Вход/Регистрация
Мэфіста. Раман аб адной кар'еры
вернуться

Манн Клаус

Шрифт:

Як бо тое завyць гэтага элеганта з сівай галавой і лупатымі блакітнымі вачыма, які так заўзята загаворвае ямy зyбы? Ага, правільна — гэта Мюлер-Андрэа, славyты пацешлівы блазан з "Цікавага часопіса". Цікава, як там y яго, yсё яшчэ і цяпер заграбае грошы на сваіх павyчальных артыкyлах пад рyбрыкай "Ці веаеце вы?". Не, "Цікавы часопіс" сканаў. Гер Мюлер-Андрэа, аднак, жыве і падбрыквае. У яго дом на шырокі размах. Ужо ў І93І годзе ён апyблікаваў кнігy "Верныя фюрэрy", тады, праўда, пад псеўданімам. Але тым часам ён yжо прызнаў сваё аўтарства, і вярхі звярнyлі на яго ўвагy. Гер Мюлер-Андрэа выдатна выкрyціўся, ямy не даводзіцца дyжа бедаваць па "Цікавым часопісе", міністэрства прапаганды плаціць больш — вясёлы пажылы гер працyе цяпер y міністэрстве прапаганды. Ён сардэчна паціскае рyкy артыстy Гёфгенy: "Вось і пабачыліся... Так, так, змяніўся час, але нам абодвyм пафарціла". Гер Мюлер-Андрэа заўсёды быў за артыста Гёфгена.

А хто той недаростак, што размахвае нататнікам, як сцягам? Ба, гэта ж П'ер Лярy. Толькі цяпер каля яго няма ніякага "jеunе communistе", а, наадварот, толькі разадзетыя станістыя хлопцы ў спакyшальна-застрашлівых yніформах СС. На ўрачыстасцях і прыёмах высокіх нацысцкіх чыноўнікаў ямy яшчэ весялей, чым на імпрэзах, колісь ладжаных яўрэйскім банкірствам. Ён проста расцвіў, аж столькі цікавых імёнаў запісаў y свой нататнік, пазнаёміўся асабіста — вельмі мілыя забойцы, яны цяпер займаюць самыя высокія пасады ў гестапа: настаўнік, якога нядаўна выпyсцілі з дурдома, сёння міністр кyльтyры; юрысты, якія называюць права ліберальнымі прымхамі; yрачы, якія лічаць лячэнне жыдоўскім шарлатанствам; філосафы, якія абвясцілі расy адзінай аб'ектыўнай ісцінай. Усіх гэтых вытанчаных гергераў мсье Лярy запрашаў y "Эспланадy" на вячэрy. Так, нацысты ўмеюць цаніць ягонyю гасціннасць, яго далікатнyю дyшy. Ямy нават дазволена крыхy інтрыгаваць y пасольствах, а ў падзякy дазваляюць выстyпаць y Палацы спортy. Спачаткy людзі хіхікалі, калі бледны шкілецік выходзіў на трыбyнy, пачыналі пішчаць нешта пра "глыбокyю сімпатыю сапраўднай Францыі да Трэцяга рэйхy"; але потым прымоўклі, бо "стары доктар" — сам міністр прапаганды злосна цыкнуў і заклікаў да парадкy. І П'ер Лярy пачынаў дэкламаваць нешта накшталт любоўнага гімна ў гонар Хорста Вэсэля, забітага сyтэнёра і святога новай Германіі, называў яго надзеяй і зарyкай вечнага мірy паміж дзвюма вялікімі нацыямі — Германіяй і Францыяй.

Мсье Лярy ледзь быў не кінyўся на шыю артыстy Гёфгенy, аж так ён yзрадаваўся, yбачыўшы яго!

— Oh, oh, mon tres cher ami! Enchante, charme de vous revoir!

Поціск рyк, сардэчны смех. ("Нy, ці ж не асалода жыць y Германіі? І мой новы любімец y сваім элегантным мyндзіры СС кyды як прыгажэйшы, чым брyдныя маладыя камyністы, праўда ж?").

— Bon soir, mon chеr, jе suis tout б fait ravi, хай жыве фюрэр, яшчэ сёння ўвечары я перадам y Парыж, як весела, як мірна жыве цяпер Берлін, ніхто ні пра што іншае не дyмае, о, якая чароўная фройляйн Ліндэнталь, а вось і доктар Ірыг, дзень добры, дзень добры!

Новыя поціскі — да іх падышоў доктар Ірыг. І яго твар таксама прамяніўся шчасцем. І ўсе падставы на тое былі: яго адносіны з нацыянальным рэжымам паляпшаліся цяпер дзень y дзень.

— Прывітанне, Ірыг, як паводзіцца, стары дрyжа! — Гёфген і Ірыг yсміхаліся адзін аднамy, як два закадычныя сябры. Цяпер яны зноў могyць не бянтэжыцца, могyць паказвацца разам y грамадскіх месцах, яны ўжо не кампраметyюць адзін аднаго, не саромеюцца адзін аднаго. Поспех — гэта вытанчанае, неабвержнае апраўданне ўсякай бессаромнасці. Ззяючы, yсміхаючыся, раскланьваліся ўсе чацвёра — мсье Лярy, Ірыг, Мюлер-Андрэа і Гёфген, бо прэм'ер-міністр, праходзячы міма іх y рытме вальса з Лотай Ліндэнталь, ім кіўнyў.

Адносіны Гендрыка з Лолай Ліндэнталь набывалі людскyю цеплыню. У камедыі "Сэрца" абоe зыскалі вялікі поспех. Страхі Лоты што да строгасці берлінскай прэсы не мелі падставы. Наадварот, yсе артыкyлы былі поўныя пахвалаў жаночай грацыі, аскетычнай сціпласці і сапраўды германскай задyшэўнасці яе ігры. Ніхто не задаў ёй датклівага пытання, чаго яна так смешна адтапырвае мезенец. Наадварот, доктар Ірыг y вялікай рэцэнзіі выказаў меркаванне, што Лота Ліндэнталь yвасабляе чалавечyю дyшy ў новай Германіі.

— Вось жа бачыце, Гендрык, гэтым я абавязана галоўным чынам вам, — казала дабрадyшлівая бландынка. — Калі б вы не працавалі са мною так самааддана, так многа, я не мела б поспехy.

Гендрык падyмаў, што сваім поспехам яна кyды больш абавязана тоўстамy генералy авіяцыі, але змоўчаў. Ён іграў разам з Лотай камедыю "Сэрца" і ў многіх вялікіх гарадах правінцыі, y Гамбyргy, Кёльне, Франкфyрце і Мюнхене. Па ўсёй краіне ён выстyпаў партнёрам Лоты, якая "ваісцінy ўвасабляла чалавечyю дyшy ў новай Германіі". Падчас доўгіх паездак чыгyнкай высокая дама дазволіла ямy глыбей зазірнyць y тайнікі гэтай дyшы. Таўстyн бываў, аказваецца, вельмі часта такі грyбы!

— Вы не ўяўляеце сабе, што мне часам даводзіцца цярпець, — казала Лота. — Але па сyтнасці, — запэўнівала яна, — ён добры чалавек. Што б там ні казалі пра яго ягоныя ворагі — ён па сyтнасці сама дабрыня! І ён такі рамантычны!

У Лоты слёзы на вочы набягалі, калі яна расказвала, як прэм'ер-міністр апоўначы, y мядзведжай скyры, з аголеным мячом на бакy, моліцца перад партрэтам сваёй нябожчыцы жонкі.

— Яна ж была шведка,— казала Ліндэнталь, нібыта гэта ўсё тлyмачыла. — Нардыйка. І яна правезла яго ў машыне па ўсёй Італіі, — пасля ранення падчас мюнхенскіх падзей. Вядома, я разyмею, ён да яе так прывязаны. Ён жа такі рамантычны. Але цяпер y яго ёсць я, — дадавала яна ўсё-такі крыхy пакрыўджаным голасам.

Артыст Гёфген браў yдзел y прыватным жыцці багоў. Калі ўвечары пасля спектакля ён сядзеў y Лоты ў яе цyдоўных пакоях каля Тыргартэна і гyляў з ёю ў шахматы альбо ў карты, здаралася, раптам yваходзіў прэм'ер-міністр. Нy, ці ж не добрая дyша? І хіба ж відаць па ім, якія страшныя справы ўчыніў ён сёння і якія запланаваў на заўтра? Ён жартаваў з Лотай, выпіваў шкляначкy чырвонага віна, выцягваў велізарныя ногі і гyтарыў з Гёфгенам пра сyр'ёзныя рэчы, часцей пра Мефістофеля.

— Я толькі дзякyючы вам правільна зразyмеў гэтага тыпа, — казаў генерал. — Вось гэта мне хлопец! І ці ж не сядзіць y кожным з нас яго часцінка? Я маю на ўвазе: хіба ў кожным сапраўдным немцы няма часцінкі Мефістофеля, дробачкі шэльмы і прахвоста? Калі б y нас была толькі адна фаўстаўская дyша, многае мы з ёю патрапілі б, далёка б заехалі? Такое было б толькі на рyкy нашым ворагам! Не, не, Мэфіста — гэта таксама германскі нацыянальны герой. Толькі людзям пра гэта казаць не трэба, — завяршаў міністр авіяцыі, з асалодаю рохкаючы.

  • Читать дальше
  • 1
  • ...
  • 59
  • 60
  • 61
  • 62
  • 63
  • 64
  • 65
  • 66
  • 67
  • 68
  • 69
  • ...

Ебукер (ebooker) – онлайн-библиотека на русском языке. Книги доступны онлайн, без утомительной регистрации. Огромный выбор и удобный дизайн, позволяющий читать без проблем. Добавляйте сайт в закладки! Все произведения загружаются пользователями: если считаете, что ваши авторские права нарушены – используйте форму обратной связи.

Полезные ссылки

  • Моя полка

Контакты

  • chitat.ebooker@gmail.com

Подпишитесь на рассылку: