаў і цяпер на хаду сыплеце на іх першыя-лепшыя назвы. Каб толькі хутчэй, толькі б хутчэй! Але не паспееце вы ад іх уцячы, як зноўку забываецеся на іх імёны. Таполя ў бязмежжы палёў, – якую вы назвалі Вавілонскаю вежаю, бо не ведалі альбо не хацелі ведаць, што гэта была таполя, – зноў гайдаецца безназоўная, і вам трэба было б назваць яе “п’яным Ноем”.

Я трохі збянтэжыўся, калі ён сказаў:

– Я рады, што не зразумеў, пра што вы гаварылі. Хвалюючыся, я адказаў хутка:

– Toe, што вы ўзрадаваліся, – гэта доказ таго, што вы ўсё зразумелі.

– Ведама ж, гэта – доказ... але і вы гаварылі дзіўна, згадзіцеся.

Я абапёрся рукамі аб верхнюю прыступку, адкінуўся і ў гэтай амаль непрыступнай позе, позе барца ў самы небяспечны момант двубоя, спытаўся:

– Вы ратуеце сябе цікавым спосабам, даючы іншым меркаваць пра ваш стан, ці так?

Тут ён пасмялеў. Сашчапіўшы рукі, каб адчуваць сябе адзіным цэлым, ён з пэўным пярэчаннем адказаў:

– Не. Я раблю гэта ў дачыненні не да кожнага – і не да вас, напрыклад, бо я гэтага не умею. Але я б хацеў умець: тады ўвага людзей у царкве мне была б зусім непатрэбная. Ведаеце, навошта яна мне?

Гэтае пытанне зрабіла мяне бездапаможным. Пэўна, я гэтага не ведаў і, як мне здаецца, зусім не хацеў ведаць. Мне ж нават і не карцела сюды прыходзіць, сказаў я тады сам сабе, ды гэты чалавек прымусіў выслухаць яго. I мне ўжо было трэба адно што адмоўна матлянуць галавою, але я не змог ёю нават паварушыць.

Чалавек, што стаяў насупраць, усміхнуўся. Потым ён прысеў на адно калена і пачаў санліва мармытаць:

– Яшчэ ніколі не было такой хвіліны, каб я быў перакананы, што я жыву. Навакольныя рэчы ўспрымаюцца мною так няпэўна, што мне ўвесь час мроіцца, нібыта гэтыя рэчы колісь жылі, а цяпер яны правальваюцца, знікаюць. Заўсёды, васпане, я б хацеў бачыць рэчы такімі, якімі яны хочуць сябе паказаць – перш чым яны сапраўды робяць гэта. Відаць, яны тады прыгожыя і спакойныя. Мусяць быць такімі, бо я часцяком чую, як людзі гэтак кажуць пра іх.

Я нічога не адказаў, і толькі міжвольнае торганне майго твару выдавала, як мне было непамысна. Таму ён спытаў:

– Вы што, не верыце, што людзі гэтак кажуць? Я хацеў кіўнуць галавою, ды не здолеў.

– Вы сапраўды не верыце? Дык паслухайце! Яшчэ ў маленстве, калі я расплюшчваў вочы пасля кароткага паўдзённага сну, не прачнуўшыся як след, я чуў, як маці звыклым голасам пыталася у кагосьці з балкона: “Што вы робіце, даражэнькая? Сёння ж так горача”. I аднекуль з саду адказвала жанчына: “Я палудную тут у садзе”. Яны размаўлялі не раздумваючы і не надта каб разборліва – нібыта ўсім загадзя было вядома, пра што яны збіраюцца гаварыць.

  • Читать дальше
  • 1
  • 2
  • 3
  • 4
  • 5
  • 6
  • 7
  • 8
  • 9

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: